Апе­ра­тыў­ны "Дзён­нік"...

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

"Сла­вян­скі ба­зар..." - свя­та не то­ль­кі для жы­ха­роў Ві­цеб­ска, але і для тэ­ле­гле­да­чоў з усёй Бе­ла­ру­сі ды кра­ін за­меж­жа. Экс­клю­зіў­ную пра­гра­му рых­ту­юць "Пер­шы", "ЛАД", "Бе­ла­русь-ТБ".

Як па­ве­да­міў ка­рэс­пан­дэн­ту "К" ды­рэк­тар Ды­рэк­цыі му­зыч­ных і за­баў­ля­ль­ных пра­грам Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі Дзя­ніс Шпі­та­ль­ні­каў, тры разы на дзень ка­рэс­пан­дэн­ты "Пер­ша­га" бу­дуць агуч­ваць са­мыя апош­нія на­ві­ны "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску" ў  тра­ды­цый­ных "Дзён­ні­ках..." фес­ты­ва­лю. А га­лоў­ныя падзеі з кан­цэр­таў, тэ­атра­ль­ных  і кі­на­імпрэз, прэс-кан­фе­рэн­цый  пад­су­му­юць у вы­ні­ко­вых дзе­ся­ціх­ві­лін­ных пра­гра­мах кож­ны ве­чар па­сля "Пан­ара­мы", па­чы­на­ючы з 9 лі­пе­ня. Вя­до­ма, і ў вы­пус­ках на­він вы­йдуць рэ­пар­та­жы і пра­мыя ўклю­чэн­ні з Ві­цеб­ска.

"На­шы гле­да­чы па­ба­чаць шмат кан­цэр­таў з Лет­ня­га амфі­тэ­атра. Ці­ка­выя вы­ступ­лен­ні ад­бу­дуц­ца і на пля­цоў­цы, якая ня­даў­на ад­кры­ла­ся, - на плош­чы Пе­ра­мо­гі. Ад­нак у гэ­тым го­дзе мы іх тран­сля­ваць не бу­дзем: тут па­трэб­ны асоб­ны кам­плект аб­ста­ля­ван­ня і гру­па лю­дзей, - рас­па­вя­дае Дзя­ніс Шпі­та­ль­ні­каў. -  На сё­лет­нім фес­ты­ва­лі мы ўдак­лад­нім усе не­абход­ныя пы­тан­ні, каб на на­ступ­ным ра­біць тран­сля­цыі і ад­туль. Да­рэ­чы, тэх­ніч­ных су­пра­цоў­ні­каў Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі ў Ві­цебск пры­еха­ла на­шмат бо­льш, чым твор­чых".

Як вядома, Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­нія вы­сту­пае ад­ным з арга­ні­за­та­раў фес­ты­ва­лю, та­му ёй на­ле­жыць вы­ключ­нае пра­ва пра­мой тран­сля­цыі яго ад­крыц­ця і за­крыц­ця на тэ­ры­то­рыі кра­іны.

Прэс­тыж­ным для фо­ру­му з'яў­ля­ецца і тое, што пра­гра­мы пра фес­ты­валь ра­дыё­стан­цыі "Бе­ла­русь" на англій­скай і ня­мец­кай мо­вах пра­гу­чаць у Еўро­пе. Іх па­чу­юць слу­ха­чы ра­дыё­кам­па­ніі "Ра­дыё-700", што ў Гер­ма­ніі, шмат ма­тэ­ры­ялаў бу­дзе змеш­ча­на на сер­ве­ры Еўра­пей­ска­га вяш­ча­ль­на­га са­юза. Мно­гія кан­цэр­ты бу­дуць за­піс­вац­ца і для да­лей­шых ра­дыё­абме­наў.  Пер­шы на­цы­яна­ль­ны ка­нал Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё, па тра­ды­цыі, зладзіць спе­цы­яль­ныя вы­пус­кі пра­грам "Ку­ль­тур­ная пра­сто­ра", "Сем нот", "Му­зыч­ны алімп", "Дзён­нік фес­ты­ва­лю". Пра са­мае ці­ка­вае на "Сла­вян­скім..." рас­ка­жуць ка­рэс­пан­дэн­ты ка­на­ла "Ку­ль­ту­ра", стан­цый "Ста­лі­ца" і "Ра­ды­ус-FM".

Той, хто не змог па­ба­чыць кан­цэрт ура­чыс­та­га ад­крыц­ця "Сла­вян­ска­га ба­за­ру..." 9 лі­пе­ня, атры­мае та­кую маг­чы­масць сён­ня, дзя­ку­ючы тэ­ле­ка­на­лу Між­дзяр­жаў­най тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі кра­ін СНД "Мір". Ён не аб­мі­не ўва­гай і за­крыц­цё фо­ру­му, а так­са­ма кон­кур­сы вы­ка­наў­цаў, па­ко­ль­кі з'яўля­ецца за­сна­ва­ль­ні­кам шэ­ра­гу пры­зоў для пе­ра­мож­цаў. Га­лоў­ны рэ­дак­тар сту­дыі тэ­ле­ба­чан­ня МДТРК Юрый Бо­кач за­зна­чыў, што бу­дуць пад­рых­та­ва­ны шэсць вы­пус­каў "Дзён­ні­каў "Сла­вян­ска­га ба­за­ру", падзеі фес­ты­ва­ль­на­га жыц­ця бу­дуць ці­ка­вы­мі эле­мен­та­мі ў "На­ві­нах Сад­руж­нас­ці".

Са­мы­мі ж апе­ра­тыў­ны­мі ў асвят­лен­ні "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску" мяр­ку­юць стаць яго зем­ля­кі - тэ­ле­ка­нал "СКІФ": яго вы­пус­кі фес­ты­ва­ль­ных на­він вы­хо­дзяць шэсць раз­оў на сут­кі. Па­чы­на­ючы з 8 лі­пе­ня "Імгнен­ні фес­ты­ва­ль­на­га ле­та" ад­люс­троў­ва­юць пад­рых­тоў­ку да імпрэз, пры­езд гас­цей, за­па­мі­на­ль­ныя мо­ман­ты з усіх кан­цэр­таў.