Прамень Алексантэры

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

На Бе­ла­русь ма­ла­ды чыр­во­на­арме­ец, ра­бо­чы-ка­му­нар з Пет­раг­ра­да, фін Алек­сан­тэ­ры Ахо­ла пры­быў напрыкан­цы 1920 г., па­сля ўдзе­лу ў па­хо­дзе Чыр­во­най Арміі на За­хад. Пад ло­зун­га­мі сус­вет­най рэ­ва­лю­цыі не­ка­ль­кі армій ішлі ад Пе­цяр­го­фа праз Ві­цебск, Грод­на, Лі­ду, Бе­лас­ток. Але сус­вет­ная рэ­ва­лю­цыя не ад­бы­ла­ся. З-пад Вар­ша­вы ад­сту­па­лі... Алек­сан­тэ­ры за­стаў­ся жы­вы, ля­чыў­ся ў ві­цеб­скім шпі­та­лі.

/i/content/pi/cult/276/4319/19-4.jpgБе­ла­рус­кі пе­ры­яд жыц­ця і твор­час­ці (1920 - 1930 гг.) уклю­чае шмат­лі­кія важ­кія падзеі, га­лоў­ны­мі з якіх быў удзел у мас­тац­кім жыц­ці Ві­цеб­ска, пер­шыя вы­стаў­кі, афар­млен­не го­ра­да да рэ­ва­лю­цый­ных свя­таў, жа­ні­ць­ба на Але­не Ні­ка­но­віч-Яцэ­віч - да­чцы ві­цеб­ска­га епіс­ка­па уні­яцкай цар­квы.

Да­рэ­чы, на Бе­ла­русь Алек­сан­тэ­ры  пры­быў з про­звіш­чам Ахо­ла (у пе­ра­кла­дзе з фін­скай - "па­ля­на"), а вы­язджаў з про­звіш­чам Ахо­ла-Ва­ло ("ва­ло"  па-фін­ску - "пра­мень"). Ме­на­ві­та ў Ві­цеб­ску бы­лі зроб­ле­ны пер­шыя сім­ва­ліч­ныя гра­фіч­ныя зна­кі  для пра­гра­мы па ўдас­ка­на­лен­ні ча­ла­ве­ка но­ва­га ча­су пад на­звай "Эва­ха­ма­ло­гія" (ад лац. "homo" - ча­ла­век). Асноў­ны пры­нцып пра­гра­мы - фік­са­цыя сва­ёй аса­біс­тай актыў­нас­ці на роз­ных на­прам­ках: ве­ды, во­пыт, ка­хан­не, спорт... Па­вод­ле дум­кі аўта­ра, но­вае гра­мад­ства па­він­на бы­ло пры­няць да­дзе­ную пра­гра­му і ісці па ёй над­алей у бу­ду­чае. Аб гэ­тым ён вёў раз­мо­вы з Надзе­яй Круп­скай. На дум­ку ма­ла­до­га мас­та­ка-рэ­ва­лю­цы­яне­ра, без вы­ка­нан­ня гэ­тай пра­гра­мы ча­ла­век доў­га бу­дзе за­ста­вац­ца ра­бом жыц­цё­вых аб­ста­він. Фік­са­цыя ў спец­дзён­ні­ках па­він­на стаць спра­вай усіх: вуч­няў школ, ра­бо­чых, інтэ­лі­ген­цыі. Аса­біс­ты "індэкс" жыц­ця па­він­ен шмат вы­ра­шаць у гра­мад­скім і па­лі­тыч­ным жыц­ці но­ва­га са­вец­ка­га ча­ла­ве­ка. Суп­рэ­ма­тыч­ныя  пра­екты  ў вы­гля­дзе  рас­пра­цо­вак К.Ма­ле­ві­ча,  Л.Лі­сіц­ка­га, У.Тат­лі­на ў га­лі­не кан­струк­ты­віз­му, А.Ле­ані­да­ва - у архі­тэк­ту­ры бы­лі пра­па­на­ва­ны гра­мад­ству ў 1920-я гг., і, на дум­ку аўта­раў, маг­лі быць ажыц­цёў­ле­ны то­ль­кі пры но­вай ула­дзе, бо іх час быў вы­ме­ра­ны гран­ды­ёзны­мі пла­на­мі ка­му­ніз­му, со­неч­ныя про­мні яко­га ўры­ва­лі­ся ў цем­ру  ста­год­дзя, якое адыходзіла.

