Умен­не за­ста­вац­ца роз­ным

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

На­пя­рэ­дад­ні ХІХ Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю мас­тац­тваў "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" не­ка­ль­кі дзён за­пар мы спра­ба­ва­лі, як ка­жуць, за­спець на мес­цы сус­вет­на вя­до­ма­га спе­ва­ка, на­род­на­га артыс­та Рас­іі Дзміт­рыя ХВА­РАС­ТОЎ­СКА­ГА. Гра­фік артыс­та надзвы­чай шчы­ль­на на­поў­не­ны падзе­ямі (ска­жам, лі­та­ра­ль­на за па­ру дзён да пры­езду ў фес­ты­ва­ль­ны Ві­цебск зна­ка­мі­ты ба­ры­тон вы­сту­паў у ка­зах­скай ста­лі­цы Аста­не). Та­му і не дзі­ва, што элек­трон­ны ліст ад мэ­не­джэ­ра спе­ва­ка са сло­ва­мі: "Ча­ка­ем ва­ша­га тэ­ле­фа­на­ван­ня сён­ня ў 12.40" мы атры­ма­лі аку­рат у дзень зда­чы ну­ма­ра ў друк.

/i/content/pi/cult/276/4304/14-1.jpg- Дзміт­рый Аляк­сан­дра­віч, на ві­цеб­скім фо­ру­ме мас­тац­тваў вы прад­ста­ві­це сваю пра­гра­му пад акам­па­не­мент Прэ­зі­дэн­цка­га аркес­тра Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. З гэ­тым ка­лек­ты­вам вы ўжо вы­сту­па­лі ле­тась у ста­ліч­ным Па­ла­цы спорту. Якія ўра­жан­ні ад су­мес­най пра­цы?

- Ура­жан­ні - надзвы­чай пры­емныя. Прэ­зі­дэн­цкі аркестр Бе­ла­ру­сі, на маю дум­ку, - ве­ль­мі доб­ры ма­ла­ды ка­лек­тыў, які лі­та­ра­ль­на вы­пра­ме­нь­вае ста­ноў­чыя эмо­цыі пры вы­ка­нан­ні сус­вет­най кла­сі­кі. І (мо­жа, праз свой уз­рост) му­зы­кан­ты - надзвы­чай за­хоп­ле­ныя. Пры­чым за­хап­лен­нем гэ­тым не­маг­чы­ма не за­па­ліц­ца і са­мо­му! А ўво­гу­ле, Бе­ла­русь на­вед­ваю па­ста­янна, і ўра­жан­ні за­ўжды - са­мыя доб­рыя.

- Дзміт­рый Хва­рас­тоў­скі, па ўсім, - ча­ла­век сты­ль­ны, пры­чым як у му­зы­цы, так і ў па­ўся­дзён­нас­ці. А пры­трым­лі­вац­ца свай­го не­паў­тор­на­га сты­лю ў жан­ры, у якім вы пра­цу­еце, - ад­на з най­пер­шых за­рук по­спе­ху. Які­мі пры­нцы­па­мі кі­ру­еце­ся ў мас­тац­тве і ў жыц­ці?

- Гра­ніч­ная на­ту­ра­ль­насць - пры­нцып най­пер­шы і, ад­па­вед­на, най­важ­ней­шы. У мас­тац­тве гэ­та - га­лоў­нае: ме­на­ві­та та­кім чы­нам артыст ідзе да гле­да­ча і слу­ха­ча, да­ся­га­ючы глы­бі­ні яго ду­шы праз мас­тац­тва. Ка­лі па­між спе­ва­ком і пуб­лі­кай уз­ні­кае су­пе­ра­жы­ван­не, раз­умен­не і спа­чу­ван­не да ге­роя та­го або інша­га ва­ка­ль­на­га тво­ра, та­ды пад­обны кан­такт і ўста­наў­лі­ва­ецца.

- Ве­даю, што апош­нім ча­сам у ва­шы кан­цэр­тныя пра­гра­мы ўва­хо­дзяць пес­ні га­доў Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Ці па­чуе іх ві­цеб­скі слу­хач?

- Фран­та­выя пес­ні, тво­ры па­сля­ва­енных га­доў - ад­на з най­ярчэй­шых ста­ро­нак, - а сён­ня мож­на ка­заць і пра тра­ды­цыю, - у на­шай ку­ль­ту­ры. Не вы­пад­ко­ва яны ўзнік­лі і ў ма­ім рэ­пер­ту­ары, бо цес­на звя­за­ны з Па­мяц­цю на­ро­да, дзе, му­сіць, ня­ма той сям'і, якую не аб­па­лі­ла б кры­ло па­жа­рыш­чаў і ба­ёў Вя­лі­кай Айчын­най. І я здзіў­ля­юся што­раз той рэ­акцыі, якую ба­чу ў гле­да­чоў не то­ль­кі ў Бе­ла­ру­сі, Рас­іі або Укра­іне, але і на За­ха­дзе: па­сля вы­ка­нан­ня "фран­та­вой пра­гра­мы" лю­дзі ў Лон­да­не або іншым еўра­пей­скім го­ра­дзе ўста­юць і апла­дзі­ру­юць, не стрым­лі­ва­ючы слёз. У іх, на маю дум­ку, за­кла­дзе­ны код бо­лю, код пе­ра­жы­ван­ня і су­пе­ра­жы­ван­ня. А гэ­тыя па­чуц­ці, я, ма­быць, па­ўта­ру­ся, - ру­ха­вік мно­гіх рэ­чаў. Не шка­дую, што ўклю­чыў гэ­тыя пес­ні ў свой рэ­пер­ту­ар, пры­чым, па­вер­це, не то­ль­кі ў су­вя­зі са свят­ка­ван­нем 65-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі. Ка­неш­не ж, прад­стаў­лю іх з за­да­ва­ль­нен­нем і ві­цяб­ча­нам.

- Чым яшчэ здзі­ві­це па­тра­ба­ва­ль­ных гле­да­чоў фес­ты­ва­лю?

- Акра­мя ва­енных пе­сень, вы­ка­наю пра­гра­му рус­кіх ра­ман­саў.

- Ве­даю, што най­блі­жэй­шыя ва­шы вы­ступ­лен­ні па­сля "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску" про­йдуць на іншых фес­ты­ва­лях: у Ве­ро­не і Пра­зе. Якія кан­цэр­ты вам на­огул бо­льш пад­аба­юцца: пад ад­кры­тым не­бам, у вя­лі­кіх за­лах або ў ка­мер­най аб­ста­ноў­цы?

- Ве­да­еце, усё за­ле­жыць ад на­строю. А раз­на­стай­нас­ці і сап­раў­ды ха­пае. Ска­жам, у Ве­ро­не я вы­ка­наю парт­ыю Тру­ба­ду­ра ў ад­на­ймен­най опе­ры Джу­зэ­пэ Вер­дзі, а ў Пра­зе вы­ступ­лю якраз у ка­мер­ным кан­цэр­це пад акам­па­не­мент ра­яля. У Ві­цеб­ску мя­не ча­кае аркестр. Ду­ма­ецца, што сап­раў­днае мас­тац­тва - гэ­та яшчэ і ўмен­не за­ста­вац­ца роз­ным.

Аўтар: Сяргей ТРАФІЛАЎ
галоўны рэдактар газеты "Культура" у 2012 - 2017 гадах