ГРОДНА Ў СТЫЛІ OPEN AIR

№ 24 (944) 12.06.2010 - 18.06.2010 г

VIII Рэс­пуб­лі­кан­скі фес­ты­валь на­цы­я­наль­ных куль­тур з 4 па 6 чэр­ве­ня ўпры­го­жыў ву­лі­цы Грод­на спе­ва­мі, тан­ца­мі, дух­мя­ны­мі па­ха­мі нез­на­ё­мых страў і аба­яль­ны­мі ўсмеш­ка­мі. Амаль паў­та­ры ты­ся­чы гас­цей і ўдзель­ні­каў, больш за 20 ты­сяч за­хоп­ле­ных гле­да­чоў ад­крыц­ця свя­та, 40 фес­ты­валь­ных пля­цо­вак - уся гэ­тая ста­тыс­ты­ка ўсё ж не здоль­ная рас­па­вес­ці пра маш­таб фес­ты­ва­лю і не­ве­ра­год­ную ат­мас­фе­ру на ім. Ат­мас­фе­ру ед­нас­ці, сяб­роў­ства, адзін­ства бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. У адкрыцці свя­та бра­лі ўдзел на­мес­нік Прэм'ер-мі­ніс­тра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мір Па­туп­чык, мі­ністр куль­ту­ры кра­і­ны Па­вел Ла­туш­ка, пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра ін­фар­ма­цыі Лі­лія Ана­ніч, Упаў­на­ва­жа­ны па спра­вах рэ­лі­гій і на­цы­я­наль­нас­цей Рэспублікі Беларусь Ле­а­нід Гу­ля­ка, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Барыс Казелкаў, прад­стаў­ні­кі дып­ла­ма­тыч­на­га кор­пу­са, дэ­ле­га­цыі з га­ра­доў-паб­ра­ці­маў Грод­на, гос­ці з усіх кут­коў Бе­ла­ру­сі і шэ­ра­гу кра­ін све­ту.

/i/content/pi/cult/269/4149/Clip_9.jpgЗ пры­ві­таль­ным сло­вам да ўдзель­ні­каў VIII Рэс­пуб­лі­кан­ска­га фес­ты­ва­лю на­цы­я­наль­ных куль­тур  звяр­нуў­ся  Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Шчы­рыя сло­вы він­ша­ван­няў ад Кіраўніка дзяржавы агу­чыў ві­цэ-прэм'ер Ула­дзі­мір Па­туп­чык.

"З даў­ніх ча­соў бе­ла­рус­кая зям­ля, як лас­ка­вая ма­ту­ля, пры­ма­ла да ся­бе прад­стаў­ні­коў роз­ных на­цый. Яны ра­зам пра­ца­ва­лі, бу­да­ва­лі сем'і, а ка­лі трэ­ба - са збро­яй у ру­ках зма­га­лі­ся за не­за­леж­насць  кра­і­ны, -  га­во­рыц­ца, у пры­ват­нас­ці, у пры­ві­таль­ным сло­ве. - Вы­дат­ным пры­кла­дам пат­ры­я­тыз­му на­шых гра­ма­дзян ста­ла Вя­лі­кая Ай­чын­ная вай­на, ка­лі ўсе ра­зам пад­ня­лі­ся на аба­ро­ну Бе­ла­ру­сі і ўнес­лі важ­кі ўклад у агуль­ную пе­ра­мо­гу.

Гіс­то­рыя свед­чыць, што бе­ла­ру­сы моц­ныя сва­ёй ед­нас­цю і сяб­роў­ствам.  Бе­ла­русь - гэ­та мы. І та­му наш свя­ты аба­вя­зак - пад­трым­лі­ваць тыя шмат­вя­ко­выя су­вя­зі, якія злу­ча­юць жы­ха­роў на­шай дзяр­жа­вы ў адзі­ны на­род, да­па­ма­га­юць прад­стаў­ні­кам роз­ных на­цый збе­ра­гаць сваю  ду­хоў­ную ад­мет­насць дзе­ля ўзба­га­чэн­ня агуль­най бе­ла­рус­кай куль­ту­ры".

