“Ня­пра­ві­ль­ны ра­ман­тык” і два за­ко­ны ко­лаз­ва­ро­ту

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

На­шу кра­іну на Між­на­род­ным кон­кур­се вы­ка­наў­цаў эстрад­най пес­ні "Ві­цебск-2010", што звы­чай­на ста­но­віц­ца га­лоў­най інтры­гай "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску", сё­ле­та прад­ста­віць ура­джэ­нец Свет­ла­гор­ска, са­ліст прадзю­сер­ска­га цэн­тра Го­ме­льс­кай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі Дзя­ніс ВЯР­ШЭН­КА. Пе­рад­фес­ты­ва­ль­ная раз­мо­ва з ім, зра­зу­ме­ла, па­ча­ла­ся з тра­ды­цый­на­га для ўсіх кан­кур­сан­таў пы­тан­ня: ча­го ча­ка­еце ад гэ­та­га спа­бор­ніц­тва?

/i/content/pi/cult/276/4300/10-1.jpg- Вя­до­ма, пе­ра­мо­гі! На кон­курс кож­ны едзе па пе­ра­мо­гу. І ка­лі вам ка­жуць іншае, на­ват ка­лі артыст, па­слу­хаў­шы астат­ніх, рэ­аль­на ацэ­нь­вае свае шан­цы і раз­умее, што па­куль "не да­цяг­вае" да лі­дэ­раў, усё роў­на ў глы­бі­ні ду­шы ён спа­дзя­ецца на ўда­чу, цуд -  і на сваю пе­ра­мо­гу. Я не ба­чу ў гэ­тым ні­чо­га дрэн­на­га! Доб­рыя амбі­цыі, ка­лі яны не пе­ра­хо­дзяць этыч­ныя рам­кі, для артыс­та па­прос­ту не­абход­ныя. Тым бо­льш - на "Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску". Бо гэ­ты кон­курс надзвы­чай - прэс­тыж­ны, ён зна­чыць ве­ль­мі мно­га ў лё­се кож­на­га ўдзе­ль­ні­ка і, без­умоў­на, дае штур­шок да­лей­ша­му раз­віц­цю твор­чай асо­бы. Не менш важ­ным ста­но­віц­ца па­сля­кон­кур­сны пе­ры­яд -  тыя твор­чыя пра­па­но­вы, якія артыст атрым­лі­вае ў вы­ні­ку ўда­ла­га вы­ступ­лен­ня. Та­му трэ­ба ўмець рых­та­вац­ца не то­ль­кі да кон­кур­су, але і да да­лей­ша­га ажыц­цяў­лен­ня твор­чых пла­наў.

- Дзя­ніс, ра­ней ты быў "во­ль­ным мас­та­ком", не аб­мі­наў кон­кур­сы (пра­ўда, бо­льш сціп­лыя па ран­гу), на якіх вы­хо­дзіў пе­ра­мож­цам. Вось ужо два га­ды як твая по­ўная са­ма­стой­насць змя­ні­ла­ся да­лу­ча­нас­цю да прадзю­сер­ска­га цэн­тра Го­ме­льс­кай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі. Ці да­па­ма­гае гэ­та твор­чай рэ­алі­за­цыі? Або, на­адва­рот, пе­ра­клю­чае тваю ўва­гу на тое, што, мо­жа, та­бе не зу­сім бліз­кае?

- Да­па­ма­гае. Бо ця­пер я маю доб­рую ма­тэ­ры­яль­ную ба­зу, пра­фе­сій­ную сту­дыю гу­ка­за­пі­су, арга­ні­за­цый­ную да­па­мо­гу, па­ста­янна ўдзе­ль­ні­чаю ў кан­цэр­тах, што дае маг­чы­масць на­пра­цоў­ваць сцэ­ніч­ны во­пыт. Дый тое, што я ця­пер не про­ста "сам па са­бе", а яшчэ і "твар фі­лар­мо­ніі", не да­зва­ляе рас­слаб­ляц­ца.

