“Belart.by” у Мінску

№ 29 (949) 17.07.2010 - 23.07.2010 г

Частка выстаўкі “Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі”, што распачала Год культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, дэманструецца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.

 

 Вялікая экспазіцыя працавала ў Дзяржаўным цэнтральным музеі сучаснай гісторыі Расіі ў Маскве. Выстаўка пазнаёміла жыхароў суседняй краіны з панарамай творчасці актуальных беларускіх жывапісцаў, графікаў і скульптараў, прывабіўшы шматлікую аўдыторыю. Сёння ў мінскім музеі можна пабачыць айчынную графіку XXI стагоддзя.

У экспазіцыі прадстаўлены творы Соф'і Піскун, Рамана Сустава, Юрыя Алісевіча, Андрэя Басалыгі, Любові Абрамавай, Таццяны Радзівілка, Паўла Татарнікава ды іншых. Многія з іх з'яўляюцца пераможцамі прэстыжных конкурсаў.

 Як адзначылі ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, у экспазіцыі можна пабачыць багатыя на эмацыянальныя адценні, не падобныя да звычайных, акадэмічныя штудыі работы, што прыйшліся даспадобы гледачам выстаўкі ў Маскве.