 

Па жы­вым ка­лі­до­ры ра­дас­ці/i/content/pi/cult/269/4149/Clip_10.jpg

У звы­чай­ныя дні ёсць не­каль­кі мар­шру­таў для шпа­цы­ру па гіс­та­рыч­най час­тцы Грод­на - ад­на­го з най­ці­ка­вей­шых для ту­рыс­таў бе­ла­рус­ка­га го­ра­да. А ў час фес­ты­ва­лю коль­касць та­кіх кі­рун­каў уз­рас­тае ў шмат ра­зоў! Пра­па­ну­ем чы­та­чам "К" эк­скур­сію па Грод­не, дзе ві­руе яс­кра­вае  свя­та.

Ду­ма­ец­ца, ужо сё­ле­та ў мар­шру­ты ван­дро­вак ту­рыс­таў па го­ра­дзе над Нё­ма­нам увой­дзе но­вы фан­тан, які ат­ры­маў наз­ву "Фес­ты­валь­ны". Яго яшчэ на­зы­ва­юць фан­та­нам Сяб­роў­ства на­ро­даў, бо по­руч з зі­хот­кі­мі стру­ме­ня­мі ва­ды тут зак­ла­дзе­на і пас­лан­не на­шчад­кам ад прад­стаў­ні­коў усіх на­цы­я­наль­ных аб'яд­нан­няў, што ўдзель­ні­ча­лі ў фес­ты­ва­лі. У шкля­ной кап­су­ле змя­шча­ец­ца тэкст з зак­лі­кам да мір­на­га су­іс­на­ван­ня ўсіх на­ро­даў на бе­ла­рус­кай зям­лі, а на знеш­нім ба­ку кап­су­лы - ад­біт­кі рук лю­дзей роз­ных на­цы­я­наль­нас­цей. Фан­тан гэ­ты ста­не на­па­мін­кам для гро­дзен­цаў і гас­цей го­ра­да не толь­кі пра вось­мы па лі­ку Фес­ты­валь на­цы­я­наль­ных куль­тур, але і пра 65-год­дзе Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі. Шмат­люд­ная цы­ры­мо­нія ад­крыц­ця аб'екта з удзе­лам гу­бер­на­та­ра Ся­мё­на Ша­пі­ры і ша­ноў­ных гас­цей фо­ру­му ста­ла ад­ным з клю­ча­вых мо­ман­таў свя­та.

Ра­зам з бліс­ку­чым, га­ла­сіс­тым, на­поў­не­ным вы­дат­ным нас­тро­ем і му­зы­кай роз­на­ка­ля­ро­вым шэс­цем дэ­ле­га­цый удзель­ні­каў мы пра­хо­дзім праз усе га­лоў­ныя пля­цоў­кі фес­ты­ва­лю: Са­вец­кую пло­шчу і ад­най­мен­ную ву­лі­цу, пло­шчу Ле­ні­на...  Жы­вы ка­лі­дор з жы­ха­роў го­ра­да доў­жыц­ца да са­ма­га фі­ні­шу на ву­лі­цы Гор­ка­га ля ад­рэ­кан­стру­я­ва­на­га ста­ды­ё­на "Нё­ман", які  з кам­фор­там змяс­ціў тых, хто пра­гнуў уба­чыць ад­крыц­цё, а гэ­та - 9 ты­сяч гле­да­чоў. Яшчэ 15 ты­сяч прыйшлі на Са­вец­кую пло­шчу, каб паг­ля­дзець пра­мую тран­сля­цыю на вя­лі­кім эк­ра­не...

