Раз­вя­жы­це мне ру­кі!

№ 24 (944) 12.06.2010 - 18.06.2010 г

Пра тое, што рэ­жы­су­ра - пра­фе­сія экс­клю­зіў­ная і штуч­ная, ка­за­ла­ся не­адной­чы і пры са­мых роз­ных аб­ста­ві­нах. Дум­ку гэ­тую на­ўрад ці хто возь­мец­ца аб­вяр­гаць. Іншая спра­ва, што, на­ват пры­зна­ючы не­маг­чы­масць цал­кам спраг­на­за­ваць і пра­лі­чыць з'яўлен­не на тэ­атра­ль­ным не­бас­хі­ле но­вых ці­ка­вых рэ­жы­сё­раў, мож­на з вы­со­кай до­ляй ве­ра­год­нас­ці вы­зна­чыць тыя аспек­ты і ака­ліч­нас­ці, якія ро­бяць гэ­ты "зор­ны шлях" для ма­ла­дых твор­цаў па­кру­час­тым і цяр­ніс­тым. Ча­му­сь­ці пры­ня­та лі­чыць, што два са­мыя га­лоў­ныя "не­пры­яце­лі" ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра - гэ­та твор­чая ВНУ, якая, маў­ляў, за пяць га­доў не на­ву­чае яго пра­фе­сіі "ад і да", і тэ­атры, што ні­бы­та не жа­да­юць пры­зна­ваць но­выя та­лен­ты і да­ваць ім па­ста­ноў­кі. А, між іншым, аку­рат дзве гэ­тыя інсты­ту­цыі, ба­дай, бо­льш за іншых за­ці­каў­ле­ны ў тым, каб ма­ла­дыя рэ­жы­сё­ры не то­ль­кі не "губ­ля­лі­ся" па да­ро­зе "з пун­кта "А" ў пункт "Б", але і, пра­цу­ючы па спе­цы­яль­нас­ці, ства­ра­лі ці­ка­выя, ад­мет­ныя спек­так­лі, пра­цяг­ва­ючы тра­ды­цыі на­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най шко­лы. І, пэў­ным чы­нам, ама­ло­джва­лі спіс брэн­да­вых імё­наў айчын­най сцэ­ны. А што ж ад­бы­ва­ецца на са­мой спра­ве?

Ню­ансы ўва­хо­джан­ня ў пра­фе­сію: ку­ды зні­ка­юць рэ­жы­сё­ры з дып­ло­ма­мі?

/i/content/pi/cult/269/4148/Clip_7.jpg

Пра­вер­ка спек­так­лем

Каб да­ве­дац­ца аб пра­фе­сій­ным уз­роў­ні та­го або інша­га рэ­жы­сё­ра, вар­та на­ве­даць яго­ныя спек­так­лі - аксі­ёма на­сто­ль­кі ві­да­воч­ная, што, зда­ва­ла­ся б, не мае па­трэ­бы ў чар­го­вым згад­ван­ні. А між тым, ве­ль­мі час­та ў да­чы­нен­ні да ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў аку­рат на­гляд­нас­ці про­ста ка­тас­тра­фіч­на бра­куе. У сва­іх твор­чых рэ­зю­ме яны пі­шуць, што з'яўля­юцца па­ста­ноў­шчы­ка­мі n-най ко­ль­кас­ці спек­так­ляў, да якіх за­ліч­ва­юць свае эцюд­ныя ўрыў­кі па­вод­ле тых або іншых дра­ма­тур­гіч­ных тво­раў, сту­дэн­цкія кур­са­выя і дып­лом­ныя ра­бо­ты, ство­ра­ныя ў пе­ра­важ­най бо­ль­шас­ці на сцэ­не Сту­дэн­цка­га тэ­атра Ака­дэ­міі мас­тац­тваў аль­бо ў рам­ках экс­пе­ры­мен­та­ль­ных па­ка­заў Цэн­тра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі і рэ­жы­су­ры пры Рэ­спуб­лі­кан­скім тэ­атры бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі. Ды то­ль­кі ўба­чыць гэ­та "про­ста­му смя­рот­на­му" ды­рэк­та­ру, што шу­кае для тэ­атра пер­спек­тыў­ныя кад­ры, на­ўрад ці маг­чы­ма: пад­обныя пра­гля­ды, як пра­ві­ла, но­сяць ад­на­ра­зо­вы ха­рак­тар, збі­ра­юць пе­ра­важ­на ко­ла род­ных і сяб­роў, рэ­дка ка­лі вы­хо­дзя­чы на бо­льш шы­ро­кую аўды­то­рыю.

