"Дзві­на", "За­дзвін­не", "Фэст"...

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Так, "Го­рад май­строў" - тра­ды­цый­ная ра­мес­ніц­ка-твор­чая аздо­ба фес­ты­ва­лю "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" - сё­ле­та знач­на па­шы­рыў свае маш­та­бы і па за­слу­гах мо­жа на­звац­ца "Кра­інай май­строў". У гэ­тым го­дзе бы­ло пад­адзе­на бо­льш за 700 за­явак на ўдзел у фес­ты­ва­ль­ным кір­ма­шы на­род­ных ра­мёс­тваў і мас­тац­тваў, а ад­абра­на ка­ля 150 май­строў. Як па­ве­дам­ляе "К" ды­рэк­тар Га­рад­ско­га цэн­тра на­род­ных ра­мёс­тваў і мас­тац­тваў Вік­тар Кі­бі­саў, на кір­ма­шы бу­дуць прад­стаў­ле­ны леп­шыя ган­ча­ры, ка­ва­лі, тка­чы, разь­бя­ры па дрэ­ве, ло­за- і са­лом­кап­ля­це­льш­чы­кі Бе­ла­ру­сі. А "Го­рад май­строў", як і за­ўжды, ста­не ад­ной з яркіх ста­ро­нак не­за­быў­на­га фес­ты­ва­ль­на­га жыц­ця.

/i/content/pi/cult/276/4320/20-1.jpgУчо­ра

За Кі­раў­скім мос­там, на пра­вым бе­ра­зе За­ход­няй Дзві­ны, "Го­рад май­строў" за­ймеў ста­лую "пра­піс­ку" з 2008 го­да. Ме­на­ві­та тут мес­цяц­ца бы­лыя Са­ля­ныя скла­ды ХVІІІ ста­год­дзя, якія, па іні­цы­яты­ве ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры Ві­цеб­ска­га гар­вы­кан­ка­ма, з 2004 го­да па­ча­лі рэ­кан­стру­явац­ца пад Цэнтр на­род­ных ра­мёс­тваў. Спа­чат­ку быў ад­ноў­ле­ны адзін з бу­дын­каў - з'я­ві­лі­ся мас­тац­кая га­ле­рэя, ра­мес­ніц­кія май­стэр­ні. Пра/i/content/pi/cult/276/4320/20-2.jpgз не­ка­ль­кі га­доў ад­ра­ман­та­ва­лі яшчэ адзін бу­ды­нак - уз­вя­лі ган­чар­скі пад­во­рак, доб­раў­па­рад­ка­ва­лі тэ­ры­то­рыю... Цэнтр на­род­ных ра­мёс­тваў, які на­зва­лі "За­дзвін­не", пе­ра­ехаў сю­ды з пры­ста­са­ва­ных па­мяш­кан­няў біб­лі­ятэ­кі імя Янкі Ку­па­лы, дзе бы­ла маг­чы­масць для дзей­нас­ці то­ль­кі трох клуб­ных фар­мі­ра­ван­няў. Пры ўста­но­ве па­ча­ла дзей­ні­чаць ка­вяр­ня "За­дзвін­не". Яшчэ ад­ной ка­мер­цый­най струк­ту­рай Цэн­тра стаў са­лон-кра­ма на­род­ных про­мыс­лаў "Фэст", што з 2002-га дзей­ні­чае ў гіс­та­рыч­ным цэн­тры Ві­цеб­ска, за ра­ту­шай, і рэ­алі­зоў­вае тво­ры на­род­ных май­строў з ка­рыс­цю і для па­куп­ні­коў, і для аўта­раў са­ма­быт­ных ві­цеб­скіх су­ве­ні­раў.

 

Сён­ня

У мас­тац­кай га­ле­рэі Цэн­тра аку­рат сён­ня ад­кры­ва­ецца вы­стаў­ка Па­ўла­ва­па­сад­скай ма­ну­фак­ту­ры, пры­све­ча­ная Дню Са­юзнай дзяр­жа­вы на ХІХ Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі мас­тац­тваў "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску". Ма­лая вы­ста­вач­ная за­ла ад­ве­дзе­на пад дэ­ман­стра­цыю ке­ра­мі­кі і лас­кут­на­га шыц­ця Бе­ла­ру­сі...

Але не то­ль­кі гэ­тым Цэнт/i/content/pi/cult/276/4320/20-3.jpgр пры­ваб­лі­вае гас­цей фес­ты­ва­лю. Да­рэ­чы, у маі, па іні­цы­яты­ве стар­шы­ні Ві­цеб­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма, Цэнтр стаў на­зы­вац­ца "Дзві­на"... дык вось, Га­рад­скі цэнтр на­род­ных ра­мёс­тваў і мас­тац­тваў "Дзві­на", па сло­вах Вік­та­ра Кі­бі­са­ва, - но­вы тып уста­но­вы ку­ль­ту­ры. Тут пра­цуе ка­ля па­ўсот­ні вы­со­как­ва­лі­фі­ка­ва­ных спе­цы­яліс­таў, якія за­йма­юцца не то­ль­кі ку­ль­тур­на-ад­ука­цый­най ра­бо­тай, але і на­ву­ко­ва-да­след­чай, кан­су­ль­та­цый­на-ме­та­дыч­най. Пры Цэн­тры дзей­ні­чае 22 клуб­ныя фар­мі­ра­ван­ні, бо­льш за па­ўдзе­сят­ка якіх ма­юць зва­ні "на­род­ны" і "ўзор­ны".

