“У Беларусі — інтэлігентны слухач”

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Сё­лет­ні "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" як ні­ко­лі ба­га­ты на джа­за­выя ме­рап­ры­емствы і ўво­гу­ле на не­звы­чай­ныя імпрэ­зы. Мяр­куй­це са­мі: 10 лі­пе­ня на сцэ­не Ві­цеб­скай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі - пра­гра­ма "Джаз Бе­ла­ру­сі, Рас­іі і Укра­іны", на­ступ­ным днём, у рам­ках "Фес­ты­ва­лю без меж­аў", там жа, вы­сту­па­юць бе­ла­рус­кія і ізра­ільс­кія му­зы­кан­ты. 11 лі­пе­ня на сцэ­не Ко­ла­саў­ска­га тэ­атра фо­рум пры­мае на­ша ча­роў­нае этна-трыо "Тро­іца", а 12-га ў Кан­цэр­тнай за­ле "Ві­цебск" - кан­цэрт бе­ла­рус­ка­га "Ся­рэб­ра­на­га вя­сел­ля" і фрон­тме­на ўкра­інска­га ро­ка, лі­дэ­ра гру­пы "Воп­лі Ві­дап­ля­са­ва" Але­га СКРЫП­КІ. Апош­ні кан­цэрт про­йдзе ў сты­лі ка­ба­рэ.

/i/content/pi/cult/276/4308/15-2.jpgЧым здзі­віць не­ўтай­моў­ны артыст? Што та­кое ўкра­інскі джаз? Якім ба­чыц­ца Скрып­ку бе­ла­рус­кі гля­дач? Пра ўсё гэ­та "К" за­пы­та­ла ў са­мо­га спе­ва­ка.

- Со­ль­ныя ра­бо­ты Але­га Скрып­кі ма­ла та­го, што ад­роз­ні­ва­юцца ад ство­ра­на­га ў скла­дзе гру­пы "Воп­лі Ві­дап­ля­са­ва", дык і не пад­обныя ад­на на ад­ну. Да пры­кла­ду, ле­тась вы вы­да­лі мак­сі-сінгл з джаз-інтэр­прэ­та­цы­ямі пе­сень Баг­да­на Ве­ся­лоў­ска­га па­чат­ку ХХ ста­год­дзя. Дык які ж ён, укра­інскі джаз?

- Гэ­ты пра­ект да­ўся мне лёг­ка: я не шу­каў яго спе­цы­яль­на, але ў пэў­ны мо­мант не­ка­ль­кі асоб, не звя­за­ных па­між са­бой, пра­па­на­ва­лі ма­тэ­ры­ялы, па­вод­ле якіх і бы­ла ство­ра­на плыт­ка. Ра­бо­та пра­цяг­ва­ла­ся доў­га, але лёг­ка і пры­емна. З му­зы­кан­та­мі, што пра­ца­ва­лі са мной, мы прад­оўжы­лі ства­раць і кан­цэр­тную пра­гра­му, па­ко­ль­кі спа­чат­ку бы­ла то­ль­кі вір­ту­аль­ная пра­ца над за­пі­сам. А по­тым мы саб­ра­лі­ся, сыг­ра­лі ўсё гэ­та "жыў­цом", і атры­ма­ла­ся про­ста вы­дат­на! Ка­ра­цей, "Джаз-ка­ба­рэ" - адзін з тых пра­ектаў, што пры­но­сяць шмат за­да­ва­ль­нен­ня.

- Алег Юр'евіч, вы пры­язджа­еце ў Ві­цебск ад­ра­зу па­сля іні­цы­ява­на­га ва­мі шмат га­доў та­му фо­льк-фес­ты­ва­лю "Країна Мрій", дзе ня­змен­на пры­ма­еце ўдзел. Якім, на ваш по­гляд, па­ві­нен быць сап­раў­ды на­род­ны фэст?

- На­род­ны фес­ты­валь у ма­ім раз­умен­ні - мес­ца, ку­ды ча­ла­век пры­хо­дзіць не про­ста па­ста­яць пе­рад ад­ной сцэ­най: па­він­на быць шмат сцэн, пля­цо­вак, інтэ­рак­тыў­ных за­баў. На­прык­лад, на "Країні Мрій" гос­ці мо­гуць ву­чыц­ца тан­цам і япон­скай ка­ліг­ра­фіі, слу­хаць па­эзію, на­бы­ваць су­ве­ні­ры, спра­ба­ваць улас­на­руч­на зля­піць не­шта з глі­ны... Ёсць тут і за­ба­вы для дзя­цей, і не­бход­ны сер­віс. Урэш­це, вя­лі­кае зна­чэн­не мае са­мо мес­ца, якое па­він­на быць пры­емным, за­хап­ляць ад­па­чын­кам, здзіў­ляць атмас­фе­рай...

