ПАМЯЦЬ. НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ. ТВОРЧАСЦЬ. НАСТУПНАСЦЬ

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Кож­ны год за­ла Лет­ня­га амфі­тэ­атра ў час цы­ры­мо­ніі ўра­чыс­та­га ад­крыц­ця Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю мас­тац­тваў "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" лі­та­ра­ль­на ўзры­ва­ецца ава­цы­ямі, ка­лі на сцэ­ну пад­ыма­ецца Прэ­зі­дэнт Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, пад чы­ім па­тра­на­там пра­хо­дзіць гэ­ты не­паў­тор­ны лі­пе­ньс­кі фо­рум.

 

/i/content/pi/cult/276/4285/2-1.jpgГод гэ­ты зна­мя­на­ль­ны для ўсіх на­ро­даў, якія пе­ра­маг­лі фа­шызм у Вя­лі­кай Айчын­най вай­не. Сім­ва­лізм свя­той для нас да­ты - 65-год­дзя Пе­ра­мо­гі - знай­шоў сваё ўва­саб­лен­не і ў пра­гра­ме пер­ша­га ве­ча­ра "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску-2010". Сім­ва­ліч­на для ўсіх нас, бе­ла­ру­саў, ды, зрэш­ты, і для мно­гіх іншых на­шых сяб­роў у све­це, што спе­цы­яль­ным пры­зам Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь "Праз мас­тац­тва - да мі­ру і ўза­ема­ра­зу­мен­ня" сё­ле­та га­на­ру­ецца імя на­род­на­га артыс­та СССР, на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на і Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ансам­бля "Пес­ня­ры". Сім­ва­ліч­на і знач­на, бо ўжо бо­льш за чвэрць ста­год­дзя пра­гра­ма ка­лек­ты­ву "Праз усю вай­ну" хва­люе на­шы сэр­цы, ад­бі­ва­ецца рэ­хам бо­лю страт і ра­дас­цю, муж­на зда­бы­тай у ба­ях Пе­ра­мо­гі.

З Па­мяц­цю пра Подзвіг на­ро­да зні­та­ва­ны твор­чы лёс яшчэ ад­на­го Май­стра, на­тхнё­на­га Му­зай зям­лі бе­ла­рус­кай. І зу­сім не­ вы­пад­ко­вым, сім­ва­ліч­на на­поў­не­ным ба­чыц­ца тое, што на цы­ры­мо­ніі ўра­чыс­та­га ад­крыц­ця фес­ты­ва­лю па­чэс­ную прэ­мію Са­юзнай дзяр­жа­вы ў га­лі­не лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва за 2009 - 2010 гг. Прэ­зі­дэнт на­шай кра­іны ўру­чае на­род­на­му мас­та­ку Бе­ла­ру­сі, удзе­ль­ні­ку Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны Ле­ані­ду Шча­мя­лё­ву...

Сён­ня кан­цэн­тра­цыя зо­рак на ві­цеб­скім не­бас­хі­ле ўраж­вае. А не­ка­ль­кі дзён та­му мно­гія з тых артыс­таў, чые вы­ступ­лен­ні ця­пер упры­гож­ва­юць сцэ­ну Лет­ня­га амфі­тэ­атра, ві­та­лі гле­да­чоў ­ля стэ­лы "Мінск - го­рад-ге­рой" гор­ды­мі сло­ва­мі: "Бе­ла­русь - гэ­та мы!". Яны пра­хо­дзяць сё­ле­та рэ­фрэ­нам праз усе зна­ка­выя і знач­ныя падзеі ў айчын­най ку­ль­тур­най пра­сто­ры. І ў дзень га­лоў­на­га дзяр­жаў­на­га свя­та на­шай Ра­дзі­мы - Дня Не­за­леж­нас­ці - мы па­ядна­лі­ся, спя­ва­ючы гімн раз­ам. Ма­гут­ным акор­дам у Па­мяць гадавіны Вы­зва­лен­ня Бе/i/content/pi/cult/276/4285/28kultura2.jpg­ла­ру­сі і ўслаў­лен­ня Не­за­леж­нас­ці пра­гу­ча­лі ва ўсіх аб­лас­цях кра­іны грандыёзныя са­лю­ты. Вод­гул­ле іх па­чу­лі і на аб­едзвюх плош­чах Пе­ра­мо­гі - у Ві­цеб­ску і Мін­ску. "Са­мае га­лоў­нае - кож­ны з нас ад­чу­вае ся­бе сва­бод­ным гра­ма­дзя­ні­нам сва­бод­най кра­іны. І гэ­тае па­чуц­цё лі­та­ра­ль­на акры­ляе, на­тхняе на здзяй­снен­ні і пе­ра­ўтва­рэн­ні", - ска­заў бе­ла­рус­кі Лі­дэр 3-га лі­пе­ня на мін­скай плош­чы Пе­ра­мо­гі.

"На Бе­ла­ру­сі Бог жы­ве..." - так ка­жа на­род і так напісаў кла­сік. Каб усла­віць па­мяць во­інаў на­шай зям­лі, ства­ра­ль­насць і ду­хоў­насць дзён сён­няш­ніх, па­ўстаў у ста­лі­цы Храм-По­мнік у гонар Усіх Святых і бязвінна забітых у Айчыне нашай. "Зна­хо­дзя­чы­ся ў гэ­тым
свяш­чэн­ным мес­цы, мы ні­бы­та ста­ім на скры­жа­ван­ні ча­соў і ацэ­нь­ва­ем мі­ну­лае, каб па­спра­ба­ваць раз­абрац­ца ў су­час­ным і за­зір­нуць у бу­ду­чае", - пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт кра­іны Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на цы­ры­мо­ніі ўра­чыс­та­га ад­крыц­ця ве­ліч­на­га хра­ма.

Так, бе­ла­ру­сы ўпэў­не­ны ў мір­най, ства­ра­ль­най сва­ёй бу­ду­чы­ні. Твор­чая бу­ду­чы­ня ёсць і ў "Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску". І сён­ня, на дзе­вят­нац­ца­тым па лі­ку фо­ру­ме мас­тац­тваў, мы ўзі­ра­емся ў яго на­ступ­насць...