Кадравыя рашэнні

№ 24 (944) 12.06.2010 - 18.06.2010 г

8 чэрвеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы, сярод іншага, даў згоду на прызначэнне Карачэўскага Уладзіміра Міхайлавіча першым намеснікам міністра культуры.

Звяртаючыся да кіруючых работнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, Прэзідэнт падкрэсліў, што ў падведамасных сферах іх чакае "непачаты край работы". У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на наяўнасць шэрагу праблем у асяроддзі творчых работнікаў. У якасці аднаго з рашэнняў гэтага пытання Кіраўнік дзяржавы прапанаваў стварэнне грамадскіх Саветаў, дзе зацікаўленыя людзі маглі б выказваць свае прапановы па шляхах вырашэння праблем галіны.

Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне тым, што большасць з новапрызначаных кіра/i/content/pi/cult/269/4153/2-1.jpgўнікоў з'яўляюцца маладымі і даволі энергічнымі людзьмі.

Паводле паведамленняў Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Да прызначэння на пасаду першага намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі больш за два гады працаваў начальнікам упраўлення культуры Мінгарвыканкама, а раней - галоўным спецыялістам і начальнікам аддзела культуры Савецкага раёна сталіцы. Ён скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча імя М.Рымскага-Корсакава і Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. Навучаецца ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Уладзімір Карачэўскі таксама мае вопыт творчай дзейнасці.