А, між іншым, у са­вец­кія ча­сы ма­ла­ды рэ­жы­сёр не мог атры­маць дып­лом, ка­лі на вы­пус­ку ён не аб­ара­няў­ся спек­так­лем, па­стаў­ле­ным не ў экс­пе­ры­мен­та­ль­на-ла­ба­ра­тор­ных умо­вах, а на пра­фе­сій­най сцэ­не з пра­фе­сій­ны­мі акцё­ра­мі. Лі­чы­ла­ся - і цал­кам спра­вяд­лі­ва - што то­ль­кі пра­ца ў рэ­аль­ных умо­вах мо­жа прад­эман­стра­ваць, на­ко­ль­кі ён га­то­вы пе­ра­йсці са ста­ту­са па­слух­мя­на­га вуч­ня ў ка­тэ­го­рыю твор­цы, які ўжо са­ма­стой­на бу­дзе арга­ні­зоў­ваць пра­цэ­сы па ства­рэн­ні спек­так­ля. "Экза­ме­на­ва­ла" яго ўжо не ад­но то­ль­кі інсты­туц­кая ка­мі­сія, але і сам тэ­атр, па­чы­на­ючы ад акцё­раў і за­кан­чва­ючы вы­твор­чы­мі цэ­ха­мі, і га­лоў­ны "цэн­зар" - гля­дач. Фар­ма­ль­на ма­ла­ды рэ­жы­сёр і сён­ня му­сіць вы­но­сіць на аб­аро­ну сваю пра­ктыч­ную ра­бо­ту, але ўзро­вень кры­тыч­нас­ці ў стаў­лен­ні да яе знач­на зні­жа­ны. Пры ана­лі­зе спі­са дып­лом­ных спек­так­ляў, з які­мі за апош­нія пяць га­доў вы­йшлі на аб­аро­ну вы­пус­кні­кі-рэ­жы­сё­ры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў, бач­на, што бо­льш за па­ло­ву з іх ажыц­цёў­ле­ны ў рам­ках ву­чэб­на­га або ла­ба­ра­тор­на­га пра­цэ­су. А зна­чыць, лёс іхні за­вяр­шыў­ся па­сля ад­на­го-двух, у са­мым леп­шым вы­пад­ку - дзе­ся­ці па­ка­заў. Ды і ся­род астат­ніх спек­так­ляў, якім па­шчас­ці­ла з'явіц­ца на пра­фе­сій­най сцэ­не, рэ­дкая "птуш­ка" пра­жы­ла бо­льш за се­зон.

За гэ­ты час, ба­дай, адзі­ным дып­лом­ным спек­так­лем ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра, які не про­ста за­тры­маў­ся ў рэ­пер­ту­ары пра­фе­сій­на­га тэ­атра, але і пры­цяг­нуў да ся­бе ўва­гу тэ­атра­ль­най гра­мад­скас­ці, у тым лі­ку і на між­на­род­ным уз­роў­ні, ста­ла­ся "Ста­лі­ца "Эра­унд" С.Гір­ге­ля ў па­ста­ноў­цы Са­ры То­кі­най на сцэ­не РТБД. Рэ­жы­сёр за­яві­ла свае твор­чыя па­зі­цыі сме­ла, ярка, вы­клі­каў­шы сво­еа­саб­лі­вую твор­чую дыс­ку­сію ў ко­лах айчын­ных тэ­атра­лаў і ва­кол са­мо­га тво­ра ма­ла­до­га дра­ма­тур­га, і ва­кол по­шу­каў акту­аль­ных форм акцёр­ска­га сцэ­ніч­на­га існа­ван­ня. Вы­ні­кам гэт­ка­га ярка­га стар­ту ста­ла­ся тое, што сён­ня Са­ра То­кі­на, як і шэ­раг іншых ейных ка­лег-па­пя­рэд­ні­каў, з'яўля­ецца ма­гіс­тран­ткай Цэн­тра імя У.Мей­ерхо­ль­да ў Мас­кве. І не­вя­до­ма, ці бу­дуць яе да­лей­шыя твор­чыя пла­ны і пра­екты звя­за­ны з бе­ла­рус­кім тэ­атрам...

