"Беларускае Паазер'е захоўвае і развівае сваю самабытнасць"

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Напярэдадні XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр КОСІНЕЦ даў інтэрв'ю газеце "Культура".

/i/content/pi/cult/276/4292/6-1.jpg- Як бы Вы ак­рэс­лі­лі ге­не­раль­ныя нап­рам­кі раз­віц­ця куль­ту­ры Ві­цеб­шчы­ны на да­дзе­ным эта­пе? Якой Вы ба­чы­це яе заў­тра-пас­ля­заў­тра?

- Перш за ўсё вар­та адзна­чыць, што куль­ту­ра  - адзін з най­больш важ­ных пры­яры­тэ­таў вы­ка­наў­чай ула­ды. Ра­бо­та ў гэ­тым на­кі­рун­ку вя­дзец­ца згод­на з мэ­та­вы­мі пра­гра­ма­мі, ас­ноў­най з якіх з'яў­ля­ец­ца  Аб­лас­ная пра­гра­ма раз­віц­ця куль­ту­ры. Яе за­да­ча - фар­мі­ра­ван­не рэ­гі­я­наль­най  па­лі­ты­кі ў гэ­тай сфе­ры. Пра­ца вя­дзец­ца па та­кіх нап­рам­ках, як гіс­то­ры­ка-куль­тур­ная спад­чы­на, му­зеі, біб­лі­я­тэ­кі, на­род­ная твор­часць, ад­ра­джэн­не і раз­віц­цё куль­ту­ры вёс­кі, тэ­ат­раль­нае, кі­на-, ві­дэа- і му­зыч­нае мас­тац­тва, кад­ры куль­ту­ры, ума­ца­ван­не ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы.

 Мы ім­кнём­ся за­бяс­пе­чыць рэ­аль­ны ры­нак куль­тур­ных пас­луг для за­да­валь­нен­ня пат­рэб на­сель­ніц­тва. Ад­на­ча­со­ва пры­ма­юц­ца ме­ры па раз­віц­цю ама­тар­скай твор­час­ці, ажыц­цяў­ля­ец­ца ін­фар­ма­ты­за­цыя ус­та­ноў куль­ту­ры.

Не­аб­ход­ны па­тэн­цы­ял - ёсць. Вы­ка­нан­не пра­гра­мы за­бяс­печ­ва­юць 25 ад­дзе­лаў куль­ту­ры гар-, рай­вы­кан­ка­маў,  706 біб­лі­я­тэк, 618 ус­та­ноў куль­ту­ры клуб­на­га ты­пу, 2 пар­кі куль­ту­ры і ад­па­чын­ку, за­а­парк, 27 му­зе­яў, аб­лас­ны і 17 ра­ён­ных ме­та­дыч­ных цэн­траў, 85 дзі­ця­чых школ мас­тац­тваў, 2 му­зыч­ныя ву­чы­лі­шчы і 1 - мас­тац­тваў,  аб­лас­ная фі­лар­мо­нія, Зас­лу­жа­ны ка­лек­тыў - Бе­ла­рус­кі тэ­атр "Ляль­ка". Тут пра­цу­юць 8 ты­сяч ча­ла­век, на­ма­ган­ня­мі якіх і ві­руе куль­тур­нае жыц­цё ў Пры­дзвін­ні.

За гэ­тыя га­ды ня­ма­ла зроб­ле­на. Мя­не аса­біс­та ра­дуе тое, што мы ўшчыль­ную за­ня­лі­ся гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­най. У ад­па­вед­ныя спі­сы  ўне­се­на 885 не­ру­хо­мых аб'ек­таў, якія ўяў­ля­юць гіс­та­рыч­ную каш­тоў­насць. Усе яны ўзя­ты на ўлік, на шэ­ра­гу з іх вя­дуц­ца рэс­таў­ра­цый­ныя ра­бо­ты. 

