Аркестр ча­соў... па­ле­алі­ту: як гра­лі ў Ду­бак­раі?

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Як і ка­лі на­ра­дзіў­ся на зям­лі ста­ра­жыт­най Бе­ла­ру­сі пер­шы му­зыч­ны твор? Да­вай­це звер­нем­ся да архе­ало­гіі, якую ў не­ка­то­рых энцык­ла­пе­дыч­ных вы­дан­нях, ві­даць, не­здар­ма ўсё ж на­зы­ва­юць мас­тац­твам...

/i/content/pi/cult/276/4312/17-2.jpgЯк свед­чаць вы­ні­кі архе­ала­гіч­ных рас­ко­пак, пер­шыя му­зыч­ныя інстру­мен­ты з'я­ві­лі­ся на су­меж­ных з Бе­ла­рус­сю зем­лях яшчэ ў па­ру па­ле­алі­ту. Так, на па­се­ліш­чах гэ­тай па­ры - ка­ля вёс­ак Ме­зін Чар­ні­гаў­скай воб­лас­ці, Га­ра­док  Ро­вен­скай воб­лас­ці і Кас­цён­кі Ва­ро­неж­скай воб­лас­ці - вы­яўле­ны пры­ла­ды, вы­раб­ле­ныя  з кос­ці ма­ман­та, на якіх за­ха­ва­лі­ся сля­ды ад рыт­міч­ных уда­раў, што, на дум­ку не­ка­то­рых да­след­чы­каў, мож­на раз­гля­даць як  па­чат­ко­выя фор­мы му­зыч­ных інстру­мен­таў для ўзнаў­лен­ня рыт­міч­ных  гу­каў  у час ад­праў­лен­ня не­йкіх ма­гіч­ных дзея­нняў, звя­за­ных з  па­ля­ван­нем.

Са­мыя ж ран­нія му­зыч­ныя інстру­мен­ты на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі  зной­дзе­ны ў па­се­ліш­чы Ду­бак­рай, ка­ля  воз­ера Сен­ні­ца, што раз­меш­ча­на  на па­меж­жы Ві­цеб­скай і Пскоў­скай аб­лас­цей. Зной­дзе­ныя тут дзве кас­ця­ныя флей­ты ўяў­ля­лі з ся­бе пра­мыя труб­кі з пяц­цю гу­ка­вы­мі ад­ту­лі­на­мі. Фраг­мент  жа­лей­кі (дуд­кі), зроб­ле­най з кос­ткі дроб­най птуш­кі, быў вы­яўле­ны і пры рас­коп­ках не­алі­тыч­на­га па­се­ліш­ча Аса­вец у Бе­шан­ко­віц­кім ра­ёне Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Агу­ль­ная да­ўжы­ня фраг­мен­та гэ­тай жа­лей­кі бы­ла 5 см; па­ме­ры яе ў ся­чэн­ні - 7 х 10 мм. Ды­яметр  ад­ту­лін на дуд­цы - 3 мм. Да­ту­юцца гэ­тыя зна­ход­кі IV - ІІІ тыс. да н. э.

Пры­клад­на  да гэ­тай жа па­ры ад­но­сяц­ца і зна­ход­кі свіс­ткоў, вы­яўле­ных  на па­се­ліш­чы Ка­мень Пін­ска­га ра­ёна Брэс­цкай воб­лас­ці. Са­мы вя­лі­кі  з іх мае да­ўжы­ню 11,2 см і ды­яметр 4 см. Ён быў зроб­ле­ны з га­лё­нач­най кос­ткі бус­ла. Астат­нія бы­лі мен­шыя па па­ме­рах.

У брон­за­вым ве­ку, што  пан­аваў у Бе­ла­ру­сі ў ІІІ - па­чат­ку І тыс. да н.э., бы­лі вя­до­мы  ўжо шмат­ство­ль­ныя флей­ты. Мер­ка­ваць пра гэ­та мож­на па вы­ні­ках  рас­ко­пак не­ка­то­рых по­мні­каў так зва­най лу­жыц­кай  ку­ль­ту­ры, што бы­ла рас­паў­сю­джа­на на тэ­ры­то­рыі Поль­шчы, а таксама, часткова, на па­ўднё­вым за­хадзе Бе­ла­ру­сі.

