Рэ­трад­ра­мы ў кі­нап­раг­ра­ме

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Па­каз­ваць но­вае, ці­ка­вае кі­но пад час ХІХ Міжнароднага фес­ты­ва­лю мас­тац­тваў "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" - доб­рая тра­ды­цыя. Гэ­тым раз­ам кі­нап­раг­ра­ма фо­ру­му скан­цэн­тру­ецца ў ві­цеб­скім "До­ме кі­но" - най­ста­рэй­шым з бе­ла­рус­кіх кі­на­тэ­атраў. Ця­гам фес­ты­ва­ль­ных дзён мож­на бу­дзе ўба­чыць пяць по­ўна­мет­раж­ных сту­жак з Бе­ла­ру­сі, Рас­іі, Укра­іны і сус­трэц­ца з іх ства­ра­ль­ні­ка­мі.

- "Дом кі­но" - са­мы ўту­ль­ны, най­су­час­ны кі­на­тэ­атр го­ра­да, - рас­па­вя­ла "К" ды­рэк­тар УП "Ві­цеб­скаб­лкі­навідэап­ра­кат" Але­на Ма­тус. - Та­му пы­тан­няў, дзе сус­тра­каць гас­цей "Сла­вян­ска­га ба­за­ру...", у нас не ўзні­ка­ла. За­ла тут аб­ста­ля­ва­на най­ноў­шай пра­екцый­най і гу­ка­вой апа­ра­ту­рай. Спа­дзя­ёмся, хут­ка яна бу­дзе аснаш­ча­на яшчэ і сіс­тэ­май аўта­ма­ты­за­ва­на­га про­да­жу бі­ле­таў.

Ча­ка­ецца, што стуж­кі на фес­ты­ва­лі бу­дуць прад­стаў­ляць іх аўта­ры. Так, сваю рэ­жы­сёр­скую ра­бо­ту "Ад­на вай­на" прэ­зен­туе вя­до­мая рас­ійская актры­са Ве­ра Гла­го­ле­ва; рэ­жы­сёр з Укра­іны Ула­дзі­мір Лерт - стуж­ку "Ад­арва­нне", так­са­ма, як і яго ка­ле­га з Рас­іі - Андрэй Сіл­кін, аўтар кар­ці­ны "За­за"; укра­інскі фі­льм "Lasmeninas" ("Ме­ні­ны") бу­дзе прад­стаў­ляць фес­ты­ва­ль­на­му гле­да­чу адзін з яе прадзю­се­раў - Лі­лія Млы­на­рыч. Ча­ка­ецца і ві­зіт твор­чай гру­пы на­шай айчын­най стуж­кі "Ваў­кі". Фі­ль­мы бу­дуць па­каз­вац­ца як на кі­на­ко­пі­ях, так і з да­па­мо­гай ліч­ба­вых но­сь­бі­таў.