Званы як сімвал ачышчэння

№ 27 (947) 03.07.2010 - 09.07.2010 г

— Музыка, — сказаў галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага с ім ф а ні ч н а г а аркестра Беларусі Аляксандр Анісімаў, — заўсёды мела і будзе мець вялізнае эмацыйнае ўздзеянне на чалавека.

/i/content/pi/cult/274/4265/5-6.jpgДа нашага аркестра далучыліся і іншыя творчыя калектывы: Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы, з якой мы цесна супрацоўнічаем, аркестр і хор Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Канцэрты падобных з'яднаных складаў на адкрытым паветры ладзяцца ў нас не ўпершыню. Але дадзенае выступленне - папраўдзе асаблівае. І перад намі былі пастаўлены разнастайныя задачы: стварэнне гэткай музычнай інтрадукцыі да ўрачыстай дзеі, потым- непасрэдны ўдзел у цырымоніі і на заканчэнне, нарэшце, асобная канцэртная праграма.

 Спыніліся мы, вядома, на рускай і заходнееўрапейскай класіцы, уключыўшы ў праграму самыя разнастайныя творы, што адпавядаюць сітуацыі і паводле свайго зместу, і, зразумела, паводле настрою. Безумоўна, немагчыма было абмінуць Урачыстую ўверцюру Чайкоўскага "1812 год". У канцэртную ж праграму ўвайшоў "Урачысты марш" Чайкоўскага, "Волатаўскія вароты" Мусаргскага, фрагменты з кантаты "Аляксандр Неўскі" і оперы "Вайна і мір" Пракоф'ева. Усё гэта - лепшыя старонкі музычнай патрыётыкі і ўрачыстасці, што абуджаюць у слухачоў гонар за гераічнае мінулае. А тое, што ў некаторых творах да гучання аркестравых званоў далучаліся званы новага храма, сталася цудоўным сімвалам узнёслай духоўнасці і духоўнага ж ачышчэння.