"Музычны Віцебск"

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Палатно "Музычны Віцебск" было напісана майстрам у 2005 годзе. Яно ўвайшло ў калекцыю дыямента ведаў нашай краіны - Нацыянальнай бібліятэкі. Гэтая работа народнага мастака Беларусі, члена рэдкалегіі газеты "Культура" Леаніда Шчамялёва стала таксама часткай цыкла карцін "Палітра майго часу", уганараванага Прэміяй Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009 - 2010 гг. Перад вамі - варыянт работы, які сёння пабачаць віцябчане на адкрыцці выстаўкі Леаніда Дзмітрыевіча "Маім землякам" у Віцебскім абласным мастацкім музеі.

/i/content/pi/cult/276/4303/12-1.jpgЛе­анід ШЧА­МЯ­ЛЁЎ,  на­род­ны мас­так  Бе­ла­ру­сі:

-  Мне ве­ль­мі пры­емна атры­маць з рук Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сан­дра Ры­го­ра­в/i/content/pi/cult/276/4303/12-2.jpgі­ча Лу­ка­шэн­кі вя­лі­кую ўзна­га­ро­ду - прэ­мію Са­юзнай дзяр­жа­вы ў га­лі­не лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва за 2009 - 2010 га­ды. І асабліва - тут, у Віцебску, дзе нарадзіўся. Ка­неш­не, я ні­ко­лі не ду­маў, што мае жы­ва­піс­ныя тво­ры, якія бы­лі зроб­ле­ны ў ран­нія га­ды і ўвай­шлі ў цыкл "Па­літ­ра май­го ча­су", бу­дуць адзна­ча­ны та­кой вы­со­кай дзяр­жаў­най ува­гай. Усё твор­чае жыц­цё я пра­ца­ваў, не ду­ма­ючы пра не­йкі ўлас­ны прэс­тыж. "Га­лоў­ныя ге­роі" май­го мас­тац­тва - Ча­ла­век, пры­ро­да, Ра­дзі­ма. Мя­не ні­ко­лі не ва­бі­лі "зла­ба­дзён­ныя вод­гу­кі" на тэ­му дня, не пры­цяг­ва­лі па­ве­вы мо­ман­ту, а тым бо­льш - па­тра­ба­ван­ні мо­ды. Я імкнуў­ся за­ўсё­ды "ад­чуць" свой Час праз свае, улас­ныя воб­раз­на-плас­тыч­ныя зна­ход­кі і спас­ціг­нуць свет і існасць гэ­та­га све­ту.

Вось і на  вы­стаў­цы пад на­звай "Ма­ім зем­ля­кам" я прад­ста­віў 31 па­лат­но. Яны ў не­йкай сту­пе­ні і рас­па­вя­да­юць, пра што я ду­маў, раз­ва­жаў і ма­рыў ця­гам апош­ніх га­доў...

 

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"