Дзеля гэтага, як кажа Юрый Гроераў, была задзейнічана немалая група рэжысёраў, аператараў, каб трансліраваць відовішча ў прамым эфіры Першага канала з васемнаццаці розных пунктаў. Адна з тэлекамер, да прыкладу, была ўладкавана на даху бліжэйшага дваццаціпавярховіка.
Для тых, хто назіраў дзею непасрэдна на пляцоўцы перад храмам, дадаткова былі ўстаноўлены два вялікія экраны. Карацей, для тэлезабеспячэння падзеі выкарыстоўвалася найлепшая тэхніка Белтэлерадыёкампаніі.