Але ў пы­тан­нях за­ха­ван­ня і вы­ка­рыс­тан­ня пом­ні­каў яшчэ ха­пае ня­вы­ра­ша­ных пра­блем. У пер­шую чар­гу яны ты­чац­ца гіс­та­рыч­ных ком­плек­саў і пар­каў. Іх у воб­лас­ці - 32,  пры­чым пар­каў без па­бу­доў - толь­кі 6. Дзе­вяць гіс­та­рыч­ных ся­дзіб не вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца і зна­хо­дзяц­ца ў роз­най сту­пе­ні раз­бу­рэн­ня. Пры­чы­на про­стая: для рэс­таў­ра­цыі пат­рэб­ны гро­шы, і не­ма­лыя. Так, толь­кі на  рэс­таў­ра­цыю ся­дзі­бы ко­ліш­ня­га па­ме­шчы­ка Ю.Бі­шэў­ска­га ў па­сёл­ку Лын­ту­пы Пас­таў­ска­га ра­ё­на не­аб­ход­на 1,2 млрд. руб­лёў.

Да­па­ма­га­юць ін­вес­та­ры. На сён­няш­ні дзень ад­на пры­ват­ная фір­ма ўзя­ла ва ўлас­насць гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы гіс­та­рыч­най ся­дзі­бы ў вёс­цы Ста­рая Бе­лі­ца Сен­нен­ска­га ра­ё­на і пла­нуе вы­ка­рыс­таць іх пад ту­рыс­тыч­ны ком­плекс. Гэ­та доб­ры пры­клад для ін­шых іні­цы­я­тыў­ных прад­пры­маль­ні­каў, і з раз­віц­цём аг­ра­э­ка­ту­рыз­му ў на­шым Бе­ла­рус­кім Па­а­зер'і па­доб­ную пра­кты­ку мы бу­дзем па­шы­раць.

Адзін з блі­жэй­шых пра­ектаў та­ко­га кштал­ту з пры­цяг­нен­нем пры­ват­на­га ка­пі­та­лу - ад­наў­лен­не гіс­та­рыч­на­га ася­род­ка на ву­лі­цы Пак­роў­скай у Ві­цеб­ску і рэ­кан­струк­цыя До­ма-му­зея Мар­ка Ша­га­ла. У Мі­ніс­тэр­стве юс­ты­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь за­рэ­гіс­тра­ва­ны Між­на­род­ны фонд ад­ра­джэн­ня гіс­та­рыч­най час­ткі го­ра­да "За­ла­тая спад­чы­на Ві­цеб­ска", які ство­ра­ны ў гэ­тых мэ­тах. Му­зе­е­фі­ка­цыя гіс­та­рыч­на­га квар­та­ла За­дзвін­ня зро­біць імя Ша­га­ла сап­раў­дным брэн­дам на­ша­га аб­лас­но­га цэн­тра. Пла­ну­ец­ца так­са­ма  пра­вя­дзен­не рэс­таў­ра­цый­на-ад­наў­лен­чых ра­бот бы­ло­га Па­ла­ца гу­бер­на­та­ра. У да­лей­шым сю­ды бу­дуць пе­ра­не­се­ны най­больш каш­тоў­ныя эк­спа­зі­цыі Аб­лас­но­га кра­яз­наў­ча­га му­зея.

Ак­ра­мя та­го, ёсць пла­ны ства­рыць у бу­дын­ку Ра­ту­шы эк­спа­зі­цыю гіс­та­рыч­на­га раз­віц­ця рэ­гі­ё­на, і на­конт Му­зея тэ­ат­раль­на­га жыц­ця - як пра­ця­гу эк­спа­зі­цыі Лі­та­ра­тур­на­га му­зея. Да 2012 го­да ў По­лац­ку ў бу­дын­ку бы­ло­га До­ма афі­цэ­раў раз­мес­ціц­ца Му­зей гіс­то­рыі го­ра­да з рэс­таў­ра­цый­ны­мі май­стэр­ня­мі, ту­рыс­тыч­ным і вы­да­вец­кім цэн­тра­мі. 