/i/content/pi/cult/269/4149/Clip_11.jpgПаў­дзель­ні­чаць у кон­кур­снай пра­гра­ме пры­еха­лі ў Грод­на больш за 70 ка­лек­ты­ваў і амаль 120 вы­ка­наў­цаў 33 на­цы­я­наль­ных аб'яд­нан­няў, уся­го - ка­ля 800 ча­ла­век. І ўсім ха­це­ла­ся вы­я­віць ся­бе. Ак­ра­мя твор­ча­га спа­бор­ніц­тва, да­рос­лыя ўдзель­ні­кі фес­ты­ва­лю маг­лі па­ка­заць свае маг­чы­мас­ці яшчэ на трох кан­цэр­тах. Та­кая ўва­га ар­га­ні­за­та­раў  твор­ча­га са­ма­вы­яў­лен­ня гас­цей вы­лу­чае наш Фес­ты­валь на­цы­я­наль­ных куль­тур ся­род ін­шых (у Поль­шчы, Літ­ве і г. д.), дзе ад­бы­ва­юц­ца, у ас­ноў­ным, кон­кур­сы спе­ва­коў, тан­цо­раў.

Стар­шы­ня жу­ры фестывалю, народны артыст Беларусі Мі­ха­іл Дры­неў­скі адзна­чыў: "Сён­ня ў на­шай ха­це - свя­та, і свя­та гэ­тае гу­чыць на ўвесь свет. Тут важ­нае не толь­кі мас­тац­тва, але і яд­нан­не лю­дзей, іх сяб­роў­ства. Фес­ты­валь рас­це і па-мас­тац­ку: мно­гія ка­лек­ты­вы, якія па­ча­лі пра­ца­ваць не­каль­кі га­доў та­му, наб­ра­лі моц і дэ­ман­стру­юць сап­раў­дныя да­сяг­нен­ні".

Дарэчы, Гран-пры кон­кур­су вы­ка­наў­цаў на­цы­я­наль­най эс­трад­най пес­ні ат­ры­маў прад­стаў­нік ук­ра­ін­ска­га аб'яд­нан­ня з По­лац­ка Ана­толь Па­шчан­ка, які ра­ней ужо двой­чы ста­на­віў­ся лаў­рэ­а­там фес­ты­ва­лю, а Пер­шае мес­ца ў яў­рэй­скай ды­яс­па­ры.  Яго ўзяла Ні­ё­ле Чэр­він­ская з Бе­ла­а­зёр­ска Брэс­цкай воб­лас­ці. У кон­кур­се ж дзі­ця­чай на­цы­я­наль­най пес­ні пе­ра­маг­ла Ары­на Кон­чыц з рус­кай ды­яс­па­ры Го­ме­ля.

/i/content/pi/cult/269/4149/Clip_12.jpgУся­го ж у ме­рап­ры­ем­ствах фес­ты­ва­лю ўдзель­ні­ча­лі прад­стаў­ні­кі 65 роз­ных на­цы­я­наль­нас­цей і 57 на­цы­я­наль­ных гра­мад­ска-куль­тур­ных аб'яд­нан­няў. У час фо­ру­му дзей­ні­ча­ла 28 на­цы­я­наль­ных пад­вор­каў.

 

Як тан­цуе Шры-Лан­ка?

Аса­ло­ду ад­чу­ва­еш со­неч­ным ран­кам, ка­лі, узяў­шы лёг­кую су­мач­ку, без ані­я­ка­га дрэс-ко­ду, мо­жаш іс­ці за ўра­жан­ня­мі ў лю­бы бок. Ме­на­ві­та та­кую сва­бо­ду даў фес­ты­валь 5 чэр­ве­ня. Сту­дэн­ты Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га уні­вер­сі­тэ­та імя Ян­кі Ку­па­лы, які зна­хо­дзіц­ца на зна­ка­мі­тай ву­лі­цы Элі­зы Ажэш­ка, ар­га­ні­за­ва­лі вя­сё­лы "Сту­дэн­цкі ка­ра­год". Кан­цэрт, гуль­нё­ва-за­баў­ляль­ная пра­гра­ма, тан­ца­валь­ны ма­ра­фон, кра­ма сту­дэн­цкіх ра­мёс­тваў, про­даж пры­сма­каў - тут мож­на бы­ло ба­віць час ця­гам уся­го дня.