Праз "бра­му не­ўмі­ру­час­ці" або...

Яшчэ ад­на пра­бле­ма, якая ўзні­кае, му­сіць, пе­рад кож­ным вы­пус­кні­ком-рэ­жы­сё­рам, - су­тык­нен­не ўлас­ных твор­чых амбі­цый з рэ­алі­ямі рэ­пер­ту­арна­га тэ­атра, дзе мно­гія аспек­ты існа­ван­ня дык­туе не па­лёт ідэі, а - вы­твор­чая не­абход­насць. Не­адной­чы да­во­дзі­ла­ся чуць ад ды­рэк­та­раў тэ­атраў, што па­чат­коў­цы про­ста не мо­гуць пад­ла­дзіц­ца да та­го, што вы­пуск спек­так­ля - гэ­та не то­ль­кі ра­бо­та з акцё­ра­мі, а і вя­лі­кі вы­твор­чы пра­цэс, дзе за­ня­ты ўсе служ­бы тэ­атра. Яны ж пры­хо­дзяць з тры­ва­лай уста­ноў­кай, што ў тэ­атры "за­йма­юцца твор­час­цю". У сваю чар­гу, і ма­ла­дыя рэ­жы­сё­ры, адзна­ча­ючы гэ­ты са­мы мо­мант як важ­ны для ўлас­на­га пра­фе­сій­на­га ста­наў­лен­ня, сцвяр­джа­юць: пад­обнае ўва­хо­джан­не ў тэ­атр праз "бра­му не­ўмі­ру­час­ці" рэ­пер­ту­арнай сцэ­ны не дае ім маг­чы­мас­цей, каб прад­эман­стра­ваць улас­ную ад­мет­насць і той па­тэн­цы­ял, што, на іх дум­ку, здо­ль­ны бу­дзе ў да­лей­шым стаць іх аўтар­скім по­чыр­кам.

Які ж з двух ба­коў мае ра­цыю ў гэ­тым пы­тан­ні? На­ват на пры­кла­дзе апош­ня­га дзе­ся­ці­год­дзя пра­кты­ка па­каз­вае: на­сам­рэч акту­аль­ны­мі і ці­ка­вы­мі рэ­жы­сё­ра­мі, у тым лі­ку і для ма­ла­до­га па­ка­лен­ня, ста­лі тыя, хто ў свой час ад­ва­жыў­ся ад­мо­віц­ца ад звык­лых штат­ных ста­сун­каў з тэ­атра­мі і пра­па­на­ваў пуб­лі­цы ўлас­ныя твор­чыя ідэі і пра­екты. У шэ­ра­гу та­кіх ма­ла­дых па­ста­ноў­шчы­каў мож­на на­зваць Ка­ця­ры­ну Ага­род­ні­ка­ву, Ка­ця­ры­ну Авер­ка­ву, Яўге­на Кар­ня­га, Але­га Кі­рэ­ева... І ха­ця мно­гія з іх не па­зі­цы­яна­ва­лі ся­бе як аль­тэр­на­ты­ву тэ­атрам рэ­пер­ту­арным і не па­ры­ва­лі з імі пра­фе­сій­ных ста­сун­каў, іхнія імё­ны "за­свя­ці­лі­ся" ме­на­ві­та ў аўтар­скіх пра­ектах.

Факт гэ­ты сам па са­бе не мо­жа не ра­да­ваць. Але ўслед за ім па­ўстае на­ступ­нае пы­тан­не: ці па­жа­да­юць гэ­тыя ма­ла­дыя лю­дзі, якія пра­кты­кай да­ка­за­лі ўлас­ную жыц­цяз­до­ль­насць у пра­фе­сіі, улас­на­руч­на "за­куць" ся­бе ў ранг чар­го­ва­га штат­на­га рэ­жы­сё­ра? Ду­маю, ад­каз на яго ві­да­воч­ны...

 

"Па­тэн­цый­ныя" спе­цы­яліс­ты?