Ве­да­ючы Дзя­ні­са як вы­ка­наў­цу ўжо не пер­шы год, ма­гу за­свед­чыць: "рас­слаб­ляц­ца" ў твор­чым пла­не ён па­прос­ту не ўмее. Бо стаў­лен­не да эстра­ды  ў яго - сап­раў­ды ве­ль­мі сур'ёзнае. Гэ­та бач­на на­ват па ад­мет­нас­ці рэ­пер­ту­ару. Я, да пры­кла­ду, не ма­гу ўя­віць у вяр­шэн­каў­скім вы­ка­нан­ні ні "пес­ню для ног", ні са­ла­джа­вую лі­ры­ку на тэ­му: "я - пры­йшоў, а ты - па­йшла", ні мно­га ча­го інша­га. За­тое ўсе пес­ні -  надзвы­чай, так бы мо­віць, інтэ­лі­ген­тныя, інтэ­лек­ту­аль­ныя, ча­сам - за­ся­ро­джа­на-фі­ла­соф­скія. Хто­сь­ці мо­жа ска­заць, што гэ­тым ён ся­бе аб­мя­жоў­вае, бо на кон­кур­се аб­авяз­ко­ва па­трэб­ны кан­траст, артыс­тыч­нае пе­ра­ўва­саб­лен­не. Для мя­не ж гэ­та - па­ка­за­ль­нік та­го, што Дзя­ніс ужо знай­шоў ся­бе як артыст, вы­зна­чыў сваю ўлас­ную "ку­ль­тур­ную ні­шу". Да­рэ­чы, яшчэ ад­ным свед­чан­нем на ка­рысць та­ко­га сцвяр­джэн­ня ста­ла, ма­быць, тое, што ў вы­ні­ку доў­га­га вы­ба­ру кон­кур­снай пес­ні ён усё ж вяр­нуў­ся да той, з якой, улас­на ка­жу­чы, і па­чы­наў: "Птуш­кі" Дзміт­рыя Да­ўга­лё­ва на вер­шы Ва­лян­ці­ны Па­лі­ка­ні­най ён спя­ваў на ад­бо­рач­ным ту­ры.

- У па­ра­ўнан­ні з іншы­мі артыс­та­мі, у ця­бе, на­ко­ль­кі мне вя­до­ма, не бы­ло "дзя­цін­ства вун­дэр­кін­да" з пе­се­нь­ка­мі на та­бу­рэ­це. Ня­ўжо не ма­рыў стаць "зор­кай"?

- Мя­не цяг­ну­ла да іншых зо­рак -  у кос­мас. Ха­ця -  хто ў дзя­цін­стве не ма­рыў стаць кас­ма­наў­там? За­ймаў­ся спорт­ам: бас­кет­бол, ва­лей­бол, у скла­дзе шко­ль­най ка­ман­ды ездзіў на спа­бор­ніц­твы. Дый ся­род сва­якоў му­зы­кан­таў не бы­ло. У сям'і -  звы­чай­ныя пра­цаў­ні­кі: ба­ць­ка -  на ма­ла­ка­за­во­дзе, ма­ці -  у сфе­ры ган­длю, ця­пер на пен­сіі. Але яны за­ўсё­ды пад­трым­лі­ва­лі мя­не ва ўсіх па­чы­нан­нях, і я ім за гэ­та ве­ль­мі ўдзяч­ны. А на дру­гім кур­се тэх­ні­ку­ма сус­трэў Ві­та­ля Дра­ні­цу, які стаў ма­ім сяб­рам і прадзю­се­рам. Ме­на­ві­та ён ад­крыў мне му­зы­ку з інша­га бо­ку: як не­ацэн­ную кры­ні­цу эмо­цый і ду­мак. У кож­най пес­ні мы з ім ана­лі­зу­ем дра­ма­тур­гію, сэн­са­выя ад­цен­ні, тое, што ска­за­на не то­ль­кі ў но­тах і вер­ша­ва­ных рад­ках, але і па-за імі. Та­му я і не спя­ваю па­псу. Я -  эстрад­ны вы­ка­наў­ца, а з эстра­ды мож­на ска­заць мно­гае. Так, у ма­ім рэ­пер­ту­ары ня­ма тэмпавых пе­сень. Але не та­му, што яны мне не па­да­ба­юцца, або я лі­чу, што ўсе яны - дрэн­ныя. У ду­шы я -  ра­ман­тык і лі­рык, та­му і пес­ні шу­каю -  раз­умныя. Пра­цэн­таў во­сем­дзе­сят пра­цы ро­біць прадзю­сер, мне ж за­ста­ецца хі­ба, як ка­жуць, пра­пус­ціць пес­ню праз ся­бе. Я не імкну­ся па­ўта­раць чу­жое вы­ка­нан­не, за­ўсё­ды шу­каю сваё.

- Аса­біс­та мне на­зваць ця­бе ра­ман­ты­кам цяж­ка­ва­та. Фі­ло­са­фам -  так. Ты, зда­ецца, сам са­бе су­пя­рэ­чыш: ка­жаш пра пес­ні раз­умныя, а ра­ман­тызм, усклаў­шы на ша­лі роз­ум і сэр­ца, да­каз­ваў, што пе­ра­важ­ваць па­він­на сэр­ца.

