Скарбы духоўныя

№ 24 (944) 12.06.2010 - 18.06.2010 г

29 чэрвеня — 1 ліпеня ў межах Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі “Магутны Божа” ў Магілёве адбудуцца мерапрыемствы пад назвай “Духоўная скарбніца”.

У этнаграфічным музеі адкрыецца выстаўка "Свет хрысціянскіх абразоў", у мастацкім імя П.Масленікава- "Усе фарбы В.Паленава". Хор і аркестр Магілёўскай гарадской капэлы выступяць з дырыжорам Херарда Марцінесам (Венесуэла). Аркестр рускіх народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі - са школай званароў Беларускага Экзархату.

Гасцямі свята стануць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі на чале са знакамітым Аляксандрам Анісімавым, а таксама нямецкія музыканты - Маладзёжны хор г. Лютэрштат-Вітэнберга і арганіст Герцэр Томас.