 Ся­род на­быт­каў апош­ня­га ча­су - ад­крыц­цё мас­тац­кай га­ле­рэі ў бу­дын­ку бы­ло­га езу­іц­ка­га ка­ле­гі­у­ма ў Ор­шы, ства­рэн­не Алеі Сла­вы по­бач з пло­шчай Пе­ра­мо­гі ў Ві­цеб­ску, дзе саб­ра­на  ба­я­вая тэх­ні­ка ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны,  і эк­спа­зі­цыі пар­ты­зан­ска­га по­бы­ту ў пар­ку аб­лас­но­га Му­зея Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за М.П. Шмы­ро­ва. Ак­тыў­на вя­дуц­ца ра­бо­ты па ства­рэн­ні Вер­хня­дзвін­ска­га ра­ён­на­га му­зея і Му­зея гіс­то­рыі Дзіс­нен­ска­га краю на Мі­ёр­шчы­не. Ужо па гэ­тых  нап­рам­ках мож­на мер­ка­ваць аб тым, што мы ім­кнём­ся ўзняць га­лі­ну куль­ту­ры Ві­цеб­шчы­ны на но­вы ўзро­вень, з улі­кам па­вы­шэн­ня ці­ка­вас­ці да ай­чын­най гіс­то­рыі і на­цы­я­наль­най куль­тур­най спад­чы­ны.

- У 2007 го­дзе Вы га­ва­ры­лі на ста­рон­ках "К" пра не­аб­ход­насць раз­віц­ця ін­фрас­трук­ту­ры "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску", пра стра­тэ­гію най­больш поў­на­га вы­ка­рыс­тан­ня га­лоў­най сцэ­ніч­най пля­цоў­кі фес­ты­ва­лю - Лет­ня­га ам­фі­тэ­ат­ра -  ця­гам уся­го го­да, пра дру­гую і трэ­цюю чэр­гі яго рэ­кан­струк­цыі... Гэ­та быў пункт гле­джан­ня ві­цэ-прэм'ера краіны на той час. Сёння ў якасці кіраўніка Віцебскага аблвыканкама Вы не толь­кі ана­лі­зу­е­це да­дзе­ныя пра­бле­мы, але і рэ­а­лі­зоў­ва­е­це іх. Рас­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, пра вы­ні­кі гэ­тай пра­цы.

- Дзя­ку­ю­чы "Сла­вян­ска­му ба­за­ру ў Ві­цеб­ску" ў воб­лас­ці з го­да ў год на­бі­рае аба­ро­ты так зва­ны "з'ява­вы" ту­рызм. Каб ін­та­рэс да яго не па­даў, ён па­ві­нен увесь час раз­ві­вац­ца, што­год здзіў­ляць чым­сь­ці но­вым. Гэ­та, вя­до­ма, няп­рос­та. Але Ві­цебск знай­шоў чым і сё­ле­та здзі­віць сва­іх гас­цей. 

Ця­пер аб­ноў­ле­ным паў­стаў перад гас­ця­мі і ўдзель­ні­ка­мі фес­ты­ва­лю Лет­ні ам­фі­тэ­атр,  вя­дуц­ца ра­бо­ты ў ме­жах дру­го­га эта­па яго рэ­кан­струк­цыі. Тут з'явяц­ца ка­вяр­ні, ма­га­зі­ны, шмат­фун­кцы­я­наль­ны спар­тыў­ны ком­плекс і ма­ла­дзёж­ны за­баў­ляль­ны цэнтр, пры ўдзе­ле бе­ла­рус­кіх ін­вес­та­раў бу­дзе па­бу­да­ва­ны ка­ток на  ўсе се­зо­ны са штуч­ным пак­рыц­цём і ган­длё­ва-за­баў­ляль­ны ком­плекс.