Ру­шым у су­сед­ні парк імя Жы­лі­бе­ра, дзе па­нуе пах са­лод­кай цук­ро­вай ва­ты. Тут ўпер­шы­ню ад­бы­ва­ец­ца кон­курс ма­ла­дзёж­най твор­час­ці "Ін­тэр­фэст". Ка­ля сцэ­ны - ажыў­лен­не: усе хо­чуць раз­гле­дзець не­паў­тор­ны на­цы­я­наль­ны та­нец вы­хад­ца са Шры-Лан­кі. Юнак з твор­чым псеў­да­ні­мам Чай­раш па­каз­вае цу­ды плас­ты­кі, гнут­кас­ці, а шмат­на­цы­я­наль­ныя гле­да­чы ў за­хап­лен­ні пляс­ка­юць у да­ло­ні. Гуль­джэ,  тур­кмен­ка, што жы­ве ў Грод­не, заў­ва­жае: "На фес­ты­ва­лі я ўжо трэ­ці раз, і больш за ўсё мне па­да­ба­ец­ца раз­гля­даць на­цы­я­наль­нае адзен­не ўсход­ніх на­ро­даў. Яно про­ста шы­коў­нае!"

/i/content/pi/cult/269/4149/Clip_13.jpg

Кі­тай­ская цы­ры­мо­нія і...

Упер­шы­ню прад­ста­ві­лі свае на­цы­я­наль­ныя пад­вор­кі кі­тай­цы і га­лан­дцы, і іх дэ­бю­ты бы­лі над­та ці­ка­вы­мі, вель­мі су­час­ны­мі, бо ар­га­ні­зоў­ва­ла іх мо­ла­дзь. Пер­шыя - сту­дэн­ты Ака­дэ­міі му­зы­кі - дэ­ман­стра­ва­лі пра­фе­сій­ныя спе­вы і тан­цы, зла­дзі­лі сап­раў­дную кі­тай­скую чай­ную цы­ры­мо­нію, іе­рог­лі­фа­мі пі­са­лі сва­ім гас­цям іх­нія імё­ны. А вось га­лан­дцы Грод­на ды іх сяб­ры з гэ­тай еў­ра­пей­скай кра­і­ны ста­лі про­ста фу­ро­рам на свя­це. Ата­ба­рыў­шы­ся ў ад­ным з унут­ра­ных дво­ры­каў, раз­ма­ля­ваў­шы яго па­пя­рэд­не гра­фі­ці, яны гра­лі рок і фанк, па­каз­ва­лі жы­выя "скульп­ту­ры", якія здзі­ві­лі гле­да­чоў не­ча­ка­ны­мі ру­ха­мі, час­та­ва­лі ўсіх клуб­ні­ца­мі і каў­бас­ка­мі "грыль"... Уво­гу­ле, дзе б ні з'яў­ля­лі­ся - пры­но­сі­лі з са­бой шум, смех, аран­жа­вы, як іх­нія май­кі, па­зі­тыў./i/content/pi/cult/269/4149/Clip_14.jpg

