“Мінская шаша” класікаў

№ 27 (947) 03.07.2010 - 09.07.2010 г

Адзін з самых запамінальных літаратурных герояў мастацкіх твораў пра Вялікую Айчынную вайну — Васіль Цёркін. Помнік гэтаму персанажу і яго аўтару — пісьменніку Аляксандру Твардоўскаму — устаноўлены ў самым цэнтры Смаленска. Славутаму майстру слова і яго беларускаму сябру — народнаму паэту Пятрусю Броўку прысвечана выстаўка ў Літаратурным музеі нашага класіка.

/i/content/pi/cult/274/4279/14-1.jpgГэтымі днямі Твардоўскаму споўнілася б 100 гадоў. Як вядома, ён меў надзвычай цесныя стасункі з нашай краінай. Ды і першы пераклад твораў Твардоўскага адбыўся менавіта на беларускую мову - пасля таго, як беларускія пісьменнікі запрасілі ў Мінск сваіх смаленскіх калег. Менавіта ў тым далёкім 1934 годзе ў беларускай сталіцы сустрэліся ды пасябравалі Аляксандр Твардоўскі і Пятрусь Броўка.

Праз дзесяцігоддзе ў якасці ваеннага карэспандэнта "Красноармейской правды" Аляксандр Твардоўскі браў удзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З першым эшалонам савецкіх войскаў 3-га ліпеня 1944 года пісьменнік увайшоў у сталіцу Беларусі, і, нягледзячы на напружаны тэмп наступлення, знайшоў колькі хвілін, каб пабываць на папялішчы дома народнага паэта Янкі Купалы, чыю творчую спадчыну высока цаніў.

У радасныя дні вызвалення Мінска Твардоўскаму давялося праехаць, як ён сам прыкладна падлічыў, на рэдактарскім "вілісе" 532 кіламетры "ўздоўж развернутых дарог і спустошаных сёлаў". Убачанае літаратарам у той знамянальны дзень знайшло адлюстраванне ў нарысах "Первый день в Минске", "Сердце народа", "Домой", "Лявониха", "В краю опустевших лесов". Тады ж у Твардоўскага нарадзіўся і верш "Минское шоссе".

 Падобны ваенны лёс напаткаў і Петруся Броўку, які на пачат/i/content/pi/cult/274/4279/14-2.jpgку Вялікай Айчыннай добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію: у 1941 - 1942 гг. ён быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты "За Савецкую Беларусь!" на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў з партызанскім друкам.

Праз некалькі тыдняў пасля вызвалення Беларусі дарогі двух паэтаў зноў скрыжаваліся ў Мінску. Пасля выпадковай сустрэчы Пятрусь Броўка запрасіў сябра да сябе дамоў, дзе літаратары дзяліліся навінамі з фронту, ваеннымі ўспамінамі і перажываннямі. Як зазначыў літаратурны крытык Цімафей Ліякумовіч у нарысе "Александр Твардовский в освобожденном Минске", "...паэты пасядзелі па-франтавому. Твардоўскі дастаў сваю пайку з рэчавага мяшка, сёе-тое атрымалася знайсці і Броўку. Пад час абеду Твардоўскага асабліва парадавалі свежыя агуркі: ".../i/content/pi/cult/274/4279/14-3.jpgЦі разумееш, Пеця, што гэта значыць, - казаў захоплены Твардоўскі, - першыя агурочкі, выгадаваныя на тваёй вызваленай зямлі? Ну ты палюбуйся толькі!.." І ён узбуджана круціў, як нейкі цуд, зялёны агурок перад нашымі тварамі. "А што за смак!" - захапляўся ён, асцярожна адкусваючы. "І нам сапраўды пасля такіх захопленых водгукаў свежыя агуркі з беларускай градкі здаліся асабліва смачнымі", - прызнаваўся П.Броўка".

А літаральна праз тры гады, у 1947-м, Броўка разам з Твардоўскім наведваюць Польшчу, канцлагер "Асвенцым", дзе абарвалася жыццё маці нашага паэта, якая была сувязной у партызанскай брыгадзе. Пра гэтую паездку сведчыць фотаздымак з фондаў Літаратурнага музея Петруся Броўкі, які ўвайшоў у новую выстаўку "Пятрусь Броўка і Аляксандр Твардоўскі", прысвечаную юбілеям паэтаў-франтавікоў. Разам з ім экспануюцца і больш за 30 ваенных фота Твардоўскага, перададзеных Смаленскім дзяржаўным музеем-запаведнікам, копія "Красноармейской правды" 1942 года, дзе ўпершыню былі надрукаваны раздзелы паэмы "Васіль Цёркін", а таксама шэраг іншых цікавых і каштоўных матэрыялаў.

 К.А.