Цуды “Горада майстроў”

№ 24 (944) 12.06.2010 - 18.06.2010 г

У дні “Славянскага базару” будзе працаваць і кірмаш народных рамёстваў “Горад майстроў-2010” на тэрыторыі Цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне”.

 Як распавёў "К" яго дырэктар Віктар Кібісаў, у кірмашы будуць удзельнічаць прадстаўнікі дамоў і цэнтраў рамёстваў Віцебшчыны, майстры-рамеснікі, члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Пад час свята запланавана правядзенне майстар-класаў па кераміцы і кавальскім майстэрстве ды ІІІ Абласное свята майстроў саломкапляцення "Папараць-кветка".

А ў выставачных залах Цэнтра "Задзвінне" будзе працаваць выстаўка вырабаў "Паўлавапасадскай хустачнай мануфактуры"- прадпрыемстваў народнага мастацкага промыслу Расіі.

Ю.Ч.