“Шашачная культура”

№ 21 (787) 26.05.2007 - 01.06.2007 г

Адкрыўшы ў чарговы раз наш “Куфар”, можна знайсці новыя цікавыя шашачныя галаваломкі, рашэнні пазіцый папярэдняга выпуску, розныя паведамленні. Але аб усім па парадку. Зазірніце у наш “Куфар”.

Спачатку прыводзім рашэнні пазіцый мінулага выпуску:

N 3. ab8(e:c3A), bd6, f:d2, dc1(ba1)ed4, cf4, h:f4xA(e:g7), ba7, ef4, a:a1(gf4), ad4(fg5), d:h8fe3), hc3, (ef2), hg3,ce5x

Пазіцыя паступіла на14-ы чэмпіянат Беларусі.

Суддзі не пакінуць без увагі такую прыгожую варыянтную мініяцюру.

N 4. de7(fg5), hg7!(g:e3A), gh8x A(d:h8), f:h6xN5. bc7, fg5, f:d8, d:e5!(ba1A)), ef6, h:f8x A(bc1), уef4, h:f4xN 6. bc5, fe, h:f4, c:e7, h:f6xN7. dc5, cb6, d:b8, b:h6, h:a5, ac3, ed2x

Як і ў мінулы раз, першым адгукнуўся на наш выпуск Уладзімір Бандарык (Лугавая Слабада Мінскага раёна). За ім свой ліст даслаў Аляксандр Кагоцька (Пінск). Ён не толькі рашыў прапанаваныя кампазіцыі, але і даў свае ацэнкі кожнай з іх. Найбольш высокую ацэнку ён даў пазіцыі N 3, што і не дзіўна. Таксама ён паказаў сваю пазіцыю, якая ўдзельнічае ў чэмпіянаце Мінскай вобл. 2007 г. (Белыя: b4, b6, с5, d6, f6, g5, h2(7). Чорныя: a3, b2, d2, d8, e3, f2, h4, h8(8) bc7, g3, d8, g7, a3x),як прыклад больш цікавай апрацоўкі тэмы, прапанаванай у камбінацыі N 5. У мінулы раз Анатоль Пярхальскі (Глыбокае) пры рашэнні памыліўся. На гэты раз яго адказы былі дакладныя.

Мінчанін Барыс Іваноў прывёў рашэнне толькі пазіцыі М.Вяргейчыка з такім водгукам: “Гэта знаходка! Вяргейчык — малайчына!”. Таксама ён даслаў ксеракопію шашачнай рубрыкі газеты “Транспортный вестник”, дзе ён з’яўляецца вядучым, як адзін з прыкладаў кампаноўкі шашачнага аддзела.

Таксама правільна рашылі прапанаваныя кампазіцыі: А.Мікуліч, Ю.Мікуліч і М.Барысенка (Мінскі р-н) і Д.Кашчыцкі (Магілёў), які даслаў у рэдакцыю сваю новую кампазіцыю, з якой мы пазнаёмім вас у наступны раз.

Дзякуем нашым актыўным чытачам.

Пераходзім да нашых чарговых заданняў. Пазіцыю N 8 прапануем разгадаць пачынаючым аматарам.

Заданне — звычайнае. Белыя пачынаюць і выйграюць. Пазіцыі N 10, 11, 12 — для больш вопытных шашыстаў. Заданне — аналагічнае. Далучайцеся да нас, паважаныя сябры!

N 10. А.Перавознікаў (Рага-чоў): Белыя: b6, c5, d6, e5, f4, f6,g1, g5 (8);Чорныя: a7, b2, d2, e3, f2, f8,h6(7).N 11. І.Наўроцкі (Мінск): Бе-лыя: b2, c1, d4, d6, e3, e5, h4(7);Чорныя: a7, b6, c3, d8, f6, g5,g7(7).N 12. У.Бандарык (Мінскі р-н)Белыя: a1, a5, c1, c5, e1, f4, g3, h6(8);Чорныя: a7, c3, d2, d8, e3, f6 ,g5, h2(8).

Жадаем поспехаў! Свае адказы накіроўвайце на адрас: 220013,

Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя газеты “Культура”, Шашкі. А таксама — на наш электронны адрас: kultura@tut.by.

Са смуткам і жалем паведамляем, што 8 красавіка 2007 г. нас пакінуў Вялікі Майстар шашачнай кампазіцыі Мікалай Мікалаевіч Пустыннікаў (17.12.1913 — 8.04.2007 г.). Найбольш поўна ён праявіў сябе ў самым складаным жанры шашачнай кампазіцыі — задачы. У сэнсе аналізу і пачуцця новага яму не было роўных. Тамму яго нязменна запрашалі як суддзю амальна ўсе ўсесаюзныя спаборніцтвы, у тым ліку і на чэмпіянаты Беларусі па шашачнай кампазіцыі. У адной са сваіх песень І.Талькоў пра творчых людзей напісаў так: “Яны ад нас сыходзяць, але не паміраюць. Яны ў сваіх творах будуць жыць.”

Пасля сябе Мікалай Мікалаевіч пакінуў шмат кампазіцый. Некаторыя з іх па змесце — унікальныя. Адзін з такіх твораў — на дыяграме N 9. На першы погляд, узнікае пытанне: ці змогуць у гэтай пазіцыі выйграць белыя? На самой справе, заданне намнога больш складанае. Белыя пачынаюць і замыкаюць дамку чорных. Вось рашэнне:ab4(d4A), c5, h6, b2, c1+ A(c1), f8, b2, a3+.

Для тых, хто не ведае, нагадваем, што ў задачах, звычайна, белыя пачынаюць і замыкаюць шашкі альбо дамкі чорных. Пры гэтым у белых не павінна быць шашак, не патрэбных для выканання задання, і павінна быць не менш двух розных фіналаў.

Віктар ШУЛЬГА, майстар спорту па шашачнай кампазіцыі