Пад­трым­лі­ва­ючы ідэю та­го, што кож­ны твор­ца му­сіць сам вы­бі­раць шля­хі і фор­мы ўлас­най рэ­алі­за­цыі, пра­па­ную ўсё ж звяр­нуц­ца да ста­тыс­ты­кі. За апош­нія пяць вы­пус­каў са сцен Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў вы­йшла ні мно­га ні ма­ла - па­ўсот­ні спе­цы­яліс­таў з дып­ло­ма­мі рэ­жы­сё­раў. На­ват з улі­кам тэ­орыі аб тым, што з ча­сам у тэ­атры за­ста­ецца пра­ца­ваць уся­го то­ль­кі 30 пра­цэн­таў вы­пус­кні­коў, на 29 айчын­ных ка­лек­ты­ваў усё роў­на атрым­лі­ва­ецца да­во­лі вя­лі­кая ліч­ба. Дзе ж ха­ва­юцца гэ­тыя па­тэн­цый­ныя спе­цы­яліс­ты? Ча­му ды­ялек­тыч­ны за­кон пе­ра­хо­ду ко­ль­кас­ці ў якасць у да­чы­нен­ні да рэ­жы­сёр­скіх кад­раў да гэ­та­га ча­су ні­як не спра­цоў­вае?

Пры­адкрыю адзін тэ­атра­ль­ны сак­рэт: ка­лі ў ад­но­сі­нах да акцё­раў, якія час ад ча­су бя­руц­ца за па­ста­но­вач­ную ра­бо­ту, існуе на­ват спе­цы­яль­ны тэр­мін - "акцёр­ская рэ­жы­су­ра", то ад­ва­рот­ная з'ява па­куль што свай­го асэн­са­ван­ня ў су­час­ным тэ­атраз­наў­стве яшчэ не знай­шла. А, між тым, рэ­жы­сёр­скае акцёр­ства, што сён­ня ўсё бо­льш рас­паў­сю­джва­ецца ў айчын­ным тэ­атры,  мае ўсе пад­ста­вы для та­го, каб пе­ра­тва­рыц­ца ў яшчэ ад­ну тэн­дэн­цыю, не ве­ль­мі спры­яль­ную для твор­час­ці.

Рас­квіт­не­ла яна ў су­вя­зі з раз­мер­ка­ван­нем вы­пус­кні­коў у тэ­атры. Пра­фе­сій­ны не­да­вер да ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў ды­рэк­та­ры на­ват не ха­ва­юць і ад­кры­та ка­жуць, што "не мо­гуць пад­стаў­ляць ка­лек­тыў" і ста­віць ра­бо­ту тэ­атра ў за­леж­насць ад та­го, на­ко­ль­кі спра­віц­ца са сва­імі служ­бо­вы­мі за­да­ча­мі той або іншы ма­ла­ды ча­ла­век, які яшчэ, фак­тыч­на, не ню­хаў пра­фе­сій­на­га "по­ра­ху". Фар­ма­ль­на яны за­ліч­ва­юць вы­пус­кні­коў у тру­пу, але - у якас­ці акцё­раў "з пра­вам па­ста­ноў­кі". Гэт­кая хіт­рая фар­му­лі­роў­ка ні­бы­та аб­яцае ма­ла­дым спе­цы­яліс­там маг­чы­масць ажыц­цяў­ляць свае твор­чыя пра­екты. Але ж - у во­ль­ны ад асноў­най ра­бо­ты час (бо, згод­на з кан­трак­там, яны - усё-та­кі акцё­ры), і - ка­лі на тое бу­дуць да­дат­ко­выя маг­чы­мас­ці і імпэт у са­мо­га тэ­атра. Як пра­ві­ла, іх не аказ­ва­ецца: за апош­нія га­ды з тых, ка­му гэ­тае "пра­ва па­ста­ноў­кі" бы­ло па­абя­ца­на, не ма­гу ўзга­даць ні­вод­на­га, хто ім ска­рыс­таў­ся б у сап­раў­днас­ці. Што ж атрым­лі­ва­ецца: ма­ла­дыя спе­цы­яліс­ты ідуць пра­ца­ваць не па спе­цы­яль­нас­ці, ад­на­ча­со­ва дэ­ва­ль­ву­ючы ажно дзве пра­фе­сіі - рэ­жы­сёр­скую, якая дзя­ку­ючы гэ­та­му за­ста­ецца то­ль­кі фар­ма­ль­ным за­пі­сам у дып­ло­ме, і акцёр­скую, якой яны, па сут­нас­ці, ва­ло­да­юць на ўзроў­ні хо­бі? 