На­чаль­нік уп­раў­лен­ня куль­ту­ры Гро­дзен­ска­га аб­лвы­кан­ка­ма Аляк­сандр Лой­ка, вы­пад­ко­ва зас­пе­ты на свя­точ­най ву­лі­цы, заз­на­чыў на­ша­му ка­рэс­пан­дэн­ту, што га­лан­дцы бы­лі  са­мы­мі заў­важ­ны­мі і за­па­мі­наль­ны­мі: "У мя­не на­ват уз­нік­ла ідэя ар­га­ні­за­ваць су­час­ны ма­ла­дзёж­ны фес­ты­валь з та­кі­мі ж ці­ка­вы­мі /i/content/pi/cult/269/4149/Clip_19.jpgўдзель­ні­ка­мі з-за мя­жы. Аў­ды­то­рыя ўжо пры­звы­ча­і­ла­ся да не­ча­га тра­ды­цый­на­га, а тое бы­ло не­ча­ка­ным. Ра­біць ак­цэнт на су­час­най за­меж­най куль­ту­ры ў рам­ках гэ­та­га фо­ру­му не бу­дзем. А вось ства­рыць на Гро­дзен­шчы­не штось­ці но­вае ха­це­ла­ся б, бо гле­да­чы бы­лі ад тых жа га­лан­дцаў у за­хап­лен­ні".

 

На пах, гук і мо­ву

Са­мы "смач­ны" шлях - па на­цы­я­наль­ных пад­вор­ках. Ары­ен­ці­ры шпа­цы­ру - пах, гук, кас­цюм або ня­чу­тая да­гэ­туль мо­ва. Цу­доў­ная на­го­да зна­ё­міц­ца з но­вы­мі лю­дзь­мі і ат­рым­лі­ваць ад гэ­та­га аса­ло­ду. Азер­бай­джан­цы пра­па­ну­юць ке­баб з ры­бы, ка­рэй­цы - на­цы­я­наль­ны суп кук-су і роз­ныя ві­ды са­ла­таў,  а по­бач за­кус­кі - не раў­ну­ю­чы, "на ўсе ко­ле­ры вя­сёл­кі"...

Няг­ле­дзя­чы на спё­ку, на пад­вор­ках не сці­ха­юць выс­туп­лен­ні. Мал­да­ва­не без сто­мы зап­ра­ша­юць у ка­ра­год, на польс­кім пад­вор­ку, што за­няў тэ­ры­то­рыю Но­ва­га зам­ка, мож­на пас­тра­ляць з лу­ка і па­чуць звы­шэ­нер­ге­тыч­ных ду­да­роў, што за­ві­та­лі сю­ды бы з Ся­рэд­ня­веч­ча...

/i/content/pi/cult/269/4149/Clip_15.jpgВыг­ля­даць так ка­ла­рыт­на мно­гім з аб'яд­нан­няў да­па­мог апа­рат Упаў­на­ва­жа­на­га па спра­вах рэ­лі­гій і на­цы­я­наль­нас­цей. Стар­шы­ня Кан­суль­та­тыў­на­га мі­жэт­ніч­на­га са­ве­та пры ім Ге­ор­гій Егі­я­за­ран, пры­гад­ва­ю­чы пер­шы фес­ты­валь, ка­жа, што амаль ні ў ко­га не бы­ло на­цы­я­наль­на­га адзен­ня, тое ж бы­ло і з ад­па­вед­ны­мі ін­стру­мен­та­мі. "Фо­рум зай­меў асаб­лі­вую пры­га­жосць, ка­лі гэ­та ўсё з'яві­ла­ся. За два га­ды бы­лі  за­бяс­пе­ча­ны сцэ­ніч­ным адзен­нем прад­стаў­ні­кі 14 на­цы­я­наль­ных аб'яд­нан­няў". Упаў­на­ва­жа­ны па спра­вах рэ­лі­гій і на­цы­я­наль­нас­цей Ле­а­нід Гу­ля­ка адзна­чае, што ра­бо­та па пад­трым­цы роз­ных на­цы­я­наль­ных аб'яд­нан­няў вя­дзец­ца сіс­тэм­на. І няма ў ёй падзелу грамадства на ты­туль­ную на­цыю і на­цы­я­наль­ныя мен­шас­ці. Ён на Бе­ла­ру­сі папросту не ак­ту­аль­ны.

