"Terra-брэн­дынг Бе­ла­ру­сі - Ві­цебск мас­тац­кі!"

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Тра­ды­цый­на "га­лоў­най ку­ль­тур­най падзе­яй ле­та" з'яўля­ецца Між­на­род­ны фес­ты­валь мас­тац­тваў "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску". Гэ­тае не­паў­тор­нае свя­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў за дзе­вят­нац­цаць га­доў існа­ван­ня ўжы­вую і дзя­ку­ючы тэ­ле­ві­зій­ным тран­сля­цы­ям вір­ту­аль­на "на­ве­даў" пра­ктыч­на не то­ль­кі кож­ны бе­ла­рус, але і за­меж­ныя яго пры­хі­ль­ні­кі з роз­ных кан­ты­нен­таў. Лі­та­ра­ль­на за па­ру дзён да па­чат­ку тыд­нё­ва­га ма­ра­фо­на мас­тац­тваў мы гу­та­рым аб ім з на­мес­ні­кам стар­шы­ні аргка­мі­тэ­та фес­ты­ва­лю, мі­ніс­трам ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Па­ўлам ЛА­ТУШ­КАМ.

/i/content/pi/cult/276/4286/2-2.jpg

- Па­вел Па­ўла­віч, не пер­шы год жур­на­ліс­ты з мно­гіх кра­ін све­ту на­ма­га­юцца раз­га­даць, у чым кры­ецца по­спех Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю мас­тац­тваў "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску", які з'яўля­ецца ад­ным з най­буй­ней­шых твор­чых фо­ру­маў на­сам­рэч сус­вет­на­га маш­та­бу і ана­ла­гаў яко­му не ад­шу­каць у іншых кра­інах све­ту...

- Тут спра­цоў­вае мнос­тва са­мых роз­ных фак­та­раў. Адзін з га­лоў­ных - тая атмас­фе­ра твор­час­ці, якая на час фес­ты­ва­лю лі­та­ра­ль­на на­сы­чае кож­ны квад­рат­ны сан­ты­метр Ві­цеб­ска. Так што, уні­ка­ль­ны на­строй "Сла­вян­ска­га ба­за­ру..." ства­ра­юць і жы­ха­ры го­ра­да, і яго шмат­лі­кія гос­ці. Гас­цін­насць, ад­кры­тасць і доб­ра­зыч­лі­вую атмас­фе­ру не­адной­чы адзна­ча­лі ўдзе­ль­ні­кі фо­ру­му. А яшчэ - вы­со­кі арга­ні­за­цый­ны і тэх­ніч­ны ўзро­вень усіх ме­рап­ры­емстваў у рам­ках фес­ты­ва­лю. Для та­го, каб гэ­та­га да­сяг­нуць, вя­дзец­ца сур'ёзная пра­ца ця­гам уся­го го­да. І тое пры­го­жае і яркае дзей­ства, якое мы на­зі­ра­ем пад час фес­ты­ва­ль­на­га тыд­ня ўжы­вую і на тэ­ле­экра­нах, з'яўля­ецца плё­нам кар­пат­лі­вай ра­бо­ты пра­фе­сі­яна­лаў са­мых роз­ных на­кі­рун­каў дзей­нас­ці.

"Гэ­ты фес­ты­валь - амаль ра­вес­нік на­шай ма­ла­дой дзяр­жа­вы, лю­бі­мае стварэнне ўсёй Бе­ла­ру­сі, у якое мы ўклад­ва­ем на­шу ду­шу", - акрэс­ліў фе­но­мен фо­ру­му Прэ­зі­дэнт Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" тра­ды­цый­на пра­хо­дзіць пад па­тра­на­там Кі­раў­ні­ка на­шай дзяр­жа­вы, які пад час цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця фес­ты­ва­лю ўру­чае спе­цы­яль­ны прыз "Праз мас­тац­тва - да мі­ру і ўза­ема­ра­зу­мен­ня". Сё­ле­та ім услаў­ле­ны імя Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на і Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ансам­бля "Пес­ня­ры". П/i/content/pi/cult/276/4286/2-3.jpgад "зор­кай" Му­ля­ві­на про­йдзе і шэ­раг іншых фес­ты­ва­ль­ных імпрэз.

Так што дзя­ку­ючы ме­на­ві­та гэ­та­му свай­му ма­гут­на­му па­сы­лу на сяб­роў­ства і па­зі­тыў­ную сут­вор­часць лю­дзей яму ўда­ло­ся на­быць та­кую па­пу­ляр­насць не то­ль­кі ся­род жы­ха­роў і гас­цей го­ра­да, якія кож­ны год збі­ра­юць по­ўныя за­лы ў Амфі­тэ­атры і на іншых пля­цоў­ках фэс­ту, але і ся­род тых твор­цаў са­ма­га вы­со­ка­га кла­са, што з за­да­ва­ль­нен­нем на­вед­ва­юць у гэ­тыя фес­ты­ва­ль­ныя дні Ві­цебск і до­раць усім ахвот­ным сваё мас­тац­тва.