На аса­біс­тым пры­кла­дзе Аляк­сандр Пят­ро­віч  да­каз­ваў ста­ноў­чае ўздзе­янне ра­цы­яна­лі­за­тар­скай пед­аго­гі­кі "Эва­ха­ма­ло­гіі", у вы­ні­ку ча­го ім бы­ла ство­ра­на сап­раў­дная на­ву­ко­вая і твор­чая спад­чы­на ў вы­гля­дзе ты­ся­чы сім­ва­лаў-зна­каў, аса­біс­тых дзён­ні­каў - срод­каў за­на­тоў­ван­ня жыц­цё­вых спраў, гра­фіч­ных і жы­ва­піс­ных арку­шаў і па­лот­наў.

Мін­скі пе­ры­яд (1923 - 1930 гг.) уклю­чае ву­чо­бу Ахо­ла-Ва­ло на за­воч­ным ад­дзя­лен­ні ў Ад­эскім мас­тац­кім інсты­ту­це, удзел у ра­бо­це вы­да­вец­тваў Бе­ла­ру­сі, Укра­іны, Мас­квы. У Мін­ску яго ча­каў сап­раў­дны по­спех: ён быў аўта­рам пра­екта ад­на­го з па­ві­ль­ёнаў для Пер­шай сель­ска­гас­па­дар­чай вы­стаў­кі ў Мін­ску (1930 г.), мас­та­ком-афар­мі­це­лем бо­льш як двац­ца­ці вы­дан­няў  ча­со­пі­саў, га­зет і кніг, ра­біў ма­люн­кі для вок­ла­дак "Но­вая зям­ля" Я.Ко­ла­са (дру­гое вы­дан­не), "Та­бе" А.Во­ль­на­га, "Плынь" М.Гра­мы­кі, "Угрунь" А.Алек­сан­дро­ві­ча, "Хвоі га­во­раць" К.Чор­на­га, "Вет­ры буй­ныя" П.Тру­са, "Кі­тай" М.Дуб­роў­ска­га. І ў кож­ным тво­ры  за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе як кла­сік са­вец­ка­га аван­гар­да дру­гой па­ло­вы 1920-х гг.,  сме­ла спа­лу­ча­ючы ге­амет­рыч­ныя і рэ­аліс­тыч­ныя воб­раз­ныя срод­кі вы­раз­нас­ці ў роз­ных жан­рах. Ас/i/content/pi/cult/276/4319/19-5.jpgноў­ны­мі тэ­ма­мі бы­лі ба­ра­ць­ба з цем­рай, не­пі­сь­мен­нас­цю, бю­рак­ра­тыз­мам. Актыў­ная гра­ма­дзян­ская па­зі­цыя знай­шла ад­люс­тра­ван­не ў пра­гра­ме та­ва­рыс­тва "Пра­мень", арга­ні­за­та­рам яко­га быў сам Ахо­ла-Ва­ло.

Уз­дым твор­ча­га па­тэн­цы­ялу ад­па­вя­даў за­да­чам: удзел у Сус­вет­най вы­стаў­цы кні­гі ў Лей­пцы­гу (1927 г.), ства­рэн­не гра­вю­ры "Кас­трыч­нік у кос­ма­се" (1925 г.). Да­рэ­чы, ужо ў 1963-м у Шве­цыі гэ­тую гра­вю­ру, якая бы­ла над­ру­ка­ва­на  7 кас­трыч­ні­ка на пер­шай ста­рон­цы "Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі", аўтар пад­арыў пер­ша­му кас­ма­наў­ту  - Юрыю Га­га­ры­ну. Ця­пер яна зна­хо­дзіц­ца ў Му­зеі кас­ма­наў­ты­кі ў Мас­кве.

У 1995-м, за два га­ды да смер­ці, Аляк­сандр Пят­ро­віч на­ве­даў Мінск і Ві­цебск. Ён тады га­ва­рыў на­ступ­нае: "Улік ча­су - фун­да­мент для ўся­кай свя­до­май дзей­нас­ці. Для  ка­рыс­ці па­ска­рэн­ня  не­абход­на ад­мо­віц­ца ад уся­го не­пат­рэб­на­га і  шкод­на­га. У лю­дзей па­він­на быць пра­ві­ль­на вы­пра­ца­ва­нае па­чуц­цё ад­каз­нас­ці". І ён меў ра­цыю. Сёлета яму споў­ні­ла­ся б 110 га­доў...

Юлія  ЗА­ГОР­СКАЯ,

на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік  На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь