Зноў шчыра радуюся гэтаму шматквеццю самабытнай і яркай творчасці, імкліваму росквіту горада Віцебска, нязменнай яго сардэчнасці і прывабнасці.
Саюзная дзяржава штогод удзельнічае ў правядзенні фестывалю і ашчадна ставіцца да гэтага форуму, што з'яўляецца адным з сімвалаў беларуска-расійскай інтэграцыі. На шляху да нашага аб'яднання яшчэ нямала перашкод і праблем, аднак усе яны вырашальныя, калі адкрытасць, давер і ўзаемаразуменне будуць такімі ж, якімі мы прызвычаіліся бачыць і адчуваць іх у Віцебску ў гэтыя фестывальныя дні.
Жадаю "Славянскаму базару" новага творчага ўзлёту, добрага надвор'я, рэалізацыі ўсіх задум яго арганізатараў, цудоўнага настрою ўдзельнікам і гасцям фестывалю!
З павагай
- Павел БАРАДЗІН,
дзяржаўны сакратар
Саюзнай дзяржавы