Вель­мі доб­рым па­да­рун­кам го­ра­ду да 65-год­дзя Пе­ра­мо­гі ста­ла за­вяр­шэн­не рэ­кан­струк­цыі пло­шчы Пе­ра­мо­гі, у тым лі­ку аб­ноў­ле­ны ме­ма­ры­яль­ны ком­плекс у го­нар во­і­наў-выз­ва­лі­це­ляў, пар­ты­за­наў і пад­поль­шчы­каў.

У гіс­та­рыч­най час­тцы го­ра­да ву­лі­цы Су­во­ра­ва і Го­га­ля пе­ра­тво­ра­ны ў пе­шую зо­ну, дзе ві­цяб­ча­не  і гос­ці  мо­гуць аз­на­ё­міц­ца з пом­ні­ка­мі ар­хі­тэк­ту­ры кан­ца XVIII - па­чат­ку  XX ст. Вя­дуц­ца ра­бо­ты па ства­рэн­ні пом­ні­каў зас­на­валь­ні­цы го­ра­да - кня­гі­ні Воль­зе,  кня­зям Аляк­сан­дру Неў­ска­му і Аль­гер­ду. Вы­ка­на­на рэ­кан­струк­цыя Свя­та-Увас­крэ­сен­ска­га хра­ма, пра­ве­дзе­ны ад­наў­лен­чыя ра­бо­ты па рэс­таў­ра­цыі Ус­пен­ска­га са­бо­ра.

Наб­лі­жа­ец­ца да за­вяр­шэн­ня бу­даў­ніц­тва біз­нес-цэн­тра "Мар­ка-Сі­ці", рэ­кан­струк­цыя Пры­вак­заль­най пло­шчы, чы­гу­нач­на­га вак­за­ла: на 2,5 - 5 га­доў ра­ней зап­ла­на­ва­ных тэр­мі­наў. Па­бу­да­ва­ны пры­ста­ні, паг­лыб­ле­ны фар­ва­тар ра­кі За­ход­няя Дзві­на ад мас­та Бла­хі­на да пар­ку імя Са­вец­кай ар­міі, доб­раў­па­рад­ка­ва­на яе на­бя­рэж­ная. Мы зра­бі­лі паў­на­вод­най ра­ку Віць­бу, на яе бе­ра­гах з'яві­лі­ся пір­сы для ло­дак і ка­та­ма­ра­наў, лы­жа­ро­лер­ная тра­са,  утуль­ныя ве­ран­ды і ка­вяр­ні. У го­ра­дзе ад­крыў­ся но­вы рэс­та­ран "Паў­ноч­ная ста­лі­ца", хут­ка зап­ра­цу­юць яшчэ два - по­бач з пло­шчай Пе­ра­мо­гі - "Вік­то­рыя" і "Жу­ра­він­ка".

Уз­доўж За­ход­няй Дзві­ны ад пло­шчы Пе­ра­мо­гі да Нацыянальнага дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра ства­ра­ец­ца парк Пе­ра­мож­цаў. Дзя­ку­ю­чы тэр­ма­рэ­на­ва­цыі змя­ня­юць сваё аб­ліч­ча да­мы ўздоўж цэн­траль­ных пра­спек­таў - Мас­коў­ска­га, імя Чар­ня­хоў­ска­га і Фрун­зэ, а так­са­ма ву­лі­цы Ле­ні­на.  У жніў­ні бу­дуць уве­дзе­ны мар­фа­ла­гіч­ны кор­пус і біб­лі­я­тэ­ка Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га уні­вер­сі­тэ­та.

