Квін­тэ­сен­цыя Му­ля­ві­на

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

9 лі­пе­ня на ві­цеб­скай Алеі лаў­рэ­атаў спе­цы­яль­на­га пры­за Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь "Праз мас­тац­тва - да мі­ру і ўза­ема­ра­зу­мен­ня", якая мес­ціц­ца не­па­да­лёк ад ува­хо­да ў Лет­ні амфі­тэ­атр, ад­кры­юць плі­ту ў го­нар Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на і яго ле­ген­дар­на­га ка­лек­ты­ву. І мес­ца гэ­тае - не­вы­пад­ко­вае: "Пес­ня­ры" з пер­ша­га ж "Сла­вян­ска­га ба­за­ру" бы­лі яго ўдзе­ль­ні­ка­мі, Ула­дзі­мір Му­ля­він шматкроць вы­сту­паў старшынёй і чле­нам жу­ры Між­на­род­на­га кон­кур­су вы­ка­наў­цаў эстрад­най пес­ні "Ві­цебск". У 1994-м "Пес­ня­ры" свят­ка­ва­лі сваё 25-год­дзе на ві­цеб­скай сцэ­не, у 1996 го­дзе Му­ля­він раз­ам з Мі­ка­ла­ем Пі­ні­гі­ным вы­сту­піў рэ­жы­сё­рам Дня Бе­ла­ру­сі, у 2001-м ансамбль вы­кон­ваў цэ­лае ад­дзя­лен­не пе­сень Іга­ра Лу­чан­ка на твор­чым ве­ча­ры кам­па­зі­та­ра... Сён­ня ж, пры­гад­ва­ючы ле­ген­дар­ных "Пес­ня­роў", мо ўспом­ні­це і вы рад­кі з пес­ні, на­пі­са­най Ула­дзі­мі­рам Му­ля­ві­ным на сло­вы яшчэ ад­на­го ўдзе­ль­ні­ка пер­ша­га скла­ду ансам­бля - Ва­ле­рыя Яшкі­на: "Ты­ся­чу раз, ты­ся­чу раз на­ши сго­рят сердца, и ты­ся­чу раз вспом­нят о нас ули­цы без кон­ца"... Пяс­няр - ён за­ўжды ў не­чым і пра­зор­ца...

/i/content/pi/cult/276/4288/3-1.jpg

Твор­чым  на­шчад­кам Ула­дзі­­мі­ра Му­ля­ві­на за­стаў­ся Беларускі дзяр­жаў­ны ансамбль "Пес­ня­ры". Кі­раў­ні­ку ка­лек­ты­ву Вя­час­ла­ву ШАРАПАВУ па­шчас­ці­ла пра­ца­ваць з Вя­лі­кім Артыстам.

 - Ула­дзі­мір Му­ля­він, без­умоў­на, быў ку­мі­рам -  у леп­шым сэн­се гэ­та­га сло­ва. Ка­лі я за­дум­ва­юся, як ён змог ства­рыць та­кі надзвы­чай пры­ця­га­ль­ны сцэ­ніч­ны воб­раз, дык раз­умею: ён не "ад­ыгры­ваў ро­лю", а на­сам­рэч быў та­кім. І як артыст ува­саб­ляў са­бой  квін­тэ­сен­цыю  бе­ла­ру­са. Дый го­лас яго­ны -  ве­ль­мі "свой", цёп­лы, быц­цам та­бе не "вяш­ча­юць" з тры­бу­ны, а  з да­ве­рам раз­маў­ля­юць сам-на­сам. Ва ўсім гэ­тым быў, да та­го ж, не­йкі маг­не­тызм, які рас­паў­сю­джваў­ся і на па­плеч­ні­каў, сяб­роў Му­ля­ві­на, і на пуб­лі­ку, што ў за­ле, і на тых гле­да­чоў і слу­ха­чоў, якія зна­хо­дзі­лі­ся "па той бок" тэ­ле­экра­на, ра­дыё­пры­ёмні­ка... На пер­шы по­гляд, кры­ху за­мкнё­ны, Ула­дзі­мір Гео­ргі­евіч ва­ло­даў цу­доў­ным па­чуц­цём гу­ма­ру, умен­нем ад­бу­да­ваць уз­ае­ма­адно­сі­ны з му­зы­кан­та­мі. Яго­ны та­лент зі­ха­цеў не  то­ль­кі як асоб­ны ды­ямент, але і  як со­неч­ны пра­мень. Ён не то­ль­кі бліш­чыць-пе­ра­лі­ва­ецца сам, але і асвят­ляе ўсё на­ва­кол­ле. Мне не­адной­чы да­во­дзі­ла­ся быць свед­кам, як не­ча­ка­на, быц­цам бы спан­тан­на, пры­хо­дзі­ла да яго све­жае ра­шэн­не, якое ста­на­ві­ла­ся для той або іншай пес­ні аб­са­лют­на на­ту­ра­ль­ным, а не "на­ўмыс­на пры­ду­ма­ным". У по­бы­це ж -  гранічная сціп­ласць, не­пе­ра­бор­лі­васць, за­тое -  ува­га да кож­на­га, хто по­бач.