 

Па­лі­ты­ка сяб­роў­ства

Стар­шы­ня між­на­род­на­га гра­мад­ска­га аб'яд­нан­ня "Аф­ган­ская аб­шчы­на, зям­ляц­тва і бе­жан­цы" Джоя Хай­дар ус­хва­ля­ва­на звяр­та­ец­ца да мі­ніс­тра куль­ту­ры на­шай кра­і­ны Паў­ла Ла­туш­кі з про­сь­бай пе­ра­даць вя­ліз­ную ўдзяч­насць кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы Аляк­сан­дру Лу­ка­шэн­ку за той спа­кой, у якім жы­вуць яго зем­ля­кі. У гу­тар­цы з ка­рэс­пан­дэн­там "К" ён па­ве­да­міў пра сваё аб'яд­нан­не: "У 1998 го­дзе быў ство­ра­ны Даб­ра­чын­ны фонд да­па­мо­гі "Во­і­нам Аф­га­на",/i/content/pi/cult/269/4149/Clip_16.jpg а ў 2004-м з'яві­ла­ся між­на­род­нае аб'яд­нан­не. За гэ­ты час на­ра­дзі­ла­ся ўпэў­не­насць: у све­це ня­ма больш та­ко­га на­ро­да, які ста­віў­ся б да ін­шых з та­кім ра­зу­мен­нем, як бе­ла­ру­сы. Мы жы­вём аб­са­лют­на спа­кой­на. Ра­зу­ме­ем, што пат­рэб­на па­во­дзіць ся­бе з па­ва­гай да гіс­то­рыі, куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі, каб і да нас ста­ві­лі­ся гэ­так жа па­важ­лі­ва.  Вель­мі прыемна ба­чыць, як ула­ды кра­і­ны, го­ра­да пад­трым­лі­ва­юць фес­ты­валь. Ён, як дзі­ця, рас­це, раз­ві­ва­ец­ца. Мы ра­ды прад­ста­віць тут сваю куль­ту­ру".

А вось што сказала Прад­стаў­нік Уп­раў­лен­ня Вяр­хоў­на­га ка­мі­са­ра ААН па спра­вах бе­жан­цаў у на­шай кра­і­не Шо­ле Са­фа­ві: "Аб'яд­нан­ні і аб­шчы­ны бе­жан­цаў  змаг­лі па­ка­заць пуб­лі­цы сваю куль­ту­ру - му­зы­ку, пес­ні, тан­цы, на­род­ную твор­часць, на­цы­я­наль­ную кух­ню, - а гэ­та - вя­лі­кая спра­ва.

Фес­ты­валь так­са­ма мае асаб­лі­вае зна­/i/content/pi/cult/269/4149/Clip_17.jpgчэн­не і для на­шай ар­га­ні­за­цыі, та­му што ён пра­хо­дзіць як­раз у тую па­ру, ка­лі адзна­ча­ец­ца Сус­вет­ны дзень бе­жан­цаў - 20 чэр­ве­ня. Ця­гам гэ­та­га ме­ся­ца на­ша ар­га­ні­за­цыя і тыя кра­і­ны, якія яе пад­трым­лі­ва­юць, пра­во­дзяць шмат ме­рап­ры­ем­стваў. Хо­чац­ца па­дзя­ка­ваць лю­дзям Бе­ла­ру­сі і яе Ура­ду за тое, што да­лі народу маг­чы­масць доб­ра жыць і са­ма­рэ­а­лі­зоў­вац­ца".

 

Му­зей пад ад­кры­тым не­бам

Ар­га­ні­за­та­ры фес­ты­ва­лю, як заў­жды, пас­та­ра­лі­ся. Бю­джэт свя­та - ка­ля міль­яр­да руб­лёў. Фі­нан­са­ва­лі ме­рап­ры­ем­ства Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Гро­дзен­скі аб­лвы­кан­кам, Гро­дзен­скі гар­вы­кан­кам, апа­рат Упаў­на­ва­жа­на­га па спра­вах рэ­лі­гій і на­цы­я­наль­нас­цей, а так­са­ма спон­са­ры. 65% фес­ты­валь­на­га бю­джэ­ту скла­да­юць ме­на­ві­та  срод­кі апош­ніх. Гэ­та, у ас­ноў­ным, гро­дзен­скія прад­пры­ем­ствы і ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі.

