Тэма - больш чым незвычайная, але факты, што ляглі ў аснову сцэнарыя, цалкам адпавядаюць гістарычнай рэальнасці. Дарма казаць, што наша карціна выклікала вялікія спрэчкі сярод расійскай аўдыторыі. Не сумняваюся: беларусам, зямля якіх найбольш пацярпела ў гады той жудаснай вайны, яна таксама будзе вельмі цікавая. І добра, што стужку ўключылі ў праграму такога паважанага мерапрыемства, як "Славянскі базар у Віцебску"! Ведаеце, "Адна вайна" мае вельмі ўдалы фестывальны лёс: удзел больш чым у дзесяці фестывалях з моманту мінулагодняй прэм'еры, і амаль з кожнага мы з'язджаем з прызамі. Кінапраграма ў Віцебску абыдзецца без конкурснага спаборніцтва, але, думаю, атмасфера на праглядах будзе папраўдзе фестывальная. Ведаю, стужка ўжо ішла ў мінскіх кінатэатрах і мела станоўчыя водгукі. Спадзяюся, тое самае будзе і ў сталіцы "Славянскага базару...".