А які ваш тэатр?..

№ 24 (944) 12.06.2010 - 18.06.2010 г

Адной з прынцыповых праграмных задач, якія, заступаючы на пасаду мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, абвясціў Мікалай Пінігін, было прадастаўленне Купалаўскай сцэны таленавітым маладым рэжысёрам.

У снежні мінулага года "першай ластаўкай" сталася пастаноўка на Малой сцэне тэатра Кацярынай Аверкавай "Зімы" Я.Грышкаўца. А неўзабаве, 21 чэрвеня, яшчэ адна прадстаўніца плеяды маладых - Кацярына Агароднікава прадставіць гледачам сваю прэм'еру. Як абяцаюць купалаўцы, "Тэатраманія", пастаўленая паводле п'есы "Lattice and Lovage" Пітэра Шэфера, станецца гісторыяй аб тым, наколькі прыцягальны свет фантазій і мрояў, і што можа здарыцца, калі глеба пад нагамі аднойчы стане тэатральнай сцэнай. Сцэнаграфію і касцюмы да спектакля стварыла Вольга Мацкевіч. Галоўнымі ж "тэатраманамі" - чытай: выканаўцамі роляў у спектаклі - стануць вядучыя акцёры старэйшага і сярэдняга пакаленняў купалаўцаў Георгій Маляўскі, Уладзімір Рагаўцоў, Зоя Белахвосцік, Алена Сідарава і Вольга Няфёдава.

Ул. інф.