- Эмо­цыі без роз­уму? Гэ­та, пэў­на, то­ль­кі пад­абен­ства эмо­цый, іх знеш­няя аб­алон­ка. Унут­ра­ная ж сут­насць -  у пра­цы роз­уму. Та­кі "ра­ман­тызм" бу­дзе акту­аль­ны за­ўсё­ды, бо мод­ныя суб­ку­ль­ту­ры пры­хо­дзяць і сыхо­дзяць, а ча­ла­век - за­ста­ецца. І за­ста­ецца мас­тац­тва, сэнс яко­га вы­яўля­ецца ме­на­ві­та праз эмо­цыі. Ця­пер ма­ім пед­аго­гам па ва­ка­ле з'яўля­ецца Алег Ся­мё­наў -  су­пер­пра­фе­сі­янал, не то­ль­кі "тэ­арэ­тык" спе­ваў, але і за­пат­ра­ба­ва­ны пра­ктык. І, да та­го ж, ча­ла­век з ад­мет­ным вы­клад­чыц­кім та­лен­там. Ме­на­ві­та ён сфар­му­ля­ваў для мя­не га­лоў­ны за­кон эстра­ды.

- І ў чым жа той за­кон?

- Па­спра­бую рас­тлу­ма­чыць. Мно­гія ду­ма­юць, што пес­ню спя­ваць -  гэ­та ж не цаг­лі­ны ця­гаць. Сап­раў­ды, фі­зіч­ных сіл артыст, пэў­на, тра­ціць ме­ней (ха­ця -  гле­дзя­чы які), але ад­на­ўля­юцца яны ку­ды хут­чэй, чым эма­цый­ны, энер­ге­тыч­ны ба­ланс. Артыст да­сы­лае ў за­лу свае эмо­цыі, рас­трач­вае іх, і ка­лі пуб­лі­ка не бу­дзе "ад­да­ваць" яму свае, ён бу­дзе па­прос­ту спус­то­ша­ны. Та­му пес­ні па­він­ны быць та­кі­мі, каб ме­лі "вод­гук" з за­лы. Усё ве­ль­мі про­ста!

Тут трэ­ба да­даць: то­ль­кі да­сяг­нуць гэ­та­га - скла­да­на. Ну чым не за­кон "ко­лаз­ва­ро­ту" эмо­цый? Або -  за­ха­ван­ня энер­ге­тыч­най "ма­тэ­рыі". Мо­жа, у та­кім тлу­ма­чэн­ні за­ко­ну эстра­ды пра­гля­дае пер­шая ад­ука­цыя Дзя­ні­са Вяр­шэн­кі? Энер­га­за­бес­пя­чэн­не пра­мыс­ло­вых прад­пры­емстваў -  гу­чыць моц­на, але што­сь­ці не над­та пе­сен­на. І ўжо да­клад­на -  зу­сім не ра­ман­тыч­на. Да­рэ­чы, дзве іншыя спе­цы­яль­нас­ці, па якіх ён ву­чыц­ца ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, так­са­ма да­лё­ка не са­мыя ра­ман­тыч­ныя: ад­на -  рэ­жы­су­ра на­род­ных аб­ра­даў і свя­таў, дру­гая -   рэ­клам­ная інфар­ма­цыя і ка­му­ні­ка­цыі. Не, пра гэ­та аб­авяз­ко­ва трэ­ба да­ве­дац­ца!

- Ка­лі ў ця­бе ўсё так про­ста тлу­ма­чыц­ца, дык ча­му ты аб­іра­еш не са­мыя пра­мыя шля­хі? Ня­ўжо - на­ўмыс­на: каб жыц­цё мё­дам не зда­ва­ла­ся? Пра­цу­еш -  са­ліс­там. Ву­чыш­ся -  на ка­го за­ўгод­на, акра­мя ўжо аб­ра­най пра­фе­сіі.

- Ра­ней му­зы­ка бы­ла для мя­не хо­бі. Але я і ця­пер не ад­но­шу яе да сва­ёй пра­цы. Бо яна пры­но­сіць сто­ль­кі за­да­ва­ль­нен­ня, што за­бы­ва­ешся на ўсе "пра­ца­ван­ні". Ска­жа­це, я зноў са­бе су­пя­рэ­чу?..

Ці зной­дзец­ца па­сля гэ­та­га хто­сь­ці, хто не па­го­дзіц­ца, што Дзя­ніс -  пры­ро­джа­ны фі­ло­саф? Бо "тут і за­раз" ён вы­клаў за­кон ды­ялек­тыч­на­га су­мяш­чэн­ня... не, ле­пей так: ко­лаз­ва­ро­ту пра­цы і хо­бі. Ці­ка­ва, як у гэ­та­га "ня­пра­ві­ль­на­га ра­ман­ты­ка" - з ра­ман­ты­кай ка­хан­ня? Ня­ўжо зноў -  не­йкі ко­лаз­ва­рот?