Зра­зу­ме­ла, у по­лі зро­ку чле­ны аргка­мі­тэ­та тры­ма­лі шмат пы­тан­няў - ад рас­пра­цоў­кі кан­цэп­цыі фо­ру­му, мас­тац­ка­га і твор­ча­га на­сы­чэн­ня яго імпрэз да вы­ра­шэн­ня вуз­кіх тэх­ніч­ных і маш­таб­ных арга­ні­за­цый­ных мо­ман­таў, - дзя­ку­ючы ча­му "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" мае тры­ва­лы імідж фес­ты­ва­лю са зла­джа­най ра­бо­тай усіх служ­баў.

- Так, гэ­ты буй­ны між­на­род­ны фо­рум ужо да­ўно вы­рас да фар­ма­ту крэ­атыў­на­га твор­ча­га і ку­ль­тур­на­га свя­та. І гэ­ты фар­мат кож­ны год убі­рае ў ся­бе імё­ны но­вых удзе­ль­ні­каў з но­вых кра­ін све­ту...

- Пры­нам­сі, сё­ле­та ў го­рад на За­ход­няй Дзві­не за­ві­та­юць прад­стаў­ні­кі 34 кра­ін све­ту. Упер­шы­ню сваё мас­тац­тва прад­ста­вяць на ві­цеб­скай сцэ­не твор­цы з Ку­бы, Пан­амы і Чар­на­го­рыі. Ка­лі ка­заць пра ліч­бы, дык у рам­ках сё­лет­ня­га "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску" го­рад на­ве­дае ка­ля 5 ты­сяч артыс­таў. За­пла­на­ва­на 70 ку­ль­тур­ных пра­ектаў, якія бу­дуць ажыц­цяў­ляц­ца ажно на 16 пля­цоў­ках го­ра­да. Ся­род іх - і но­вая сцэ­ніч­ная пля­цоў­ка на рэ­кан­стру­ява­най плош­чы Пе­ра­мо­гі, якая мо­жа змяс­ціць ты­ся­чы ча­ла­век.

 "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" ця­гам мно­гіх га­доў тран­слюе на шы­ро­кае між­на­род­нае су­по­ль­ніц­тва імідж Бе­ла­ру­сі як кра­іны, што мае не то­ль­кі ба­га­тыя тра­ды­цыі мі­ну­ла­га, але і ма­гут­ны ку­ль­тур­ны склад­нік дня сён­няш­ня­га, а так­са­ма па­тэн­цы­ял на за­ўтраш­ні дзень. Свед­чан­нем гэ­та­га з'яўля­юцца не то­ль­кі вы­ступ­лен­ні у рам­ках фес­ты­ва­ль­ных ме­рап­ры­емстваў на­шых эстрад­ных вы­ка­наў­цаў і ка­лек­ты­ваў са­мых роз­ных жан­раў, але і ўвесь спектр твор­чых імпрэз фо­ру­му, якія су­пра­ва­джа­юць ты­дзень "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску". Я раз­умею, ча­му  для бе­ла­рус­кіх артыс­таў ужо сам удзел у ме­рап­ры­емствах Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю мас­тац­тваў - сво­еа­саб­лі­вы твор­чы "кон­курс".

Лі­та­ра­ль­на дня­мі на па­ся­джэн­ні ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры, пры­све­ча­най раз­віц­цю айчын­най эстра­ды, мы, ся­род інша­га, аб­мяр­коў­ва­лі і тыя па­тэн­цый­ныя маг­чы­мас­ці для твор­чай са­ма­рэ­алі­за­цыі, якія здо­ль­ны даць на­шым артыс­там гэ­ты буй­ны між­на­род­ны фо­рум. Вя­ла­ся раз­мо­ва і пра фун­кцы­яна­ван­не сіс­тэ­мы прадзю­сер­ства ў Бе­ла­ру­сі, што па­спры­яе па­пу­ля­ры­за­цыі іх мас­тац­тва.

Аса­біс­та пе­ра­ка­на­ны, што ў бу­ду­чым пры­сут­насць на "Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску" айчын­най ку­ль­ту­ры ў асо­бах на­шых му­зыч­ных ка­лек­ты­ваў і са­ліс­таў, тан­ца­ва­ль­ных гур­тоў, на­род­ных май­строў, кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў, тэ­атра­ль­ных ка­лек­ты­ваў ды іншых твор­цаў мо­жа і па­він­на быць яшчэ бо­льш шы­ро­кай і прад­стаў­ні­чай. Каб між­на­род­ная гра­мад­скасць, якая со­чыць за фес­ты­ва­ль­ны­мі падзе­ямі, ме­ла маг­чы­масць атры­маць бо­льш по­ўнае ўяў­лен­не пра тое, чым жы­ве бе­ла­рус­кая ку­ль­ту­ра сён­ня. І час­тку яе людзі спас­ці­га­юць аку­рат праз Ві­цебск мас­тац­кі - terra-брэн­дынг Бе­ла­ру­сі!

Фота Аляксандра ХІТРОВА, БелТА,

з архіва "Культуры"