- Успа­мі­ны пра Му­ля­ві­на быц­цам "ажыў­ля­юць" яго ўве­ка­ве­ча­ны по­мнік. Але ж пе­рад ансам­блем "Пес­ня­ры" ста­іць яшчэ бо­льш скла­да­ная за­да­ча:  пе­рад­аць на­шчад­кам му­зыч­ны воб­раз Пес­ня­ра - зноў-та­кі, не "збран­за­ве­лы", а жы­вы, які зна­хо­дзіц­ца ў ру­ху, у да­лей­шым раз­віц­ці. Ці ўда­ецца вам гэ­та?

- "Пес­ня­ры" ўжо амаль сем га­доў жы­вуць і пра­цу­юць без Ула­д/i/content/pi/cult/276/4288/3-2.jpgзі­мі­ра Гео­ргі­еві­ча, але -  з Му­ля­ві­ным у сэр­цах. Аб­наў­ля­ецца склад, мы шмат экс­пе­ры­мен­ту­ем. За гэ­ты час бы­лі раз­гле­джа­ны і апра­ба­ва­ны не­ка­ль­кі пры­нцы­по­ва ад­роз­ных ва­ры­янтаў са­мой кан­цэп­цыі да­лей­ша­га існа­ван­ня ка­лек­ты­ву і пра­ця­гу му­ля­він­скіх тра­ды­цый. У пры­ват­нас­ці, мы спра­ба­ва­лі ад­апта­ваць ра­ней­шы рэ­пер­ту­ар "Пес­ня­роў" да су­час­нас­ці: зра­біць но­выя аран­жы­роў­кі, пра­спя­ваць тыя кам­па­зі­цыі па-свой­му. По­тым ана­лі­за­ва­лі, што атры­ма­ла­ся, уні­ка­лі ва ўсе тон­кас­ці і дэ­та­лі, аб­мяр­коў­ва­лі, што пра­цяг­ваць, а што, мо­жа, і пры­глу­шыць. Спра­ба­ва­лі і іншы пад­ыход -  не­па­руш­на­га ад­на­ўлен­ня бы­лых тра­ды­цый. У вы­ні­ку пра­цэс інтэр­прэ­та­цыі пе­ра­тва­рыў­ся ў гэт­кае твор­чае да­сле­да­ван­не дзей­нас­ці му­ля­він­скіх  "Пес­ня­роў" як ку­ль­тур­най і, шы­рэй, гра­мад­скай з'явы. У вы­ні­ку мы пры­йшлі да вы­сно­вы, што са­мым, ба­дай, прад­уктыў­ным пе­ры­ядам ста­лі­ся 1970-я, ка­лі ма­ла­дыя, энер­гіч­ныя, вя­сё­лыя, з доб­рым па­чуц­цём гу­ма­ру "Пес­ня­ры" лі­та­ра­ль­на пе­ра­вяр­ну­лі му­зыч­ны свет і са­мо стаў­лен­не да бе­ла­рус­кай пе­сен­най спад­чы­ны. Па­зней, у 1980-я, пры­йшоў на­пру­жа­ны по­шук, па­ста­яннае вы­на­ход­ніц­тва но­вых му­зыч­на-дра­ма­тур­гіч­ных па­ва­ро­таў, асаб­лі­ва - на шля­ху да буй­ной фор­мы. У рэ­шце рэшт мы, як нам зда­ецца, на­ма­ца­лі га­лоў­ную ідэю, якой жыў Ула­дзі­мір Му­ля­він і яго "Пес­ня­ры": не гнац­ца за мо­дай, а за­ўсё­ды за­ста­вац­ца са­мі­мі са­бой.

