Як распавёў "К" дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветнай работы Алег Хмялькоў, у мерапрыемстве сёлета бяруць удзел мастацкія калектывы з Арменіі, Балгарыі, Ірана, Латвіі, Эстоніі, Малдовы, Польшчы, Турцыі, Украіны...
У пятніцу зранку прайшла фестывальная прэс-канферэнцыя з удзелам кіраўніцтва Бабруйска. А ўвечары адбылося ўрачыстае адкрыццё "Вянка дружбы". "БабруйскАрэна" запрасіла гасцей на гала-канцэрт ансамбля "Сябры".
Сёння Бабруйскі мастацкі музей імя Г.Паплаўскага адкрыў выстаўку іранскага мастацтва. Працуюць нацыянальныя падворкі. Ахвотныя ўдзельнічаюць у Свяце моды. На плошчы Леніна распачынаецца канцэртная праграма "Вясёлка фестывалю запалілася над Бабруйскам".
У нядзелю прадоўжыць працу Горад майстроў. Перад гасцямі свята выступяць творчыя калектывы вобласці. Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі прадставіць тэатралізаваны канцэрт "Дарогамі вайны". А ў гарадскім парку распачнецца дзіцячае свята.