"Раз­на­ба­чан­не" - гэ­та...

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Сцэ­наг­ра­фія і рэ­жы­су­ра кан­цэр­таў "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску" за­ўсё­ды бы­ла ў по­лі зро­ку не то­ль­кі жур­на­ліс­таў і гас­цей фес­ты­ва­лю, але і кож­на­га гле­да­ча. Якія ж ноў-хаў ча­ка­юць нас сё­ле­та?

Сап­раў­ды, ра­ней ацэн­кі ўба­ча­на­га ча­сам бы­лі не тое што су­пя­рэч­лі­вы­мі, але і цал­кам су­пра­ць­лег­лы­мі. Яшчэ і та­му, што пуб­лі­ка Лет­ня­га амфі­тэ­атра і тэ­ле­гле­да­чы ба­чы­лі зу­сім роз­нае, а дэ­та­лі ўба­ча­на­га ча­сам на­ўпрост за­ле­жа­лі ад мес­ца ў за­ле. Ды ўсё ж звы­чай­на мер­ка­ван­ні сы­хо­дзі­лі­ся на тым, што сцэ­наг­ра­фія Зі­но­вія Мар­го­лі­на, по­ўная аса­цы­ятыў­ных ад­га­лі­на­ван­няў, -  на вы­со­кім уз­роў­ні. То­ль­кі вось па тэ­ле­ба­чан­ні кан­цэр­ты па­каз­ваць, маў­ляў, "не ўме­юць". Сё­ле­та гэ­тая пра­бле­ма "раз­на­ба­чан­ня" вы­ра­ша­на кар­ды­на­ль­на: рэ­жы­сё­рам га­ла-кан­цэр­та ад­крыц­ця ўпер­шы­ню пры­зна­ча­ны бе­ла­рус­кі тэ­ле­рэ­жы­сёр Глеб Ша­по, за пля­чы­ма яко­га - 10-га­до­вы "сла­вян­ска­ба­зар­ны" стаж і та­кія знач­ныя пра­екты, як, да пры­кла­ду, "Еўра­фэст".

Тое, як бу­дзе вы­гля­даць "тэ­ле­кар­цін­ка", ён дэ­ман­стра­ваў на прэс-кан­фе­рэн­цыі яшчэ ўвес­ну, за­доў­га да фес­ты­ва­лю. Ці да­вя­ло­ся ўно­сіць ка­рэк­ты­вы не­пас­рэд­на на­пя­рэ­дад­ні "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску"? З гэ­тым пы­тан­нем мы звяр­ну­лі­ся да Гле­ба Ша­по, як то­ль­кі ён апы­нуў­ся на пад­рых­та­ва­най да фес­ты­ва­лю сцэ­не Лет­ня­га амфі­тэ­атра 6 лі­пе­ня.

- Усё ўда­ло­ся пра­цэн­таў на дзе­вя­нос­та. Но­вае аб­ста­ля­ван­не, вя­до­ма, - не тан­нае, але па­праў­дзе цу­доў­нае, эфек­ты доб­ра гля­дзяц­ца не то­ль­кі на экра­не, але і жыў­цом. Пад­ло­га са свят­ло­ды­ёдны­мі эле­мен­та­мі ўвесь час змя­ня­ецца, экра­ны -  так­са­ма. Усё пе­ра­мяш­ча­ецца, апус­ка­ецца і пад­ні­ма­ецца, як бы­ло за­ду­ма­на. А га­лоў­нае, усё - з гус­там. Бо, як слуш­на за­ўва­жыў у свой час кі­раў­нік Ды­рэк­цыі фес­ты­ва­лю Ра­дзі­вон Бас, з та­кой сцэ­най трэ­ба пра­ца­ваць не ма­лат­ком ды зу­бі­лам, а га­ла­вой, інтэ­лек­там, -  усё астат­няе яна зро­біць са­ма. Гле­да­чам у за­ле мо­жа здац­ца, што мес­ца на сцэ­не "па­мен­ша­ла". Але гэ­та - ме­на­ві­та ві­зу­аль­нае ўспры­няц­це: ні­якія па­ме­ры на­сам­рэч не змя­ні­лі­ся. І на тэ­ле­экра­не сцэ­на не гля­дзіц­ца "пус­той", на­ват ка­лі на ёй - уся­го адзін спя­вак, зня­ты зу­сім не буй­ным пла­нам.

- Дык ад­роз­нен­не тэ­ле­рэ­жы­су­ры ад про­ста рэ­жы­су­ры кан­цэр­таў - ад­но ў сцэ­наг­ра­фіі?

- Зу­сім не. Для тран­сля­цыі па­тра­бу­ецца асаб­лі­вая ды­на­міч­насць, мі­ні­ма­ль­ныя па­ўзы па­між ну­ма­ра­мі або ўво­гу­ле іх ад­сут­насць. Свае па­тра­ба­ван­ні ёсць і да хро­на­мет­ра­жу: ну не мо­жа тэ­ле­кан­цэрт доў­жыц­ца ча­ты­ры га­дзі­ны за­пар! Мак­сі­мум -  дзве з па­ло­вай. Та­кой жа мак­сі­ма­ль­на ды­на­міч­най па­він­на быць і сцэ­наг­ра­фія: не адзі­ная на ўвесь кан­цэрт і, тым бо­льш,  на ўвесь фес­ты­валь, а змен­лі­вая, у за­леж­нас­ці ад кож­на­га на­ступ­на­га ну­ма­ра. Пры­ду­ма­лі мы і не­ка­то­рыя "фіш­кі": да пры­кла­ду, увес­ці су­мес­ныя спе­вы ця­пе­раш­ніх "Пес­ня­роў" з Алай Пу­га­чо­вай і Ула­дзі­мі­рам Му­ля­ві­ным -  як вяр­тан­не ў 1994 год, ка­лі на "Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску" спя­вач­ка ві­та­ла "Пес­ня­роў" з 25-год­дзем. Не за­бы­лі­ся мы і на бе­ла­рус­кіх артыс­таў, і на прэм'еры. А ўжо як атры­ма­ецца -  мер­ка­ваць вам.

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"