У аб’ектыве АТН

№ 27 (947) 03.07.2010 - 09.07.2010 г

Намеснік генеральнага дырэктара Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Юрый Гроераў паведамляе “К”, што цырымонія ў сталічным храме Усіх Святых не мае аналагаў. Таму і задача перад АТН стаяла больш чым канкрэтная: дакладна данесці да тэлегледача веліч неардынарнай падзеі, яе маштабы і сацыяльную значнасць.

/i/content/pi/cult/274/4267/5-8.jpg Дзеля гэтага, як кажа Юрый Гроераў, была задзейнічана немалая група рэжысёраў, аператараў, каб трансліраваць відовішча ў прамым эфіры Першага канала з васемнаццаці розных пунктаў. Адна з тэлекамер, да прыкладу, была ўладкавана на даху бліжэйшага дваццаціпавярховіка.

Для тых, хто назіраў дзею непасрэдна на пляцоўцы перад храмам, дадаткова былі ўстаноўлены два вялікія экраны. Карацей, для тэлезабеспячэння падзеі выкарыстоўвалася найлепшая тэхніка Белтэлерадыёкампаніі.