- Ідэя іх пабудаваць з'явілася ўжо даволі даўно, аднак рэалізаваць яе нам удалося толькі дзякуючы падтрымцы абласных улад, - распавёў старшы навуковы супрацоўнік музея Дзяніс Якаўлеў.
Пад час фестывалю ва ўсіх чатырох зямлянках будуць прадстаўлены музейныя прадметы, - адпаведна, іх інтэр'ер абяцае стаць максімальна набліжаным да "арыгінала".
Адкрыццё новай экспазіцыі, прымеркаванай да Дня горада, выклікала ажыятаж сярод віцябчан.
- Зрэшты, бывае нават так, што людзі праходзяць міма знаёмага з дзяцінства музея, бачаць нешта новае - і завітваюць, - кажа Дзяніс Якаўлеў.
Паводле яго слоў, неўзабаве новая частка экспазіцыі абрасце і інтэрактыўнай праграмай: кожны ахвотны здолее навучыцца скручваць кнот для "кактэйля Молатава", рабіць перавязкі "ва ўмовах лесу", карыстацца штабной картай...