Паў­ста­лі і пры­рас­та­юць но­ва­бу­доў­ля­мі два буй­ныя жы­лыя мік­ра­ра­ё­ны - "Бі­ле­ва" і "Мед­цэнтр". Хут­ка заз­ві­няць дзі­ця­чыя га­ла­сы ў но­вай, на 930 мес­цаў, шко­ле і дзі­ця­чым сад­ку. У кан­цы Мас­коў­ска­га пра­спек­та, за го­ра­дам, ства­ра­ец­ца буй­ны га­рад­скі за­а­парк. Тут, на пло­шчы амаль у 10 гек­та­раў, ужо пад­рых­та­ва­ны валь­е­ры для але­ня, ла­ся, ла­ні, ка­зу­лі, дзі­ка.

Для тых, хто бы­ваў у на­шым го­ра­дзе ра­ней, сё­ле­та ён паў­стае ў но­вым аб­ліч­чы. Але на гэ­тым зме­ны ў Ві­цеб­ску не за­кон­чац­ца. Вя­дуц­ца ра­бо­ты па ства­рэн­ні дзі­ця­ча­га за­баў­ляль­на­га цэн­тра ў пар­ку 1000-год­дзя  на пра­спек­це Бу­даў­ні­коў, рас­пра­цоў­ва­ец­ца пра­ект но­вай аб­лас­ной біб­лі­я­тэ­кі.

Ак­ра­мя та­го, у блі­жэй­шыя два га­ды пла­ну­ец­ца ства­рыць 8 пар­ка­вых куль­тур­на-аз­да­раў­лен­чых цэн­траў з зо­на­мі ак­тыў­на­га ад­па­чын­ку, дзе бу­дуць ат­рак­цы­ё­ны, ган­длё­выя кроп­кі, дзі­ця­чыя ка­вяр­ні, рэс­та­ра­ны з на­цы­я­наль­ны­мі кух­ня­мі, спар­тыў­на-аз­да­раў­лен­чыя ком­плек­сы, мі­ні-га­тэ­лі, ве­лад­ро­мы, ак­ва­пар­кі і г. д.

Вя­до­ма ж, усё, што па­бу­да­ва­на, па­він­на пра­ца­ваць і  пры­но­сіць пры­бы­так. У бя­гу­чым го­дзе мы пак­ла­па­ці­лі­ся, каб, з улі­кам па­жа­дан­няў гле­да­чоў, з ран­няй вяс­ны да поз­няй во­се­ні ў Лет­нім ам­фі­тэ­ат­ры пра­хо­дзі­лі кан­цэр­ты зо­рак бе­ла­рус­кай і за­меж­най эс­тра­ды, а так­са­ма роз­ныя га­рад­скія куль­тур­ныя ме­рап­ры­ем­ствы.

- Ра­бот­ні­кі куль­ту­ры воб­лас­ці ўжо пас­пе­лі аца­ніць Ваш "рэ­фар­ма­тар­скі" ха­рак­тар. Па­вы­шэн­не біб­лі­я­тэч­ных за­роб­каў і сут­нас­нае па­ве­лі­чэн­не пла­наў плат­ных пас­луг для ўста­ноў куль­ту­ры Ві­цеб­шчы­ны - гэ­та толь­кі па­ча­так пла­на­мер­на­га ўдас­ка­на­лен­ня га­лі­ны?

- Пад час афі­цый­на­га на­вед­ван­ня аб­лас­ной біб­лі­я­тэ­кі, ка­лі пры­ма­ла­ся ра­шэн­не аб яе да­лей­шым лё­се, суп­ра­цоў­ні­кі ўзня­лі пы­тан­не аб ніз­кіх за­роб­ках у біб­лі­я­тэч­най сіс­тэ­ме. І мы знай­шлі рэ­зер­вы, каб з улі­кам аду­ка­цыі і нап­ру­жа­нас­ці пра­цы ўста­на­віць біб­лі­я­тэ­ка­рам над­баў­ку да за­ра­бот­най пла­ты за кошт срод­каў аб­лас­но­га бю­джэ­ту.

