Шко­ла экс­пе­ры­мен­ту

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Ка­жуць, са­мы скла­да­ны шлях - у тых "зо­рак", чые ба­ць­кі або твор­чыя па­пя­рэд­ні­кі ме­лі гуч­ныя імё­ны, шмат ча­го да­сяг­ну­лі ў твор­час­ці: маў­ляў, усё, што ні зро­біш, пры­піс­ва­юць ме­на­ві­та ство­ра­на­му яшчэ да ця­бе брэн­ду. Усё ж та­кі звык­лае пан­яцце "шко­ла" ў да­чы­нен­ні да мас­тац­тва на­бы­вае асаб­лі­вы сэнс.

/i/content/pi/cult/276/4318/19-1.jpgШто да на­шай кра­іны, дык, ба­дай, ні­вод­ная мас­тац­кая гру­поў­ка не ад­чу­ва­ла на са­бе ўплыў ра­ней­шых да­сяг­нен­няў да та­кой сту­пе­ні, як мас­та­кі Ві­цеб­шчы­ны.  Твор­часць Ша­га­ла і ма­ле­ві­чаў­скі УНО­ВИС, зра­біў­шы го­рад над За­ход­няй Дзві­ной ад­ной з мас­тац­кіх ста­ліц па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, за­да­лі най­вы­шэй­шую план­ку май­стэр­ства. 

40-год­дзе існа­ван­ня ві­цеб­скай аб­лас­ной арга­ні­за­цыі Беларускага саюза мастакоў - цу­доў­ная на­го­да аб'ектыў­на асэн­са­ваць агу­ль­ны ўзровень на­шчад­каў Пэ­на, Бем­бе­ля, Азгу­ра, Вол­ка­ва, Цвір­кі, аца­ніць твор­часць мас­та­коў ва ўсіх яе пра­яўлен­нях. Маг­чы­масць пад­су­ма­ваць ве­ды і ўра­жан­ні аб твор­цах ві­цеб­скай шко­лы да­ла чар­го­вая вы­стаў­ка ра­бот ві­цяб­чан, зла­джа­ная БСМ у Па­ла­цы мас­тац­тва.

У па­ра­ўнан­ні з са­ка­віц­кай  "Фак­ту­рай" - пер­шым эта­пам зна­ёмства ста­ліч­на­га/i/content/pi/cult/276/4318/19-2.jpg гле­да­ча з твор­час­цю ві­цеб­скіх мас­та­коў - "Мас­тац­кая пра­сто­ра..." уяў­ляе з ся­бе ка­лей­дас­коп тэх­нік, жан­раў, сю­жэ­таў і імё­наў. Пра шы­ры­ню пра­екта свед­чыць ха­ця б фі­зіч­ны маш­таб экс­па­зі­цыі: жы­ва­піс­ныя па­лот­ны, гра­фі­ка, ску­льп­ту­ра і арт-аб'екты за­ня­лі ўсе за­лы ад­ной з най­буй­ней­шых вы­ста­вач­ных пля­цо­вак кра­іны. Але і гэ­та­га, па сло­вах арга­ні­за­та­раў, ве­ль­мі і ве­ль­мі ма­ла. Што та­кое 300 ра­бот для су­пол­кі, дзе то­ль­кі афі­цый­ных чле­наў на­ліч­ва­ецца бо­льш за со­тню? Тым не менш, маг­чы­мас­ці ўба­чыць экс­па­зі­цыю, якая змаг­ла б бо­льш по­ўна і да­клад­на ад­люс­тра­ваць тэн­дэн­цыі раз­віц­ця су­час­на­га ві­цеб­ска­га мас­тац­тва, у ама­та­раў вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва не бы­ло да­ўно. І вя­лі­кі плюс да­дзе­на­га па­ка­зу - ме­на­ві­та ў шмат­гран­нас­ці, раз­на­стай­нас­ці прад­стаў­ле­ных тво­раў, шы­ры­ні ахо­пу як сю­жэт­най (ад "ці­хіх" на­цюр­мор­таў і бе­ла­рус­кіх кра­яві­даў да акту­аль­ных пра­блем су­час­на­га гра­мад­ства), так і тэх­ніч­най (ад аква­рэ­лі да інста­ля­цыі). Імё­ны мас­та­коў Ві­цеб­шчы­ны  А.Ска­ва­род­кі, Ф.Гу­ме­на, А.Гвоз­дзі­ка­ва, В.Ці­ха­нен­кі, А.Ма­лея, В.Шыл­ко, А.Сле­па­ва, А.Да­су­жа­ва, А.Са­лаў­ёва, І.Ста­ля­ро­ва, У.Віт­ко, І.Ка­за­ка, С.Уруб­леў­скай, В.Чу­кі­на, М.Ляў­ко­ві­ча, А.Кас­таг­ры­за, В.Мі­хай­лоў­ска­га, А.Жу­раў­лё­ва, Т. і Ю. Ру­дэн­каў, В.Ра­ль­цэ­ві­ча ды іншых да­ўно вя­до­мыя не то­ль­кі на Бе­ла­ру­сі, але/i/content/pi/cult/276/4318/19-3.jpg і ў не­ка­то­рых кра­інах за­меж­жа.

