Тандэм: партрэт і “маланкі”

№ 25 (945) 19.06.2010 - 25.06.2010 г

У Рэспубліканскай галерэі Беларускага саюза мастакоў “Палац мастацтва” прайшлі дзве юбілейныя выстаўкі твораў Уладзіміра Новака (да 70-годдзя мастака) і Яўгена Карманава (да 75-годдзя з дня нараджэння творцы).

Шырокую вядомасць набылі яшчэ за савецкім часам маляўнічыя карціны і партрэты Уладзіміра Новака на спартыўную тэматыку, дзе, здаецца, у найвялікшай ступені раскрыўся арыгінальны, яркі мастакоўскі талентсветаадчуванне, - ва ўсялякім разе, сур'ёзнай "канкурэнцыі" з боку іншых прафесійных творцаў у дадзеным рэчышчы ён у нашай краіне ніколі не меў.

Вельмі ўдалы ягоны цыкл шматлікіх кампазіцыйных партрэтаў атлетаў-землякоў, алімпійскіх чэмпіёнаў. Сярод іх, да прыкладу, - змястоўныя, вострахарактарныя, запамінальныя, псіхалагічныя выявы гімнасткі Вольгі Корбут, жакея Ірыны Карачавай, фехтавальшчыцы Алены Бяловай, тэнісісткі Наталлі Зверавай, велагоншчыка Уладзіміра Камінскага, дзюдаіста Ігара Макарава, класічнага барца Аляксандра Курыловіча. Я не кажу ўжо пра новакаўскі маштабны, святочна-відовішчны, напружанадынамічны цыкл карцін і эскізаў, разнапланавых калектыўнакамандных спартыўных гульняўспаборніцтваў, ідэал якіх - фізічна і духоўна дасканалы, моцны чалавек, паказаны ў экстрэмальна-рухомых, "маланкавых" сітуацыях.

Дарэчы, творы Уладзіміра/i/content/pi/cult/271/4201/7-5.jpg Новака - каштоўны, яскравы мастацка-вобразны "артэфакт" пэўнай эпохі. Ім уласцівы адметныя якасці: насычаны, ёмісты, стрыманы лаканізм дэталей, формы пры адначасовай шматахопнасці, прасторавасці, рухомым "віхуры", экспрэсіі падтэксту, зместу.

 Апошнім часам мастак усё часцей звяртаецца да пранікнёнага сузірання-апявання прыгажосці роднай беларускай прыроды. Зачароўвае гледачоў яго своеасаблівы лірычны цыкл нацюрмортаў з адлюстраваннем палявых кветак, птушак, царства раслін. Цікавыя таксама празрыстыя, "сінявокія" краявіды лясістых выспаў, паўсюдных у нашым краі вялікіх і малых рэчак і азёр, шматлікіх штучных, рукачынных вадасховішчаў - любімых месцаў аздараўленчага адпачынку суайчыннікаў, турвандровак, заняткоў спортам. Бадай, самае выдатнае абагульнена-сімвалічнае, жыццесцвярджальнае палатно майстра на тэму гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды - карціна "На Браслаўскім возеры. Яхтсмены". Менавіта гэтае палатно і распачало экспазіцыю выстаўкі Уладзіміра Лявонавіча.

Яўген Карманаў, былы кадравы афіцэр Савецкай арміі, чалавек нялёгкага жыццёвага лёсу, з 1960 года жыве і працуе ў Беларусі. Ён - таленавіты мастак, аўтар многіх цікавых мастацка-афарміцельскіх, грамадска значных, манументальна-дэкаратыўных праектаў: керамічнага пано "Беларусь - мая пес/i/content/pi/cult/271/4201/7-6.jpgня", стылізаваных каляровых рэльефных мазаік для аздаблення інтэр'ераў і экстэр'ераў сан а т о р ы я "Сосны" на возеры Нарач, дэкаратыўнага вынаходніцтва бювета з крыніцай мінеральнай вады, дэкаратыўных размалёвак пластоў з колерамузыкай для сан а т о р ы я " Б е л а русь" у Сочы на тэмы беларускіх народных святочных гульняў. Таксама ён прымаў удзел у м а с т а ц к а эстэтычным упрыгожанні станцый Мінскага метро, палацаў культуры вайсковых часцей.

Аднак асноўнае месца на выстаўцы займалі раздзелы аўтарскага жывапісу і графікі, а таксама скульптуры - што не дзіўна, бо сапраўдны творца, як вядома, спрабуе заўсёды заявіць пра сябе ў разнастайных накірунках. Шырокую вядомасць у прафесійных мастацкіх колах атрымала аўтабіяграфічнае драматычнае жывапіснае палатно "Дзяцінства, абпаленае вайной". Сэнсава ёмістая назва другой выдатнай карціны "Жыццё - Радзіме, гонар - нікому!" (гучыць, быццам словы армейскай прысягі) таксама шмат аб чым можа паведаміць гледачу.

З 1992 г. Я.Карманаў - ганаровы член Міжнароднага таварыства расійскіх кадэтаў, а ў нашай краіне ён з'яўляецца старшынёй аб'яднання Фонду выпускнікоў сувораўскіх і нахімаўскіх ваенных вучылішчаў. За два дзесяцігоддзі ім было створана каля сотні высакаякасных прафесійных парадных і камерных партрэтаў ветэранаў-вайскоўцаў, колішніх таварышаў-сувораўцаў, цяпер знакамітых генералаў Узброеных Сіл. Сярод іх - паважаныя, заслужаныя людзі на Беларусі: Леанід Мальцаў, Пётр Чаус, Анатоль Кастэнка, Уладзімір Дзенісенка, Аляксей Гулько. Частка гэтай славутай мастакоўскай партрэтнай серыі - экспанаты-рэліквіі галерэімузея, што знаходзіцца ў Мінскім сувораўскім вучылішчы.

 Яшчэ адна старонка трывалага эстэтычнага натхнення-роздуму ў Яўгена Карманава - лірычны пейзаж. Можна па-добраму пазайздросціць гэтаму яркаму мастаку-вайскоўцу, які, дзякуючы легендарнаму кадэцкаму братэрству і ўзаемадапамозе, меў магчымасць аб'ездзіць з вандроўкамі амаль што ўвесь свет, пад час якіх няспынна маляваў, акрамя партрэтаў мясцовых знакамітасцей, жывапісныя эцюды з натуры. Але лепшыя пейзажы мастака прысвечаны улюбёнай Беларусі і гораду Мінску.

Мастацка-гістарычную, этнаграфічна-краязнаўчую каштоўнасць уяўляе, дарэчы, яго бліскучы цыкл графічных замалёвак побыту палешукоў Піншчыны і Століншчыны, які быў створаны на самым пачатку ягонай мастакоўскай кар'еры.

 Аляксандр РУНЕЦ