Ад ран­ня­га жа­лез­на­га ве­ку, які доў­жыў­ся  на Бе­ла­ру­сі ад VII ст. да н.э.  па 5 ст. н.э., да­йшлі да нас дуд­кі-свіс­цёл­кі, зной­дзе­ныя на га­ра­дзіш­чы Га­ра­ні Смар­гон­ска­га ра­ёна Гро­дзен­скай воб­лас­ці. Іх да­ўжы­ня - 7,1 см. Аб­одва  ба­кі кос­так аку­рат­на зрэ­за­ны  пад прамым вуглом. Па ба­ках  зроб­ле­ны ад­ту­лі­ны. Як адзна­чае да­след­чык дадзенага по­мні­ка Я.Звя­ру­га, на гэ­тых дуд­ках і сён­ня мож­на сыг­раць ся­кі-та­кі на­пеў. Пад­обная да гэ­тай дуд­кі рэч зной­дзе­на  і ў Слуц­ку, пра­ўда, яна ад­но­сіц­ца ўжо да ХІІ - ХІ­ІІ стст.

У ча­сы Ся­рэд­ня­веч­ча, акра­мя ўжо вя­до­мых  ду­дак, жа­ле­ек і флей­таў, з'яў­ля­юцца но­выя му­зыч­ныя пры­ла­ды. Так, пад час архе­ала­гіч­ных рас­ко­пак ста­ра­жыт­на­га го­ра­да Друц­ка, што ў Та­ла­чын­скім ра­ёне Ві­цеб­скай воб­лас­ці, быў зной­дзе­ны рэ­дкі му­зыч­ны інстру­мент - вар­ган.

Што ж гэ­та за інстру­мент, як на ім гра­лі? Сло­ва "вар­ган", ві­даць, па­хо­дзіць ад ста­рас­ла­вян­ска­га  "вар­гі" - "вус­ны". Гэ­та са­ма­гуч­ны языч­ко­вы інстру­мент.  Вы­раб­лены ён з жа­ле­за, мае пад­ко­ва­па­доб­ную фор­му  з па­ра­ле­ль­на пад­оўжа­ны­мі кан­ца­мі, па­між які­мі пра­хо­дзіць пры­ма­ца­ва­ны па­ся­рэ­дзі­не га­лоў­кі язы­чок - тон­кая ста­ль­ная плас­цін­ка. Па­ме­ры яго  - не­вя­лі­кія: тро­ху бо­ль­ш за 5 см у да­ўжы­ню. У час ігры вар­ган пры­ціс­ка­лі да вус­наў, рот вы­кон­ваў ро­лю на­ту­ра­ль­на­га ру­хо­ма­га рэ­за­на­та­ра, язы­чок жа за­шчып­ва­лі ўка­за­ль­ным па­ль­цам пра­вай ру­кі. У вы­ні­ку  бес­пе­ра­пын­най  віб­ра­цыі языч­ка ўзні­каў гук ня­змен­най вы­шы­ні. Да­след­чык ста­ра­жыт­на­га Друц­ка Л.Аляк­се­еў адзна­чаў, што гэ­ты му­зыч­ны інстру­мент быў зной­дзе­ны ў кня­жац­кай час­тцы го­ра­да. Ана­ла­гіч­ныя му­зыч­ныя інстру­мен­ты зной­дзе­ны ў По­ла­цку і ў Лід­скім за­мку.

А вось пры рас­коп­ках ста­ра­жыт­на­га Ваў­ка­выс­ка архе­ол/i/content/pi/cult/276/4312/17-3.jpgа­гам тра­пі­ла­ся  шах­мат­ная фі­гур­ка ў вы­гля­дзе вай­ско­ва­га  му­зы­кан­та-ба­ра­бан­шчы­ка. Праз пля­чо ў гэ­та­га  зу­ха­ва­та­га ма­лай­ца на по­чап­цы  быў пад­ве­ша­ны бо­чач­ка­па­доб­ны ба­ра­бан. У пра­вай жа ру­цэ во­ін тры­мае ваш­ча­гу - драў­ля­ную па­лач­ку з па­таў­шчэн­нем на кан­цы. Ві­даць, у ХІІ ст. на Бе­ла­ру­сі гэ­ты інстру­мент ужо быў вя­до­мы, ка­лі май­стра, разь­бяр па кос­ці, за­бяс­пе­чыў  фі­гур­ку ва­енна­га му­зы­кі ме­на­ві­та та­кім прад­ме­там.