- Год та­му ты ажа­ніў­ся, але не­як не­заў­важ­на: ні змен у імі­джы, ні "па­пра­вак на ка­хан­не" ў рэ­пер­ту­ары. Ну, пра тое, каб аб­вяс­ціць пра гэ­та ўсім срод­кам ма­са­вай інфар­ма­цыі і па­бу­да­ваць пі­ар-кам­па­нію, я ўво­гу­ле маў­чу: не твой стыль. Мо­жа, ха­ця б на "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" жон­ку возь­меш?

- Не ва­зь­му, ха­ця Іна - ха­рэ­ограф. Ужо год па раз­мер­ка­ван­ні пра­цуе на Мін­шчы­не з вясковымі дзе­ткамі, ста­віць з імі тан­цы, я ча­сам да­па­ма­гаю ёй з му­зы­кай. Яна -  цу­доў­ная! Па­ста­янна роз­ная, не пе­ра­стае мя­не здзіў­ляць, гэт­кая дзяў­чы­на-сюр­прыз.

- Ма­быць, дае та­бе па­ра­ды?

- Яна ўво­гу­ле лю­біць апе­ка­ваць, што­сь­ці ра­іць, пад­каз­ваць.

- Усё зра­зу­ме­ла.

- Ня­праў­да! Я про­ста не люб­лю, ка­лі ў за­ле сва­які. І яна мя­не раз­умее.

- Мо­жа, ха­ця б ра­ман­тыч­ную гіс­то­рыю зна­ёмства рас­ка­жаш?

- Ну, ка­лі зна­ёмства ў інтэр­на­це -  гэ­та і ёсць ра­ман­ты­ка... Яна жы­ла ў тым жа па­коі, дзе і ста­рас­та па­вер­ха. Я ішоў да ста­рас­ты па не­йкім пы­тан­ні, а ўба­чыў яе. І ўсё: ка­хан­не з пер­ша­га по­гля­ду!

- А ку­мі­ры "з пер­ша­га по­гля­ду" ў ця­бе бы­лі?

- Ні­ко­лі. Ні з пер­ша­га, ні з яко­га. Я ні­ко­лі ні за кім не "га­няў­ся". А ву­чыў­ся -  ад усіх. Бо кож­ны твор­чы ча­ла­век -  асо­ба, у якой ёсць ча­му па­ву­чыц­ца. І ка­лі ад кож­на­га што­сь­ці браць і по­тым на­за­паш­ваць, пры­мер­ва­ючы на ся­бе, дык атры­ма­ецца, што ты "аб­веш­ва­еш" ся­бе, бы на­ва­год­нюю ёлку. То­ль­кі не гла­му­рам, а - не­йкі­мі доб­ры­мі якас­ця­мі, умен­ня­мі. У жыц­ці спат­рэ­біц­ца ўсё, ча­му на­ву­чыў­ся! Бо ве­ды і ўмен­ні, на­ват не та­бой зной­дзе­ныя, а пе­ра­ня­тыя, "па­зы­ча­ныя", усё роў­на ста­но­вяц­ца тва­імі. Бо сам пра­цэс твор­ча­га пе­ра­йман­ня (не трэ­ба яго блы­таць з про­стым ка­пі­ра­ван­нем) па­тра­буе асэн­са­ван­ня, ад­апта­ван­ня, тых улас­ных вы­сіл­каў, якія і да­юць да­дат­ко­вы штур­шок твор­чым па­мкнен­ням. Я з дзя­цін­ства пры­звы­ча­іўся раз­ві­вац­ца ў роз­ныя ба­кі. Мо­жа, та­му і ад­ука­цыя мая зда­ецца над­та "раз­на­век­тар­най", роз­нас­кі­ра­ва­най? Але гэ­та -  то­ль­кі звон­ку. Мне пад­аба­ецца за­ймац­ца гу­ка­рэ­жы­су­рай. І я ма­ру ад­крыць у Свет­ла­гор­ску сту­дыю гу­ка­за­пі­су. Я доб­ра ве­даю, як скла­да­на бы­вае мо­ла­дзі, асаб­лі­ва - у рэ­гі­ёнах, рэ­алі­за­ваць ся­бе ў твор­час­ці. І зра­біць гэ­та ха­чу - пра­фе­сій­на, з доб­рым гус­там. Без да­па­мо­гі гэ­та бы­вае не тое што цяж­ка, а пра­ктыч­на не­маг­чы­ма. Вось я і ста­ну да­па­ма­гаць па­чат­коў­цам! Ця­пер за­ня­ты чар­ця­жа­мі, пад­лі­ка­мі.

- Што, усё бу­дзеш ра­біць са­ма­стой­на?

- Ці ж гэ­та дрэн­на? А па-мой­му, зу­сім ня­бла­га да­вя­раць са­бе са­мо­му, не пе­ра­кла­да­ючы ад­каз­насць на іншых.

 

Фо­та Юрыя ІВА­НО­ВА

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"