"Ві­цебск - гэ­та за­ўсё­ды ці­ка­ва, гэ­та твор­ча, гэ­та крэ­атыў­на, - ка­жа ста­ліч­ны мас­так, на­мес­нік стар­шы­ні БСМ Ры­гор Сіт­ні­ца. - Мас­та­кі Ві­цеб­шчы­ны за­ўсё­ды ра­бі­лі і ро­бяць твор­чы вы­клік мас­тац­кай гра­мад­скас­ці. І, што важ­на, - вы­клік ве­ль­мі якас­ны, вы­со­кап­ра­фе­сій­ны". Сап­раў­ды: прад­стаў­ле­ныя на вы­стаў­цы ра­бо­ты ўраж­ва­юць імкнен­нем аўта­раў да ад­крыц­ця но­вых мас­тац­кіх ісцін, а так­са­ма сва­ёй экс­прэ­сі­яй  і ха­рак­тар­нас­цю.

Як бы шмат ні ка­за­лі пра экс­пе­ры­мен­та­ль­ны склад­нік твор­час­ці ві­цяб­чан, ад­ра­зу кі­да­ецца ў во­чы гле­да­чу і ака­дэ­міч­ны бок ра­бот. Так, мас­та­кі-аква­рэ­ліс­ты прад­ста­ві­лі най­вы­дат­ней­шыя пры­кла­ды рэ­аліс­тыч­на­га жы­ва­пі­су, цу­доў­най тэх­ні­кі, але, на жаль, пра­змер­ная вы­ве­ра­насць і на­рма­лі­за­ва­насць, імкненне да агу­ль­ных пры­нцы­паў пры­сут­ні­чаюць і ў не­ка­то­рых аван­гар­дных тво­рах. Час ад ча­су і змест губ­ля­ецца за ары­гі­на­ль­нас­цю, не­стан­дар­тнас­цю фор­мы. Ад­нак не­ль­га не адзна­чыць, што аб­лас­ная арга­ні­за­цыя сус­тра­кае сваё 40-год­дзе на пэў­ным уз­ды­ме. Су­існа­ван­не мнос­тва гру­по­вак, якія ўзнік­лі ў апош­нія двац­цаць га­доў, па­ста­янная кан­ку­рэн­цыя, по­шук, экс­пе­ры­мент - усё гэ­та знач­на па­вы­сі­ла ўзро­вень тво­раў прад­стаў­ні­коў ві­цеб­скай шко­лы.

Дар'я ДА­НІ­ЛЕ­ВІЧ