Чытач — Газета — Міністэрства

№ 24 (944) 12.06.2010 - 18.06.2010 г

Я атрымаў вышэйшую катэгорыю па кваліфікацыі “Артыст аркестра” перш чым стаў працаваць у музычным вучылішчы. Чаму выкладчыкам, якія маюць у дыпломе кваліфікацыю “Артыст аркестра”, і тым, якія граюць у аркестры музычнага вучылішча, надаюць катэгорыю па кваліфікацыі “Канцэртмайстар”?

На пытанне адказвае галоўны спецыяліст аддзела навучальных устаноў і працы з творчай моладдзю Людміла МУХА:

 - Сапраўды, па шэрагу спецыяльнасцей выпускнікам музычных вучылішчаў у адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь "Спецыяльнасці і кваліфікацыі" (АКРБ 011-2009) надаецца кваліфікацыя "Артыст аркестра. Выкладчык", і, адпаведна, малады спецыяліст можа займаць розныя пасады: артыста прафесійнага аркестра, выкладчыка ў навучальнай установе.

У тыпавым штатным раскладзе ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, няма пасады "Артыст аркестра".

На падставе вашага пісьма можна зрабіць выснову, што вы граеце ў вучэбным аркестры ўстановы адукацыі і былі прыняты на работу на пасаду канцэртмайстра.

Паводле Палажэння аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі, зацверджанага загадам Міністэрства адукацыі ад 7 снежня 1995 г. № 456, кваліфікацыйная катэгорыя надаецца згодна са стажам работы на адпаведнай пасадзе

Паважаныя чытачы! Калі ў вас ёсць пытанні ў рубрыкі "Чытач - Газета - Міністэрства" і "Юрыдычныя тонкасці", накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі: 220013, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 77, альбо на электронную скрыню: kultura@tut.by