“БЕЛАРУСЬ — ГЭТА МЫ!“

№ 27 (947) 03.07.2010 - 09.07.2010 г

Сёння Незалежная Беларусь святкуе Дзень Рэспублікі пад знакам патрыятызму, стваральнасці і духоўнасці. І як сімвал гэтага трыадзінства паўстаў у сталіцы велічны Храм-Помнік, запаліўся яшчэ адзін непагасны Агонь Памяці...

/i/content/pi/cult/274/4258/1-1.jpg

 

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - галоўным дзяржаўным святам, якое адлюстроўвае адзінства і духоўную стойкасць нацыі. Глыбока сімвалічна, што яго дату вызначылі вы самі на рэспубліканскім рэферэндуме, звязаўшы яе ў адзінае з днём вызвалення Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Краіна талентаў і патрыётаў - вось што такое Беларусь. У ёй няма і не будзе месца забыццю народнага подзвігу.

У год 65-годдзя Вялікай Перамогі мы яшчэ раз аддаём даніну павагі бяспрыкладнаму гераізму людзей, якія выратавалі планету ад фашызму.

 За час міру і стварэння мы разам ператварылі параненую беларускую зямлю ў квітнеючыя палі і сады, сучасныя прамысловыя цэнтры і аграгарадкі. Такое пад сілу толькі працалюбіваму, высокаінтэлектуальнаму народу.

Незалежнасць і суверэнітэт краіны, мудрасць і бясцэнны вопыт ветэранаў сёння ў руках маладога пакалення. З такой моладдзю Беларусь чакае дастойная будучыня. Ніякія крызісы не спалохаюць дзяцей і ўнукаў Пераможцаў.

Шчыра жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, міру, дабрабыту, спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Са святам! З Днём Рэспублікі!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

З ліпеня 2010 года