Але ж гро­шы з не­ба на нас не сып­люц­ца! Іх трэ­ба за­ра­біць. Якім чы­нам? Праз па­ве­лі­чэн­не аб'ёму плат­ных пас­луг на­сель­ніц­тву. За 5 ме­ся­цаў бя­гу­ча­га го­да ўста­но­вы куль­ту­ры  за­ра­бі­лі  6,1 млрд. руб­лёў, што скла­ла 12,5% да бю­джэт­на­га фі­нан­са­ван­ня. За­дан­не вы­ка­на­на на 125,6% .

Ака­за­ла­ся, што за­раб­ляць гро­шы са­мім  не так ужо і скла­да­на: ак­ты­ві­за­ва­лі ра­бо­ту па ар­га­ні­за­цыі гас­троль­на-кан­цэр­тнай дзей­нас­ці, пра­вя­дзен­ні дыс­ка­тэк, пры­цяг­нен­ні на­вед­валь­ні­каў у му­зеі, увя­лі но­выя ві­ды куль­тур­ных пас­луг (кштал­ту ар­га­ні­за­цыі ха­ця б той жа зо­ны ад­па­чын­ку на рэч­цы Віць­ба ў аб­лас­ным цэн­тры). Для гэ­та­га пат­рэб­ны толь­кі жа­дан­не і іні­цы­я­ты­ва.

- На­коль­кі нам вя­до­ма, Вы ня­рэд­ка па­кі­да­е­це свой ра­бо­чы ка­бі­нет, каб аз­на­ё­міц­ца з пра­бле­ма­ты­кай на ўлас­ныя во­чы, а не праз "па­пя­ро­вую пры­зму". Якія ўра­жан­ні скла­ла ў Вас зна­ём­ства з пра­цай тых ус­та­ноў куль­ту­ры воб­лас­ці, што Вам да­вя­ло­ся на­ве­даць?

- Усё па­ба­чыць на свае во­чы, на мес­цы выс­лу­хаць мер­ка­ван­ні спе­цы­я­ліс­таў, пра­ана­лі­за­ваць, зра­біць выс­но­вы, а ўжо пас­ля пры­няць ра­шэн­не, - адзін з ас­ноў­ных пры­нцы­паў ра­бо­ты Ві­цеб­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма.

Мяр­куй­це са­мі. Пас­ля на­вед­ван­ня аб­лас­ной біб­лі­я­тэ­кі мы пас­та­ві­лі за­да­чу аб  пе­раўтва­рэн­ні яе ў шмат­фун­кцы­я­наль­ны ін­фар­ма­цый­ны цэнтр і аб уз­вя­дзен­ні но­ва­га бу­дын­ка. Пас­ля ра­бо­чых па­ез­дак у Бя­гомль, Лёз­на, Ле­пель, Сян­но, Бе­шан­ко­ві­чы рас­пра­ца­ва­ны і рэ­а­лі­зу­юц­ца ком­плек­сныя ме­рап­ры­ем­ствы па ўма­ца­ван­ні ма­тэ­ры­яль­най ба­зы ўста­ноў куль­ту­ры, доб­раў­па­рад­ка­ван­ні пры­лег­лых тэ­ры­то­рый.

У чэр­ве­ні ад­бы­ло­ся вы­яз­ное па­ся­джэн­не аб­лвы­кан­ка­ма ў Ра­сон­скім ра­ё­не. Ёсць ра­шэн­не аб пры­няц­ці пра­гра­мы раз­віц­ця рэ­гі­ё­на на 2011 - 2015 га­ды, якая ахоп­лі­вае і га­лі­ну куль­ту­ры. Сё­ле­та ў Ра­со­нах пройдуць аб­лас­ныя  "Да­жын­кі", у су­вя­зі з чым у рай­цэн­тры вя­дзец­ца ма­дэр­ні­за­цыя ра­ён­на­га До­ма куль­ту­ры.

