"Ку­ль­тур­трэ­ге­ры" збі­ра­юць аншла­гі

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Ля фес­ты­ва­ль­ных кас лю­дзі тоў­пі­лі­ся ўжо з са­май ра­ні­цы. Каб за­сце­раг­чы­ся ад ліш­ніх пы­тан­няў, прад­аўцы вы­ве­сі­лі на са­мым бач­ным мес­цы спіс тых кан­цэр­таў, якім аншлаг быў за­бяс­пе­ча­ны яшчэ за ты­дзень да афі­цый­на­га ад­крыц­ця "Сла­вян­ска­га ба­за­ру". І гэ­ты спіс па­паў­няў­ся лі­та­ра­ль­на на ва­чах.

 

/i/content/pi/cult/276/4290/5-3.jpgПа сло­вах Мі­ка­лая Па­шын­ска­га, ужо да 5 лі­пе­ня бы­ло рэ­алі­за­ва­на 87% бі­ле­таў на фес­ты­ва­ль­ныя імпрэ­зы. Ле­тась гэ­ты па­каз­чык быў ку­ды бо­льш сціп­лы: ка­ля 60%, пры­чым па агу­ль­ных вы­ні­ках фес­ты­ва­лю.

У чым пры­чы­на та­ко­га по­спе­ху? Ад­ка­зы на гэ­тае пы­тан­не мне да­вя­ло­ся па­чуць роз­ныя.

Мі­ка­лай Па­шын­скі мяр­куе, што по­пыт быў аб­умоў­ле­ны пра­па­но­вай: пра­гра­ма фес­ты­ва­лю па­тра­пі­ла "ў яблы­чак" кан'юнкту­ры гля­дац­кіх за­пат­ра­ба­ван­няў. Пры­чым адзін са склад­ні­каў гэ­тай кан'юнкту­ры - не то­ль­кі жа­дан­не ба­чыць рас­кру­ча­ных па тэ­ле­ба­чан­ні зо­рак, але і раз­на­стай­насць са­мой пра­гра­мы.

- Яшчэ па­мя­таю тыя ча­сы, ка­лі ўся пра­гра­ма фес­ты­ва­лю змяш­ча­ла­ся на не­вя­ліч­кім арку­шы­ку, - згад­вае Мка­лай Па­шын­скі. - Сё­ле­та яна ўяў­ляе з ся­бе цэ­лы "фа­лі­янт". Ба­чыць кан­цэр­ты ад­ных і тых жа вы­ка­наў­цаў ві­цяб­ча­не, па шчы­рас­ці, тро­хі ста­мі­лі­ся. А вось квіт­кі на джаз і кла­сі­ку раз­ыхо­дзяц­ца надзі­ва хут­ка. Пры­знац­ца, мы тро­хі хва­ля­ва­лі­ся на­конт Дзміт­рыя Хва­рас­тоў­ска­га: усё ж вы­ка­наў­ца гэ­ты - да­во­лі "не­стан­дар­тны". Ды, як вы­яві­ла­ся, сум­не­вы бы­лі да­рэм­ныя. Бо­льш чым упэў­не­ны, што яго­ны со­ль­нік у Амфі­тэ­атры збя­рэ аншлаг.

У вы­ста­вач­ным цэн­тры сё­лет­ні ажы­ятаж на бі­ле­ты звяз­ва­юць з рос­там па­пу­ляр­нас­ці як са­мо­га фес­ты­ва­лю, ­так і Ві­цеб­ска ў цэ­лым. Колькасць  на­вед­ва­ль­ні­каў уста­но­вы спак­ва­ля бо­лее - на­ват ня­гле­дзя­чы на тое, што го­рад сён­ня на­сы­ча­ны мнос­твам іншых ці­ка­вых аб'ектаў па­ка­зу. Ві­цебск ста­но­віц­ца ўсё бо­льш уту­ль­ным  і пры­ваб­ным для ту­рыс­таў, а "Сла­вян­скі ба­зар..." - ці не га­лоў­ны яго брэнд. На­ват тыя, хто пры­язджае да нас у "не­фес­ты­ва­ль­ны" час, аб­авяз­ко­ва на­вед­ва­юць Амфі­тэ­атр, ро­бяць там  фо­та на па­мяць. Гэ­тае мес­ца ста­ла ад­мет­нас­цю са­мо па са­бе!

