Як прайсці да віцебскага "Ман­мартра"?

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Фес­ты­валь - гэ­та жы­вы арга­нізм. І ме­на­ві­та та­му ён схі­ль­ны да эва­лю­цыі, да ня­спын­на­га раз­віц­ця. На­зі­ра­ючы за яго ды­на­мі­кай з го­да ў год, мож­на за­ўсё­ды адзна­чыць не­па­рыў­ны лан­цуг: "за­ду­ма - пра­ект - ажыц­цяў­лен­не".

/i/content/pi/cult/276/4322/21-4.jpg/i/content/pi/cult/276/4322/21-2.jpgГод та­му Мі­ка­лай Па­шын­скі ка­заў пра на­ба­ле­лую пра­бле­му "Сла­вян­ска­га ба­за­ру...": на фес­ты­валь за­ўсё­ды з'язджа­ецца шмат мас­та­коў, а мес­ца для год­на­га раз­мяш­чэн­ня іх ра­бот не ха­пае. Прад­каз­ваў ён і шля­хі вы­ра­шэн­ня гэ­тай пра­бле­мы: пе­ра­тва­рыць у "жы­вы вер­ні­саж" пе­ша­ход­ную час­тку ву­лі­цы Су­во­ра­ва, якая "вы­пра­ме­нь­ва­ецца" лі­та­ра­ль­на ад ра­ту­шы - у са­май "акту­аль­най" час­тцы го­ра­да.

Сус­трэў­шы­ся з Мі­ка­ла­ем Пят­ро­ві­чам праз год, па­чуў, што за­ду­ма ўжо вось-вось ажыц­ця­віц­ца. Ме­на­ві­та на за­пла­на­ва­ным ра­ней мес­цы па­ўста­не но­вы цэнтр ува­гі фес­ты­ва­ль­най пуб­лі­кі - той са­мы мас­та­коў­скі вер­ні­саж. Пры­чым су­ве­ні­раў се­рый­най вы­твор­час­ці, прад­аўцы якіх ра­ней імкну­лі­ся "пры­су­се­дзіц­ца" да мас­та­коў, на "ві­цеб­скім Ман­мар­тры" вы не зной­дзе­це: мес­ца там прад­угле­джа­на то­ль­кі для аўтар­скіх ра­бот.

Зра­зу­ме­ла, што тэ­ры­то­рыя, ад­ве­дзе­ная для на­род­ных уме­ль­цаў, з гэ­тай на­го­ды зу­сім не змен­шыц­ца.  Іна­ва­цый тут /i/content/pi/cult/276/4322/21-5.jpgні­якіх не бу­дзе: ко­ліш­нія Са­ля­ныя скла­ды зноў ста­нуць эпі­цэн­трам "Го­ра­да май­строў". Ад­па­вед­на, усе ўдзе­ль­ні­кі фес­ты­ва­лю - ад зо­рак эстра­ды да жы­ха­роў су­сед­ніх ву­ліц - ізноў здо­ле­юць вы­браць адзін з ты­ся­чаў су­ве­ні­раў на с/i/content/pi/cult/276/4322/21-3.jpgвой густ. Пры­чым, зноў па­ўта­ру­ся, не се­рый­ных, а - ме­на­ві­та ары­гі­на­ль­ных. Па­вод­ле доб­рай за­вя­дзён­кі, у Цэнтр на­род­ных про­мыс­лаў з'едуц­ца ўсе 28 да­моў ра­мёс­тваў Ві­цеб­шчы­ны - краю, які ў свой час спа­ра­дзіў мо­ду на гэ­тыя ўста­но­вы.