На­чаль­нік уп­раў­лен­ня куль­ту­ры Гро­дзен­шчы­ны Аляк­сандр Лой­ка адзна­чае, што свя­та шы­рэе, па­ляп­ша­ец­ца, ра­дуе ўсё боль­шую коль­касць лю­дзей. На­мес­нік стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Іры­на Сен­чан­ка­ва зра­бі­ла выс­но­ву: "Для Грод­на фес­ты­валь /i/content/pi/cult/269/4149/Clip_18.jpgз'яў­ля­ец­ца сты­му­лам, каб як ма­га вы­шэй уз­няць план­ку на­ша­га еў­ра­пей­ска­га го­ра­да. Мы хо­чам, каб ён стаў му­зе­ем пад ад­кры­тым не­бам. Дзя­ку­ю­чы рэ­а­лі­за­цыі га­рад­ской пра­гра­мы "Спад­чы­на" па­вы­ша­ец­ца ту­рыс­тыч­ная пры­ваб­насць Грод­на: доб­раў­па­рад­коў­ва­ец­ца гіс­та­рыч­ны цэнтр, рэс­таў­ру­юц­ца пом­ні­кі, лі­та­раль­на на ва­чах змя­ня­ец­ца выг­ляд ву­ліц і бу­дын­каў".

/i/content/pi/cult/269/4149/Clip_20.jpgТрэ­ба да­даць, што гро­дзен­цы рых­ту­юць ма­ла­дое па­ка­лен­не да та­го, каб яно з па­ва­гай ста­ві­ла­ся да го­ра­да, яго гіс­то­рыі. З нас­туп­на­га го­да ў шко­лах бу­дзе вык­ла­дац­ца курс "Грод­наз­наў­ства", ужо пад­рых­та­ва­ны  ме­та­дыч­ны да­па­мож­нік. У го­ра­дзе рэ­а­лі­зоў­ва­ец­ца між­на­род­ны пра­ект "Не­вя­до­мая Еў­ро­па", па­шы­ра­ец­ца сіс­тэ­ма сер­ві­су і аб­слу­гоў­ван­ня гас­цей і ту­рыс­таў.

 

 

 

І Фес­ты­валь бе­ла­ру­саў заме­жжа

Па ін­фар­ма­цыі Ле­а­ні­да Гу­ля­кі, у све­це пра­жы­вае ад 2,5 да 3,5 міль­ё­наў бе­ла­ру­саў - вы­хад­цаў з на­шай кра­і­ны і іх на­шчад­каў. І ўжо не­ад­ной­чы аб­мяр­коў­ва­ла­ся ідэя пра­вес­ці Фес­ты­валь бе­ла­ру­саў за­меж­жа. На прэс-кан­фе­рэн­цыі ў Гродне бы­ло адзна­ча­на, што ён мо­жа ад­быц­ца ўжо ў 2011 го­дзе, але па-за ме­жа­мі іс­ну­ю­ча­га фэсту. Яго ме­рап­ры­ем­ствы, як мяр­ку­ец­ца, пройдуць ва ўсіх аб­лас­цях рэс­пуб­лі­кі. Нап­ры­кан­цы чэр­ве­ня ад­бу­дзец­ца па­ся­джэн­не Кан­суль­та­тыў­на­га са­ве­та, які аб­мяр­куе ню­ан­сы фо­ру­му, яго дак­лад­ны час і мес­ца пра­вя­дзен­ня.

Фота Ан­дрэя СПРЫН­ЧАНА