На Ме­ма­ры­яль­ным ком­плек­се "Пра­клён фа­шыз­му" ў вёс­цы Шу­нёў­ка Док­шыц­ка­га ра­ё­на, якую фа­шыс­ты за­жы­ва спа­лі­лі, як і Ха­тынь, бы­ло да­дзе­на да­ру­чэн­не па ад­наў­лен­ні гэ­та­га па­мят­на­га мес­ца. Сён­ня там вя­дуц­ца ра­бо­ты па доб­раў­па­рад­ка­ван­ні.

Нез­дар­ма ж ка­жуць: лепш адзін раз па­ба­чыць, чым дзе­сяць - па­чуць.

- Вы не­ад­ной­чы звяр­та­лі ўва­гу на ар­га­ні­за­цыю про­да­жу ары­гі­наль­ных су­ве­ні­раў, зроб­ле­ных ру­ка­мі на­род­ных умель­цаў. Сён­ня зрух у гэ­тай спра­ве - ві­да­воч­ны. Ці мае ту­рызм на Віцебшчыне пер­спек­ты­ву стаць ад­ной з бю­джэ­таў­тва­раль­ных га­лін воб­лас­ці? Які ўнё­сак у раз­віц­цё гэ­тай ком­плек­снай з'явы мо­жа і па­він­на зра­біць га­лі­на куль­ту­ры?

- Ка­лі мы ка­жам, што га­лоў­ны го­нар на­ша­га рэ­гі­ё­на - пра­ца­ві­тыя і та­ле­на­ві­тыя лю­дзі, тут ня­ма пе­ра­больш­ван­ня. Ві­цеб­ская воб­ласць з'яў­ля­ец­ца лі­дэ­рам у раз­віц­ці на­род­ных про­мыс­лаў і ра­мёс­тваў. Для за­ха­ван­ня і раз­віц­ця ад­па­вед­ных  на­вы­каў, рэ­а­лі­за­цыі са­ма­быт­ных вы­ра­баў на­род­ных май­строў і ўмель­цаў у кож­ным ра­ён­ным цэн­тры, ва ўсіх га­ра­дах Пры­дзвін­ня дзей­ні­ча­юць да­мы ра­мёс­тваў,  ад­чы­не­ны са­ло­ны-ма­га­зі­ны.

Са­мы знач­ны з іх - Цэнтр на­род­ных ра­мёс­тваў і мас­тац­тва "Дзві­на" ў Ві­цеб­ску: тут мож­на не толь­кі на­быць су­ве­ніры, але і ат­ры­маць май­стар-клас па іх вы­ра­бе. Ад­мыс­ло­выя рэ­чы ў аб­лас­ным цэн­тры  пра­па­нуе на­вед­валь­ні­кам і ма­га­зін "Фэст", які зна­хо­дзіц­ца на пе­ша­ход­най ву­лі­цы Су­во­ра­ва: тут саб­ра­на ўсё леп­шае, што ства­ра­юць на­род­ныя май­стры, а так­са­ма роз­ныя мас­тац­кія тво­ры, у тым лі­ку жы­ва­піс, гра­фі­ка, ба­тык.

