"Пры­кме­та" Дня Бе­ла­ру­сі

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Дзень Бе­ла­ру­сі на "Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску" сё­ле­та азо­ра­ны іме­нем, та­лен­там Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на і доб­рай па­мяц­цю пра гэ­та­га зна­ка­ва­га для на­шай кра­іны твор­цу.

- У кан­цэр­це Дня Бе­ла­ру­сі, - рас­па­вёў рэ­жы­сёр Вя­час­лаў Пан­ін, -  пес­ні з рэ­пер­ту­ару "Пес­ня­роў" вы­кон­ва­юць мно­гія артыс­ты. Але спра­ва не то­ль­кі ў гэ­тым. Мне як рэ­жы­сё­ру ве­ль­мі ха­це­ла­ся так­са­ма пад­крэс­ліць, што Му­ля­він вы­зна­чыў сам шлях, па якім по­тым па­йшла мо­ладзь. Ён стаў, ба­дай, пер­шым на бе­ла­рус­кай эстра­дзе, хто быў на­сто­ль­кі пры­нцы­по­вым у сва­іх рэ­пер­ту­арных по­шу­ках. Сён­ня ж за ім кро­чаць мно­гія. І спра­ва - зу­сім не ў да­клад­ным пад­абен­стве! Бо кож­ны з артыс­таў пра­цяг­вае, раз­ві­вае, пе­ра­йнач­вае на свой лад тую або іншую му­ля­він­ска-пес­ня­роў­скую ры­су, зна­хо­дзіць тое, што яму блі­жэй, а зна­чыць -  вы­зна­чае свой улас­ны твор­чы лёс, не­аддзе­ль­ны ад на­шай спад­чы­ны. Іры­на Да­ра­фе­ева, Іна Афа­на­сь­ева, "Па­лац", "Леп­ры­кон­сы", "Аляк­сан­дра & Кан­стан­цін", "Хар­лі" -  усе гэ­тыя са­ліс­ты і гур­ты ве­ль­мі роз­ныя, але іх агу­ль­ны парт­рэт і скла­дае сён­ня аб­ліч­ча на­шай су­час­най эстра­ды. І ў кож­ным з іх -  свая ры­сач­ка, ні­тач­ка, бліс­каў­ка ад Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на: у ад­ных -  фо­льк, у дру­гіх -  не­афо­льк, у ка­го­сь­ці -  лі­ры­ка, у ка­го­сь­ці -  гу­мар. Да­рэ­чы, эле­мен­ты гу­ма­ру бач­ныя ця­гам усёй пра­гра­мы, і гэ­та - так­са­ма пра­цяг та­го, што ра­біў Ула­дзі­мір Му­ля­він, ка­лі па­збаў­ляў гле­да­ча і слу­ха­ча аднабокага стаў­лен­ня да на­род­най спад­чы­ны. Ён умеў ба­чыць са­ка­ві­ты на­род­ны гу­мар і сам ва­ло­даў тон­кім мас­тац­кім па­чуц­цём, якое да­зва­ля­ла яму вы­бі­раць усё леп­шае і аб­са­лют­на на­ту­ра­ль­на спа­лу­чаць, зда­ва­ла­ся б, зу­сім не­спа­лу­ча­ль­нае. Ну, а за­вер­шыц­ца кан­цэрт "хі­том усіх хі­тоў": "Ка­сіў Ясь ка­ню­шы­ну" бу­дуць спя­ваць і тан­чыць усе ўдзе­ль­ні­кі, уклю­ча­ючы ансамбль "Ха­рош­кі" і На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны на­род­ны хор імя Ге­на­дзя Ці­то­ві­ча...

Не то­ль­кі ў Дні Бе­ла­ру­сі, але ледзь не ў кож­ным кан­цэр­це на "Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску" ў той або іншай сту­пе­ні ўдзе­ль­ні­ча­юць на­шы артыс­ты -  пра­фе­сій­ныя і зу­сім юныя. Кож­ны з іх пад­рых­та­ваў да фес­ты­ва­лю свае прэм'еры, сюр­пры­зы, што­сь­ці са­мае ад­мет­нае. Вы­ні­кі мож­на бу­дзе пад­во­дзіць па­сля за­кан­чэн­ня свя­та, па­куль жа аб­мя­жу­емся зва­ро­там да арт-гру­пы з кра­са­моў­най на­звай -  "Бе­ла­ру­сы".

- За час свай­го існа­ван­ня "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" стаў на­сто­ль­кі знач­най падзе­яй, што ка­лян­дар­ны год кож­на­га бе­ла­рус­ка­га і мно­гіх за­меж­ных артыс­таў падзя­ля­ецца на "да" і "па­сля" гэ­та­га фес­ты­ва­лю. Ёсць і та­кая "на­род­ная пры­кме­та": ка­лі бе­ла­рус­кі артыст або ка­лек­тыў удзе­ль­ні­чае ў "Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску" -  зна­чыць, ён існуе!

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"