- Сён­ня ў нас у гэ­тай сфе­ры на­ват існуе сво­еа­саб­лі­вае спа­бор­ніц­тва, бо ўсе ўсве­дам­ля­юць, што Дом ра­мёс­тваў - важ­ны фак­тар прэс­ты­жу ра­ёна, - ка­жа Мі­ка­лай Па­шын­скі. - Стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­маў пры­гля­да­юцца да су­се­дзяў, па­ра­ўноў­ва­юць: у ка­го ле­пей? І ка­лі хто ба­чыць, што яго край ад­стае, дык ад­ра­зу шу­кае маг­чы­мас­ці, каб ска­ра­ціць "дыс­тан­цыю" і вы­рвац­ца на­пе­рад.

Доб­рая тра­ды­цыя "Го­ра­да май­строў" - асаб­лі­вая кан­цэн­тра­цыя ўва­гі на ад­ным пэў­ным ві­дзе ўме­льс­тваў. Ле­тась гэ­та бы­лі ма­ля­ван­кі, сё­ле­та ж, і ўжо не ўпер­шы­ню, - са­лом­кап­ля­цен­не. Па­куль удзе­ль­ні­кі кон­кур­су бу­дуць зма­гац­ца за ста­тус леп­ша­га,  унік­лі­выя гле­да­чы па­спе­юць раз­гле­дзець тэх­на­ло­гіі на­род­ных сак­рэ­таў.

Зрэш­ты, "брэнд" Ві­цеб­шчы­ны - не то­ль­кі яе тра­ды­цыі. На­зва ста­лі­цы фес­ты­ва­лю фі­гу­руе ў кож­най да­след­чыц­кай пра­цы пра аван­гар­днае мас­тац­тва 20-х га­доў. Пра­ўда, ары­гі­на­лы бо­л/i/content/pi/cult/276/4322/21-6.jpgь­шас­ці тво­раў, на­тхнё­ных у гэ­тым го­ра­дзе (і ім са­мім), сён­ня зна­хо­дзяц/i/content/pi/cult/276/4322/21-7.jpg­ца да­лё­ка за яго меж­амі. Іх вяр­тан­ня ча­каць на­ўрад ці вы­па­дае: яны  - у най­прэс­тыж­ней­шых  му­зе­ях све­ту.

Ха­ця, па вя­лі­кім ра­хун­ку, Ка­зі­мір Ма­ле­віч тва­рыў зу­сім не для му­зе­яў. І ка­лі б ён уба­чыў ажыц­цяў­лен­не сва­іх за­дум у вы­гля­дзе ву­ліч­на­га гра­фі­ці, зроб­ле­на­га ві­цеб­скі­мі мас­та­ка­мі на­пя­рэ­дад­ні ня­даў­ня­га Свя­та го­ра­да, дык, ма­быць, быў бы ўсце­ша­ны ку­ды бо­льш, чым з  на­го­ды чар­го­ва­га па­вы­шэн­ня ца­ны свай­го імя на аук­цы­ёне "Со­тбіс".

На­ве­даў­шы з ту­зін еўра­пей­скіх га­ра­доў, ту­рыст між­во­лі адзна­чае сво­еа­саб­лі­вае спа­бор­ніц­тва між імі ў "на­мі­на­цыі" "Тан­нае ма­ну­мен­та­ль­нае мас­тац­тва". Хто­сь­ці ўпры­гож­вае свае ву­лі­цы не­злі­чо­ны­мі ка­ро­ва­мі, хто­сь­ці - рас­фар­ба­ва­ны­мі ў ко­лер вя­сёл­кі мя­дзве­дзя­мі, хто­сь­ці - крэс­ла­мі "ў фор­ме змяі"... Але на­вош­та Ві­цеб­ску вы­на­хо­дзіць "Чор­ны квад­рат"? Ка­лі тво­ры яго ге­ні­яў па­чнуць рэ­гу­ляр­на з'яўляц­ца на сце­нах бу­дын­каў, гэ­та бу­дзе на­ват бо­льш дзей­сны ход па­пу­ля­ры­за­цыі іх імё­наў, чым пра­вя­дзен­не вы­ста­вак у му­зей­ных сце­нах.

наш спецыяльны карэспандэнт Мінск - Віцебск - Мінск