“ На рахунку — 17 мільёнаў

№ 30 (950) 24.07.2010 - 30.07.2010 г

У адпаведнасці з Даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 1 красавіка бягучага года быў адкрыты спецыяльны дабрачынны рахунак на будаўніцтва новага Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

/i/content/pi/cult/278/4356/2-3.jpg

Дырэктар установы Сяргей Азаронак паведамляе "К", што нядаўна на гэты рахунак паступіў унёсак: 6 ліпеня дзевяностагадовая Марыя Сазоненкава пералічыла... 17 мільёнаў рублёў уласных зберажэнняў.

Марыя Лявонаўна - удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З 1942 па 1945 гады працавала медсястрой эвакашпіталя. Жыве ў Гомелі. Узнагароджана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені. Да пенсіі была ўрачом-тэрапеўтам.

Сяргей Азаронак лічыць названую падзею знакавай. Ён перакананы, што менавіта ўдзельнікі вайны лепш за іншых асэнсоўваюць значнасць захавання рарытэтаў Вялікай Айчыннай для наступных пакаленняў.

Нагадваем дабрачынны рахунак на будаўніцтва новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны:

Р/С 3642900000858 у доларах ЗША, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472;

 Р/С 3642900000917 у еўра, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472;

Р/С 3642900000904 у расійскіх рублях, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472;

Р/С 3642900000887 у беларускіх рублях, філіял № 510 ААТ "АСБ Беларусбанк", г. Мінск, код 603, УНН 100235472.