“КРАІНА ТАЛЕНТАЎ І ПАТРЫЁТАЎ”

№ 27 (947) 03.07.2010 - 09.07.2010 г

Мінск Урачысты канцэрт 1 ліпеня ў Палацы Рэспублікі, прысвечаны Дню Незалежнасці, які адбыўся адразу пасля ўрачыстага пасяджэння, стаўся адной з першых кульмінацый святочных мерапрыемстваў.

/i/content/pi/cult/274/4260/2-3.jpg

 - Гледачы ўжо з першых хвілін, - растлумачыла сваю канцэпцыю рэжысёр Ніна Осіпава, - павінны былі трапіць у своеасаблівы "музей гісторыі" Беларусі. А гэта значыць - убачыць знаных гістарычных постацей, славутых асоб, пачынаючы з эпохі Полацкага княства. Ну, а надалей - святочны дывертысмент, дзе творчая моладзь выступае побач і нароўні з вядомымі артыстамі, што складаюць гонар нашай краіны. Пры гэтым гістарычная лінія не страчваецца, а працягваецца ў сучаснасці, далучаючы нас да лепшых культурных здабыткаў народа. Вольнае развіццё нашага мастацтва ў суквецці іншых культур свету - гэта таксама адна са шматлікіх граней Незалежнасці.

Канцэрт сапраўды сабраў шыкоўнае прадстаўніцтва лепшых салістаў і творчых калектываў рэспублікі.

Апоўдні 3 ліпеня распачнецца шэсце ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны да помніка Перамогі і ўскладанне кветак.

А сёння ўвечары гледачамі святочнага гала-канцэрта "Беларусь - гэта мы!" змогуць стаць не толькі мінчане і госці сталіцы, якія збяруцца ля стэлы "Мінск - горад-герой", але і ўсе тыя, хто ўключыць тэлевізар. Канцэрт, які падрыхтавала і транслюе ў прамым эфіры АНТ, падзяляецца на некалькі блокаў. Тут вылу/i/content/pi/cult/274/4260/3-1.jpgчаецца збор лепшых песень розных гадоў, прысвечаныя роднай Беларусі. Кульмінацыяй стане традыцыйная акцыя "Спяваем гімн разам!", якая завершыцца святочным салютам.

Брэстчына

У Брэсце 3 ліпеня а 10-й гадзіне раніцы на плошчы Перамогі, а ў 10.40 - у Брэсцкай крэспасці адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак і вянкоў з удзелам кіраўніцтва вобласці і горада, ветэранаў і моладзі. Пасля на працягу дня запланаваны святочныя мерапрыемствы ў парках культуры і адпачынку, а ў 21 гадзіну распачнецца канцэрт, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 

Напрыканцы дня, а 22-й гадзіне, адбудуцца святочны салют і феерверк, які пройдзе ў Брэсцкай крэпасці. А ў 22.55 у рамках акцыі "Спяваем гімн разам!" фінальным акордам у Брэсце прагучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Віцебшчына/i/content/pi/cult/274/4260/3-2.jpg

 У абласным цэнтры Дзень Незалежнасці адзначаны тэатралізаваным шэсцем. Гарадскі цэнтр рамёстваў "Задзвінне" прапануе выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і канцэртныя праграмы самадзейных творчых калектываў. Вядома, усіх віцябчан і гасцей горада чакае таксама мноства забаўляльных мерапрыемстваў.

Гомельшчына/i/content/pi/cult/274/4260/3-3.jpg

 Урачысты сход і святочны канцэрт, падрыхтаваны эстрадна-сімфанічным аркестрам абласной філармоніі, прайшлі 2 ліпеня ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры. Пад час мерапрыемства сем прадстаўнікоў Гомельшчыны атрымалі званне "Чалавек года". Сярод іх у намінацыі "Майстар" - дырэктар Гомельскай дзіцячай харэаграфічнай школы і рэжысёр масавых мерапрыемстваў Пётр Свярдлоў. У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі пачала працаваць фотадакументальная выстаўка, у абласной універсальнай бібліятэцы - літаратурная экспазіцыя.

Гродзеншчына/i/content/pi/cult/274/4260/3-4.jpg

Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці распачнуцца ў абласным цэнтры 3 ліпеня. А 10-й раніцы на плошчы Леніна пройдзе мітынг, а пасля - ускладанне кветак у гарадскім парку. Па вуліцах горада пройдуць войскі Гродзенскага гарнізона, а пасля ў парку і на плошчы Савецкай распачнуцца канцэрты з удзелам лепшых калектываў горада. Завершацца мерапрыемствы акцыяй "Спяваем гімн разам!".

Магілёўшчына/i/content/pi/cult/274/4260/3-5.jpg

 Святкаванне ў Магілёве стартавала з ускладання кветак у Мемарыяльным комплексе "Буйніцкае поле". Бібліятэкі абласнога цэнтра доўжаць культурна-адукацыйную акцыю "Магілёў - горад тых, хто чытае". Ля ратушы праходзіць выстаўка старадаўніх аўтамабіляў. На Савецкай плошчы ўвечары адбудзецца музычна-забаўляльная праграма "Мой цудоўны і прыгожы Магілёў". А ў скверы 40-годдзя Перамо/i/content/pi/cult/274/4260/3-6.jpgгі для ветэранаў вайны і працы рыхтуецца святочная праграма з удзелам духавога аркестра "В городском саду играет...". А 23-й на ўзбярэжжы Дняпра ўсе ўбачаць святочны феерверк.

 Міншчына

У Мінскай вобласці святочныя мерапрыемствы распачаліся ўжо 2 ліпеня. У 12 гадзін на Кургане Славы прайшла цырымонія ўрачыстага ўскладання кветак і вянкоў з удзелам кіраўніцтва Мінскага аблвыканкама. У гэты ж час на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу "Хатынь" таксама адбылося ўскладанне кветак з удзелам дэпутатаў Мінскага абласнога савета.