Ідэі на форуме

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

На цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця фес­ты­ва­лю "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" ў Лет­нім амфі­тэ­атры він­ша­ван­ні пры­муць лаў­рэ­аты прэ­міі Са­юзнай дзяр­жа­вы ў га­лі­не лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва за 2009 - 2010 га­ды. Па тра­ды­цыі, ва ўра­чыс­тай атмас­фе­ры дзея­чаў ку­ль­ту­ры ўзна­га­ро­джвае Прэ­зі­дэнт Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, Стар­шы­ня Вы­шэй­ша­га дзяр­жаў­на­га са­ве­та Са­юзнай дзяр­жа­вы Бе­ла­ру­сі і Рас­іі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

/i/content/pi/cult/276/4293/7-2.jpgЯк вя­до­ма, сё­лет­нія лаў­рэ­аты - гэ­та на­род­ны мас­так Бе­ла­ру­сі Ле­анід Шча­мя­лёў; аўтар­скія ка­лек­ты­вы ў скла­дзе на­род­на­га архі­тэк­та­ра Рас­іі Юрыя Гры­гор'ева, ску­льп­та­раў - на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі Льва Гу­мі­леў­ска­га і Сяр­гея Гу­мі­леў­ска­га; ску­льп­та­раў, на­род­ных мас­та­коў Рас­іі Юрыя Арэ­ха­ва і Ры­го­ра Арэ­ха­ва; на­род­ных мас­та­коў СССР Аляк­сея і Сяр­гея Тка­чо­вых. 

- Уру­чэн­не прэ­міі Са­юзнай дзяр­жа­вы - гэ­та важ­ная і зна­ка­вая падзея для аб­одвух на­ро­даў - рус­ка­га і бе­ла­рус­ка­га, - за­зна­чыў на прэс-кан­фе­рэн­цыі ў На­цы­яна­ль­ным прэс-цэн­тры кі­раў­нік прад­стаў­ніц­тва Па­ста­янна­га ка­мі­тэ­та Са­юзнай дзяр­жа­вы ў Мін­ску Сяр­гей За­ба­ло­цец. 

Да та­го ж, ён па­ве­да­міў: амаль 25 мі­ль­ёнаў рас­ійскіх руб­лёў вы­дат­ка­ва­на са срод­каў Са­юзнай дзяр­жа­вы на арга­ні­за­цыю і пра­вя­дзен­не "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску".

10 лі­пе­ня на фес­ты­ва­лі про­йдзе Дзень Са­юзнай дзяр­жа­вы. У гэ­ты дзень ад­бу­дзец­ца тра­ды­цый­ная сус­трэ­ча Дзяр­жаў­на­га сак­ра­та­ра Са­юзнай дзяр­жа­вы Па­ўла Ба­ра­дзі­на з ве­тэ­ра­на­мі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. А ў Ві­цеб­скім мас­тац­кім му­зеі ад­кры­ецца вы­стаў­ка ра­бот Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва "Ма­ім зем­ля­кам", якая бу­дзе пра­ца­ваць да 1 жніў­ня.

Так­са­ма ў пла­нах арга­ні­за­та­раў - уру­чэн­не ўдзе­ль­ні­к/i/content/pi/cult/276/4293/7-3.jpgам пра­грам фес­ты­ва­лю спе­цы­яль­ных дып­ло­маў і пры­зоў Па­ста­янна­га ка­мі­тэ­та Са­юзнай дзяр­жа­вы "За твор­чае ўва­саб­лен­не ідэй сяб­роў­ства на­ро­даў Бе­ла­ру­сі і
Рас­іі". У гэ­ты ж дзень ад­бу­дзец­ца дэ­ман­стра­цыя ві­дэ­афі­ль­ма "Эта­пы са­юзна­га бу­даў­ніц­тва" і інтэ­рак­тыў­ная прэ­зен­та­цыя ві­дэ­аро­лі­ка клі­па Ле­ані­да Агу­ці­на да фі­ль­ма "Брэс­цкая крэ­пасць".

Кан­цэрт "Дзве сяс­тры" кам­па­зі­та­ра Кі­ма Брэй­тбур­га, пра­гра­ма яко­га ўклю­чае цык­лы пе­сень на вер­шы бе­ла­рус­кіх і рас­ійскіх па­этаў, так­са­ма бу­дзе пры­све­ча­ны Дню Са­юзнай дзяр­жа­вы.

На здымку:  Павел Барадзін пад час наведвання Цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў.

 

 

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"