Час інфар­ма­цый­на­га го­ла­ду, які­мі нам сён­ня ўяў­ля­юцца 1970-я -  80-я га­ды, змя­ні­ў­ся ча­сам інфар­ма­цый­на­га шква­лу. І то­ль­кі сён­ня, ма­быць, ста­но­віц­ца цал­кам зра­зу­ме­лай твор­чая і ідэй­ная спад­чы­на Му­ля­ві­на. Яго­нае "за­ставац­ца са­мім са­бой" у пе­ры­яд гла­ба­лі­за­цыі на­бы­вае но­вае гу­чан­не, рас­паў­сю­джва­ецца не то­ль­кі на твор­чую асо­бу або ка­лек­тыў, але і на ўсю на­цыю, на яе ўмен­не за­хоў­ваць, ад­на­ўляць і пе­рад­аваць з па­ка­лен­ня ў  пакаленне ду­хоў­ныя зда­быт­кі ўся­го на­ро­да. Та­кая за­да­ча ста­іць і пе­рад на­мі:  быць  бе­ла­ру­са­мі.

- А як жа па­ра­ўнан­ні з тым, што бы­ло пры Му­ля­ві­не? Вам гэ­та­га ні­ко­лі не па­збег­нуць.

- І не трэ­ба! Мы па­він­ны бы­лі па­спра­ба­ваць усё, каб аб­раць, на­рэш­це,  сваю да­ро­гу, якая не пе­ра­крэс­лі­ва­ла б шлях, пра­кла­дзе­ны Му­ля­ві­ным, але і не па­ўта­ра­ла яго крок у крок. Кры­ты­кі на наш ад­рас бы­ло шмат, і мы за­ўсё­ды пры­слу­хоў­ва­лі­ся да па­зі­тыў­ных пра­па­ноў, на­ву­чыў­шы­ся не звяр­та

/i/content/pi/cult/276/4288/304.jpg

ць ува­гі на пры­крыя на­пад­кі. А дзяр­жаў­ная пад­трым­ка -  за­лог да­лей­шых твор­чых пе­ра­мог. І - вя­лі­кай ад­каз­нас­ці за тое, што мы ро­бім.

***

Калі фотакар газеты "Культура" наведаў адно з прадпрыемстваў па апрацоўцы каменю ў Мінску,  там віравала праца.  Пад ціскам у тры ты­ся­чы атмас­фер у пліце з іменем Уладзіміра Мулявіна і ягоных "Песняроў" рабіўся контур надпісу, які золатам заззяе на віцебскай Алеі зорак. 

Ювеліры! Толькі гэтак і хочацца назваць рабочых, што працавалі над адказным і пачэсным заказам. Зрэшты, і самі яны прызнаваліся: з "Песнярамі" звязана не толькі гісторыя культуры нашай краіны, але і гісторыя жыцця кожнага з нас. "Як там у Мулявіна? "Мне не забыцца песні той даўняе вясны..." - працытаваў задуменна ў кароткім перапынку адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства.

Цяпер зорка Мулявіна заззяе і ў валошкавым Віцебску, там, дзе Муза Песняра лунала па-над святочным горадам і кранала сэрцы, дакраналася да душ...

Фота Юрыя ІВАНОВА