А ду­да? Што яна ўяў­ля­ла з ся­бе? Ду­да - гэ­та ску­ра­ны  мех з ма­ле­нь­кай тру­бач­кай - "со­скай" - для на­паў­нен­ня па­вет­рам інстру­мен­та і не­ка­ль­кі­мі ігра­вы­мі тру­бач­ка­мі. У час ігры ду­дар надзі­мае мех, на­ціс­кае  на яго лок­цем ле­вай ру­кі і пры­му­шае гу­чаць. У За­ход­няй Еўро­пе падобны інстру­мент  бо­льш вя­до­мы пад на­звай "ва­лын­ка". Ме­на­ві­та та­кі  мех ад ду­ды і быў зной­дзе­ны аўта­рам на Вер­хнім за­мку Ві­цеб­ска ў 1978 г. Па­ме­ры яго  - 25 х 29 см. У вер­се ме­ха ёсць два ску­ра­ныя со­плы пад ігра­выя дуд­кі, збо­ку - ад­ту­лі­на, пра­шы­тая па кра­ях: ві­даць, для "со­скі". Доў­гі час,  на пад­ста­ве звес­так з пі­сь­мо­вых кры­ніц, лі­чы­ла­ся, што ду­да на Бе­ла­ру­сі з'я­ві­ла­ся то­ль­кі ў XVI ст. Ві­цеб­ская ж зна­ход­ка на трыс­та га­доў па­вя­лі­чы­ла гэ­ты "ўзрост".

І, на­рэш­це, гус­лі. На Ста­рым за­мку Грод­на ў плас­це ХІ­ІІ ст. быў зной­дзе­ны драў­ля­ны ка­лок пад стру­ны гус­ляў. Ана­ла­гі та­кіх ка­лоч­каў доб­ра вя­до­мыя спе­цы­яліс­там у га­лі­не гіс­то­рыі му­зыч­ных інстру­мен­таў па рас­коп­ках Ноў­га­ра­да. А ў 1993 г. на Вер­хнім за­мку Ві­цеб­ска ў слаі ХIV ст.  быў зной­дзе­ны яшчэ адзін ка­лок ад гус­ляў. Да­ўжы­ня яго - 8,2 см. Ка­ло­чак меў вы­ра­за­ную га­лоў­ку, якая плаў­на пе­ра­хо­дзі­ла ў стры­жань, круг­лы ў ся­чэн­ні, ды­ямет­рам 1,5 - 1,6 см.  Да­ўжы­ня са­мой га­лоў­кі - 2,5 см. Яе па­ме­ры ў ся­чэн­ні - 2,7 х 1,5 см. У га­лоў­цы ме­ла­ся скраз­ная ад­ту­лі­на па­ме­ра­мі 1,1 х 1,5 см. Вы­раб­ле­ны ка­лок быў  з драў­ні­ны ліс­та­вой па­ро­ды.

Пра вы­со­кі ўзро­вень раз­віц­ця му­зы­кі на Бе­ла­ру­сі ў ся­рэд­нія вя­кі свед­чыць і той факт, што аб­ра­ны поль­скім ка­ра­лём Ягай­ла  ўзяў з са­бой у Кра­каў не­ка­то­рых му­зы­каў з Бе­ла­ру­сі. На­пры­кан­цы ХV - на­ па­чат­ку ХVI ст. пры­двор­най ка­пэ­лай вя­лі­ка­га кня­зя  лі­тоў­ска­га  і ка­ра­ля Поль­шчы  кі­ра­ваў  вя­до­мы бе­ла­рус­кі спя­вак і му­зы­кант Чу­ры­ла. Вя­до­ма, што спя­ваў  Чу­ры­ла  на бе­ла­рус­кай мо­ве пад  акам­па­не­мент лют­ні.

Ле­анід КА­ЛЯ­ДЗІН­СКІ, да­цэнт БДПУ імя М.Тан­ка, архе­олаг

На здым­ках: вай­ско­вы му­зы­кант-ба­ра­бан­шчык ХІІ ст. (шах­мат­ная фі­гу­рка з рас­ко­пак Г.В. Шты­ха­ва ў Лу­ком­лі); "Рысунак места Віцебска".