У кантэксце жніва

№ 30 (950) 24.07.2010 - 30.07.2010 г

“20 чысла павінна распачацца масавая ўборка збожжа ў краіне”, — такое даручэнне даў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, наведаўшы з рабочай паездкай Гомельскую вобласць 16 — 17 ліпеня. Як паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, рабочыя паездкі па рэгіёнах краіны прадоўжацца і на гэтым тыдні: Аляксандр Лукашэнка наведае Брэстчыну і Гродзеншчыну.

/i/content/pi/cult/278/4353/2-1.jpg

 На мінулым жа тыдні Кіраўнік дзяржавы пабываў, у прыватнасці, у Рэчыцкім раёне. Там ён наведаў аграгарадок "Холмеч".

У час размовы з жыхарамі аграгарадка Аляксандр Лукашэнка спыніўся на тых напрамках развіцця краіны, што вызначаны прыярытэтнымі на будучую пяцігодку. У прыватнасці, Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным павышаць дысцыпліну і арганізаванасць на кожным рабочым месцы. Што да сярэдніх і малых гарадскіх паселішчаў, то ў цэлым работа па гэтым напрамку ўжо завершана, і ў будучым трэба толькі "дашліфоўваць гэтую праграму, нічога новага не выдумляючы". Асноўны ж упор будзе зроблены на добраўпарадкаванне вёсак. Прэзідэнт лічыць, што ў сельскай мясцовасці неабходна ствараць новыя рабочыя месцы, каб заняць людзей і не дапусціць іх адтоку ў горад. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў наступнай пяцігодцы будзе дашліфавана праграма развіцця вёскі, аднак галоўная ўвага будзе нададзена меліярацыі. Беларускі Лідэр таксама заўважыў, што грошы будуць выдзяляцца толькі пад сур'ёзныя праекты.

Пасля сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Прэзідэнт Беларусі адказаў на пытанні журналістаў у зале мясцовага Цэнтра культуры і рамёстваў.

Паводле паведамленняў Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

На здымку: Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў у памяшканні Цэнтра культуры і рамёстваў аграгарадка "Холмеч".

Фота Максіма ГУЧАКА, БелТА