Па­кі­нуў­шы "круг­лік", гэ­ты уні­ка­ль­ны "на­ва­буд", у не­трах яко­га - свед­чан­не да­ўні­ны гіс­то­рыі Ві­цеб­ска, я здо­леў па­чуць і яшчэ адзін ад­каз на тое са­мае пы­тан­не. Ён да­но­сіў­ся з плош­чы Сва­бо­ды. Плаз­ма­вы экран з ран­ку да но­чы тран­сля­ваў рэ­кла­му фес­ты­ва­ль­ных падзей. І гэ­та бы­ла зу­сім не рэ­кла­ма ў фар­ма­це "да­та/мес­ца".

"Яны ўжо ста­лі зор­ка­мі ў сва­іх кра­інах, і ця­пер/i/content/pi/cult/276/4290/5-4.jpg за­ста­ло­ся то­ль­кі вы­свет­ліць, хто з іх леп­шы..." - пры­бліз­на гэ­так гу­чаў за­клік на­быць бі­лет на кон­курс ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў.

 - Так, бі­ле­ты на "кон­кур­сныя" імпрэ­зы тра­ды­цый­на раз­ыхо­дзяц­ца "са скры­пам", - пры­знаў­ся Мі­ка­лай Па­шын­скі. - Асаб­лі­ва  гэ­та ты­чыц­ца фі­на­лу, які не прад­угле­джвае вы­ступ­лен­няў за­про­ша­ных зо­рак. Але сё­ле­та сі­ту­ацыя вы­праў­ля­ецца. Мы  чар­го­вы раз пе­ра­ка­на­лі­ся, што рэ­кла­ма - ру­ха­вік пра­грэ­су.

Пры­чым пра­грэ­су не то­ль­кі ў сфе­ры ка­мер­цыі, але і ў спра­ве гус­ту гля­дац­кай аўды­то­рыі. Ад­чуць яго і за­да­во­ліць - спра­ва ня­прос­тая. Раз­ві­ваць - на­шмат скла­да­ней.

Сё­лет­ні фес­ты­ва­ль­ны "лайн-ап", як ні­ко­лі ра­ней, на­сы­ча­ны імё­на­мі тых вы­ка­наў­цаў, якіх на FM-хва­лях на­ўрад ці па­чу­еш - ня­гле­дзя­чы на іхнюю не­аспрэч­ную вар­тасць.  Про­ста, знай­сці для іх мес­ца ў пра­гра­ме  бы­ло б пус­тым мар­на­ван­нем бю­джэ­ту, ды і вы­сту­паць ад­но для вуз­ка­га ко­ла "пасвячоных" тым му­зы­кам ужо над­аку­чы­ла. І та­му фес­ты­валь да кан­ца вы­ка­наў сваю "ку­ль­тур­трэ­гер­скую" фун­кцыю - вя­до­ма, у най­леп­шым сэн­се сло­ва.

З пе­ры­ядыч­нас­цю пры­клад­на ў пяць хві­лін над га­лоў­ны­мі плош­ча­мі Ві­цеб­ска раз­но­сі­лі­ся ча­роў­ныя гу­кі "Тро­іцы" і спе­вы Ні­но Ка­та­ма­дзэ ў су­пра­ва­джэн­ні гур­та "Insight". Са­цы­яла­гіч­на­га апы­тан­ня я не пра­во­дзіў, але бо­льш чым упэў­не­ны, што бо­ль­шасць мі­на­коў па­чу­ла гэ­тыя цу­доў­ныя ка­лек­ты­вы ўпер­шы­ню, а кан­цэр­ты апош­ніх, па­зна­ча­ныя ў фес­ты­ва­ль­най пра­гра­ме, збя­руць по­ўныя за­лы за­ці­каў­ле­ных слу­ха­чоў.

Па­гу­та­рыў­шы з су­пра­цоў­ні­ка­мі ад­дзе­ла рэ­кла­мы фес­ты­ва­лю, па­цвер­дзіў слуш­насць сва­ёй вы­сно­вы: у яго дзей­нас­ці ня­ма вы­пад­ко­вых кам­па­нен­таў. Ка­ман­да пра­фе­сі­яна­лаў дбай­на прад­умва­ла кож­ны аспект пра­соў­ван­ня "Сла­вян­ска­га ба­за­ру..." на ву­лі­цах Ві­цеб­ска. Асаб­лі­ва гэ­та ты­чыц­ца ві­зу­аль­на­га аб­ліч­ча фэс­ту: уся яго рэ­клам­ная прад­укцыя вы­тры­ма­на ў ад­ным клю­чы, вы­най­дзе­ным ды­зай­нер­кай....