- Вы ра­ней на­вед­ва­лі ўжо Ві­цебск. Якія ва­шы ўра­жан­ні ад го­ра­да?

- У Ві­цеб­ску мы вы­сту­па­лі, а вось на "Сла­вян­скім ба­за­ры..." не да­во­дзі­ла­ся бы­ваць. Бе­ла­русь уво­гу­ле ўраж­вае. З ад­на­го бо­ку, мы надзвы­чай бліз­кія ге­агра­фіч­на і гіс­та­рыч­на. З інша­га, ка­лі ўкра­інцы пры­язджа­юць у Бе­ла­русь, дык за­ўва­жа­юць ма­су ад­роз­нен­няў, і пер­шае - гэ­та доб­раў­па­рад­ка­ва­насць і чыс­ці­ня. Дру­гое - цу­доў­ныя кан­цэр­тныя і спар­тыў­ныя за­лы. Здзіў­ляе, як шмат ува­гі дзяр­жа­ва над­ае ад­ука­цыі і ку­ль­ту­ры. А яшчэ ў Бе­ла­ру­сі - цу­доў­ная пуб­лі­ка: уваж­лі­вая, ад­кры­тая, сар­дэч­на пры­мае нас, ве­дае на­шу му­зы­ку, пры­чым не па­вяр­хоў­на, а глы­бо­ка.

- "Бе­ла­русь - гэ­та адзі­ная кра­іна, дзе лю­бяць джаз", - ва­шы сло­вы з ня­даў­ня­га ра­дыё­інтэрв'ю. На чым за­сна­ва­на ва­ша дум­ка?

- Я б ска­заў, што ў Бе­ла­ру­сі сфар­мі­ра­ваў­ся інтэ­лі­ген­тны слу­хач. Сус­вет­ная су­по­ль­насць па­ра­жа­на мей­нстры­мам і за­ва­ле­на рэ­клам­ным прад­уктам. Лю­дзі раз­ву­чы­лі­ся слу­хаць му­зы­ку глы­бо­ка. Асаб­лі­ва, мяр­кую, гэ­та да­ты­чыць буй­ных га­ра­доў, ста­ліц, і Кі­ева ў тым лі­ку. Бе­ла­рус­кі гля­дач вы­лу­ча­ецца сва­ім стаў­лен­нем, інтэ­лі­ген­тнас­цю: лю­дзі да­свед­ча­ныя, ці­каў­ныя. На­ват ка­лі я раб­лю не­вя­лі­кі пра­ект тут, ва Укра­іне, дык ад вас рэ­акцыю атрым­лі­ваю хут­чэй! Ад­чу­ва­ецца спа­кой, ува­га, за­ся­ро­джа­насць на сап­раў­ды важ­ных рэ­чах. У вы­ні­ку ж уз­ні­кае надзвы­чай ду­шэў­ны, шчы­ры ды­ялог.

Та­му я ўпэў­не­ны, што на­ша джа­за­вае вы­ступ­лен­не - атры­ма­ецца, і кан­такт на­ла­дзіц­ца. Бы­вае,  ба­ішся быць не­па­чу­тым, ка­лі спра­бу­еш не­шта да­нес­ці са сцэ­ны, - сён­ня ж у мо­дзе штось яркае, эпа­таж­нае, у пэў­най сту­пе­ні агрэ­сіў­нае. А джаз, на­ват рэ­зкі і шум­ны, усё роў­на вы­лу­ча­ецца якас­цю вы­ка­нан­ня, рыт­мі­кай... Не так да­ўно мы ла­дзі­лі пад­обныя кан­цэр­ты ў за­ход­неў­кра­інскіх Льво­ве і Луц­ку, якія гіс­та­рыч­на зна­хо­дзяц­ца пад уплы­вам еўра­пей­скай, а да­клад­ней - поль­скай му­зыч­най ку­ль­ту­ры.  Бе­ла­русь, на маю дум­ку, так­са­ма ў не­чым на­блі­жа­на да той плы­ні ў пла­не ўспры­няц­ця му­зы­кі, му­зыч­ных тэн­дэн­цый. Та­му, па­ўта­ру­ся, я мяр­кую, што "Джаз-ка­ба­рэ" ў Ві­цеб­ску про­йдзе доб­ра і па­кі­не то­ль­кі са­мыя пры­емныя ўра­жан­ні.

 

Аўтар: Сяргей ТРАФІЛАЎ
галоўны рэдактар газеты "Культура" у 2012 - 2017 гадах