Аб пры­ваб­нас­ці на­шай воб­лас­ці для ту­рыс­таў свед­чыць тое, што ў мі­ну­лым го­дзе, нап­рык­лад, яе на­ве­да­лі больш як 7 ты­сяч за­меж­ных гасцей. Боль­шасць з іх - гра­ма­дзя­не Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. Ці­ка­васць да Ві­цеб­шчы­ны рас­це так­са­ма ў Гер­ма­ніі, Літ­вы, Эс­то­ніі, Шве­цыі, Фран­цыі, Ні­дэр­лан­даў, Ка­рэі, Кі­тая і ін­шых кра­і­н.  Най­боль­шай па­пу­ляр­нас­цю ка­рыс­та­юц­ца ту­ры з на­вед­ван­нем Ві­цеб­ска, По­лац­ка, Брас­ла­ва ды мяс­цін, звя­за­ных з імё­на­мі мас­та­коў Іл­лі Рэ­пі­на і Мар­ка Ша­га­ла. Пры­цяг­ва­юць ту­рыс­таў так­са­ма На­цы­я­наль­ны парк "Брас­лаў­скія азё­ры" і Бя­рэ­зін­скі бі­яс­фер­ны за­па­вед­нік. У мэ­тах пад­тры­ман­ня  ўстой­лі­ва­га пры­ваб­на­га воб­лі­ка Бе­ла­ру­сі і ства­рэн­ня доб­рых умоў для да­лей­ша­га раз­віц­ця ту­рыз­му ў воб­лас­ці рас­пра­ца­ва­ны і рэ­а­лі­зу­юц­ца пра­гра­мы-100: "100 аб'ек­таў пры­да­рож­на­га сер­ві­су", "100 па­ляў­ні­чых ха­так", "100 азё­раў".

- Якое мес­ца ў га­лі­не куль­ту­ры па­він­на быць на­да­дзе­на пры­ват­най іні­цы­я­ты­ве? Ці ста­нуць сён­няш­нія ўла­даль­ні­кі аг­ра­ся­дзіб заў­траш­ні­мі спон­са­ра­мі рэ­гі­я­наль­най куль­ту­ры?

- За­ха­ван­не гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны - ад­на з пер­шас­ных за­дач, якія ста­яць перад су­час­ным гра­мад­ствам. І пры­ват­ная іні­цы­я­ты­ва тут па­він­на ат­ры­маць са­мае шы­ро­кае раз­віц­цё.

З гэ­тай мэ­тай у на­шай воб­лас­ці ста­лі тра­ды­цый­ны­мі між­на­род­ныя ін­вес­ты­цый­ныя фо­ру­мы. Блі­жэй­шы з іх зап­ла­на­ва­ны на 15 - 16 чэр­ве­ня. Ад­мі­ніс­тра­цыі рэ­гі­ё­наў пра­па­ноў­ва­юць па­тэн­цыйн­ым ін­вес­та­рам роз­ныя пра­екты, у тым лі­ку і па рэс­таў­ра­цыі  гіс­та­рыч­ных ся­дзіб. У нас ёсць на­дзея, што з ця­гам ча­су жа­да­ю­чых ук­ла­даць гро­шы ў гэ­тую спра­ву бу­дзе больш.

Сён­ня суб'ек­там аг­ра­э­ка­ту­рыз­му воб­лас­ці да­ец­ца маг­чы­масць на­быц­ця шля­хам пе­ра­да­чы ва ўлас­насць тых ся­дзіб, якія ўклю­ча­ны ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­нас­цей і па­куль не ма­юць фун­кцы­я­наль­на­га пры­мя­нен­ня. Мы за­ці­каў­ле­ны ў тым, каб гэ­ты від дзей­нас­ці стаў пры­быт­ко­вай спра­вай. Раз­лік тут про­сты: гас­па­дар бу­дзе ім­кнуц­ца за­ха­ваць ся­дзі­бу ў на­леж­ным ста­не для на­шчад­каў, дзя­ку­ю­чы ча­му ма­тэ­ры­яль­на пад­тры­мае раз­віц­цё рэ­гі­я­наль­най куль­ту­ры, а ту­рыс­ты ат­ры­ма­юць не­за­быў­ны, эк­склю­зіў­ны ад­па­чы­нак.

Па­коль­кі аг­ра­э­ка­ту­рызм на Ві­цеб­шчы­не - за­пат­ра­ба­ва­ны (у нас амаль 300 аг­ра­э­ка­ся­дзіб - трэ­цяя яго час­тка ад рэс­пуб­лі­кан­скай коль­кас­ці), ду­маю, што ста­ноў­чыя зру­хі - бу­дуць.

Фота Юрыя ІВАНОВА