“Багацце дзіўнага таленту”

№ 26 (946) 26.06.2010 - 02.07.2010 г

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем заслужаную артыстку Рэспублікі Беларусь Нэлі Багуслаўскую.

/i/content/pi/cult/273/4245/14-4.jpg"Неацэнны Ваш уклад у станаўленне і развіццё сучаснай беларускай эстрады, яе папулярызацыю далёка за межамі нашай краіны. Песні ў Вашым выкананні гучаць асабліва пяшчотна і лірычна, адлюстроўваючы ўсё багацце дзіўнага таленту і праніклівага голасу, падкупляюць шчырасцю і глыбінёй пачуццяў і таму заўсёды сустракаюць водгук у сэрцах людзей", - гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні Кіраўніка беларускай дзяржавы.

Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь