...11-га чэрвеня Уладзімір Рылатка дзякаваў калегам за сумесную працу ў Міністэрстве культуры, бо пераходзіў на пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, дзе будзе весці якраз творчыя пытанні.
Уладзіміра Рылатку віталі апладысментамі. Міністр культуры Павел Латушка зазначыў, што апладысменты красамоўнейшыя за любыя словы пашаны, што менавіта дзякуючы неабыякавасці Уладзіміра Пятровіча за гэтыя гады адбылося ў нацыянальнай культуры мноства адмысловых і знакавых падзей.
Зачыталі на ўрачыстасцях падзяку міністра культуры Расійскай Федэрацыі Аляксандра Аўдзеева, адрасаваную Уладзіміру Рылатку, за доўгае і плённае супрацоўніцтва. Цёплыя словы прамовілі калегі па працы і сябры, прадстаўнікі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета краіны, іншых знакамітых труп, Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, а таксама творцы...
Уладзімір Рылатка развітаўся з Міністэрствам культуры. Але яго творчы і арганізатарскі вопыт і надалей будзе выкарыстаны на карысць айчыннага мастацтва.
У гэты ж дзень адбылося прадстаўленне калектыву апарата Міністэрства культуры новага першага намесніка міністра - Уладзіміра Карачэўскага, нядаўняга начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама. "Пастараюся зрабіць усё, каб апраўдаць давер", - зазначыў ён, звяртаючыся да прысутных.
Фота Андрэя СПРЫНЧАНА