Ва­кол гэ­та­га твор­ча­га эпі­цэн­тра і пра­рас­тае што­год "Го­рад май­строў", які ва­біць экс­клю­зіў­най маг­чы­мас­цю на­быць тво­ры дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва "з рук май­стра". Да сло­ва,  "Фэст" ту­рыс­ты не аб­мі­на­юць: ка­лі па­за­ле­тась аб­арот са­ло­на-кра­мы скла­даў 80 мі­ль­ёнаў руб­лёў, дык сё­ле­та ён па­вя­лі­чыц­ца да 100 мі­ль­ёнаў...

Фес­ты­ва­ль­ны ра­мес­ніц­кі кір­маш "Го­рад ра­мёс­тваў" пра­па­ноў­вае  ў гэ­тым го­дзе аб­лас­ны кон­курс май­строў са­лом­кап­ля­цен­ня "Па­па­раць-квет­ка". Стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза май­строў на­род­най твор­час­ці Яўген Са­ху­та рас­па­вя­дае "К", што сё­ле­та ў фес­ты­ва­ль­ным фар­ма­це "Дзві­ны" про­йдзе ўжо шос­тае та­кое спа­бор­ніц­тва, што па маш­та­бе і прад­стаў­ніц­тве ўдзе­ль­ні­каў пе­ра­тва­ра­ецца, фак­тыч­на, у па-
дзею рэ­спуб­лі­кан­ска­га зна­чэн­ня. Апош­ні факт цу­доў­на зра­зу­ме­лі і за­меж­ныя фес­ты­ва­ль­ныя гос­ці, якія ня­змен­на вы­каз­ва­юць за­хап­лен­не  брэн­да­вас­цю і экс­клю­зіў­нас­цю бе­ла­рус­ка­га тра­ды­цый­на­га мас­тац­тва, што раз­ві­ва­ецца сіс­тэм­на і ня­ўхі­ль­на.

Пад­обныя кон­кур­сы, па сло­вах Яўге­на Са­ху­ты, фі­нан­са­ва пад­трым­лі­вае ўпраў­лен­не ку­ль­ту­ры Ві­цеб­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма. І май­стры тут пад­бі­ра­юцца сап­раў­ды бліс­ку­чыя. Ся­род са­лом­кап­ля­це­льш­чы­каў вар­та вы­лу­чыць Ад­ама Краў­чу­ка з Ві­цеб­ска і Тэ­рэ­зу Ху­дзя­ко­ву з Но­ва­лу­ком­ля, ся­род спе­цы­яліс­таў мас­тац­ка­га рос­пі­су - Ма­рыю Ку­лец­кую з Пру­жан і Але­ну Та­ля­ро­нак з Шар­каў­шчы­ны, ся­род тка­чых - май­стрых Але­ну Гуш­ча з Га­ра­доц­ка­га до­ма ра­мёс­тваў і Ган­ну Рым­дзё­нак з Шар­каў­шчын­ска­га ра­ёна...

Але не то­ль­кі на­род­ны­мі ўме­ль­ца­мі сла­віц­ца ад­но з найпа­пу­ляр­ных мес­цаў ад­па­чын­ку ў Ві­цеб­ску. У "Дзві­не" па­ста­янна вы­сту­пае клуб гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цыі і ма­дэ­ля­ван­ня, што прэ­зен­туе по­быт, строі і  ра­мёс­твы сла­вян­скіх пля­мё­наў; кір­ма­шо­ва­га на­строю да­да­юць га­рад­скія са­ма­дзей­ныя ка­лек­ты­вы, якія прад­стаў­ля­юць тра­ды­цый­ныя бе­ла­рус­кія му­зы­ку, спе­вы і аб­ра­ды.

 

За­ўтра/i/content/pi/cult/276/4320/20-4.jpg

Ды­рэк­тар Га­рад­ско­га цэн­тра на­род­ных ра­мёс­тваў і мас­тац­тваў "Дзві­на" Вік­тар Кі­бі­саў упэў­не­ны, што яго­ная ўста­но­ва ку­ль­ту­ры мае вя­лі­кую бу­ду­чы­ню. Твор­чая пра­сто­ра фес­ты­ва­ль­на­га "Го­ра­да май­строў" па­ста­янна па­шы­ра­ецца. Сё­ле­та, да пры­кла­ду, га­рад­скія ўла­ды пе­рад­алі "Дзві­не" двух­па­вяр­хо­вы бу­ды­нак ко­ліш­няй ба­ль­ні­цы, што зна­хо­дзіц­ца праз да­ро­гу ад Цэн­тра. Не­ўза­ба­ве тут з'я­вяц­ца да­дат­ко­выя ра­мес­ніц­кія май­стэр­ні, а ў два­ры бу­дзе зла­джа­ны сад ску­льп­тур (яшчэ ад­на пры­ваб­ная ці­ка­вос­тка для га­ра­джан і гас­цей!).

Па сло­вах Вік­та­ра Кі­бі­са­ва, пра­цяг­ва­ецца рэ­кан­струк­цыя пра­ва­бя­рэж­жа За­ход­няй Дзві­ны. У пер­спек­ты­ве тут уз­вя­дуць пры­стань, улад­ку­юць спус­кі да ра­кі, зро­бяць усё маг­чы­мае для та­го, каб ган­длё­вы шлях "з ва­ра­гаў у грэ­кі" быў ад­люс­тра­ва­ны як ма­га бо­льш інтэ­рак­тыў­на. У вы­ні­ку тэ­атра­лі­за­ва­ная дзея фес­ты­ва­ль­на­га "Го­ра­да май­строў" вы­йдзе да­лё­ка за межы "Дзві­ны".

 

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"