Яшчэ ад­на ка­тэ­го­рыя дып­ла­ма­ва­ных рэ­жы­сё­раў, фак­тыч­на не за­дзей­ні­ча­ных у бя­гу­чым тэ­атра­ль­ным пра­цэ­се, - акцё­ры, што ў свой час ад­чу­лі ў са­бе імкнен­не да па­ста­но­вач­най дзей­нас­ці і вы­ра­шы­лі на­быць ад­па­вед­ныя ве­ды ў гэ­тым на­кі­рун­ку. Як пра­ві­ла, бо­ль­шасць з іх пра­цуе ў рэ­гі­яна­ль­ных тэ­атрах і не на сло­вах су­ты­ка­ецца з ад­сут­нас­цю штат­най рэ­жы­су­ры ў сва­іх ка­лек­ты­вах. Жа­да­ючы не­йкім чы­нам пе­ра­ла­міць гэ­тую сі­ту­ацыю ад­сут­нас­ці па­ста­но­вач­ных кад­раў, здо­ль­ных фар­мі­ра­ваць рэ­пер­ту­арныя пра­па­но­вы з улі­кам улас­ных акцёр­скіх амбі­цый і па­трэб кан­крэт­на­га твор­ча­га ка­лек­ты­ву, яны імкнуц­ца да рэ­жы­сёр­скай ад­ука­цыі. Ад­нак, атрым­лі­ва­ючы ад­па­вед­ныя дып­ло­мы, з са­мых роз­ных пры­чын так і не трап­ля­юць у ка­тэ­го­рыю па­тэн­цый­ных рэ­жы­сё­раў, якія, доб­ра ве­да­ючы ка­лек­тыў знут­ры, маг­лі б па­спра­ба­ваць вы­бу­да­ваць яго ра­бо­ту бо­льш да­клад­на, чым за­про­ша­ныя на гэ­тую па­са­ду "гас­тра­лё­ры". Пры­чын тут шмат: ад звы­чай­на­га не­пры­няц­ця ўнут­ры ка­лек­ты­ву іх у но­вай якас­ці да ігна­ра­ван­ня пад­обных ідэй на ўзроў­ні кі­раў­ніц­тва тэ­атра: маў­ляў, на­яўнасць рэ­жы­сёр­скай ад­ука­цыі - гэ­та твая аса­біс­тая спра­ва, а згод­на са штат­ным рас­кла­дам ты як быў акцё­рам, так ім і за­ста­неш­ся. Але ж у рэ­жы­су­ры - як у спор­це: без што­дзён­ных про­фі­ль­ных трэ­ні­ро­вак ты на­ўрад ці доў­га пра­тры­ма­еш сваю "спар­тыў­ную фор­му" - да­стат­ко­ва ўся­го не­ка­ль­кі га­доў, каб стра­ціць пра­фе­сій­ныя на­вы­кі і ад­па­вед­ную ква­лі­фі­ка­цыю.

 

***

Дык як жа зра­біць так, каб за­тра­ты на пад­рых­тоў­ку рэ­жы­сё­раў усё-та­кі акуп­ля­лі­ся іх пра­фе­сій­ны­мі здзяй­снен­ня­мі? Як за­бяс­пе­чыць не ім са­мім - тэ­атрам пэў­ныя га­ран­тыі та­го, што ма­ла­ды спе­цы­яліст з рэ­жы­сёр­скім дып­ло­мам не бу­дзе фар­ма­ль­на "ад­се­джваць" свае два га­ды раз­мер­ка­ван­ня ў тру­пе? Ду­ма­ецца, са­мая га­лоў­ная за­да­ча, якую не­абход­на вы­ра­шыць у гэ­тым на­кі­рун­ку, - па­зба­віць тэ­атры пад­стаў для "стра­ху" ў да­чы­нен­ні да ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў. А для гэ­та­га яшчэ на ўзроў­ні пад­рых­тоў­кі дып­лом­ных ра­бот за­ма­ца­ваць вы­пус­кні­коў за кан­крэт­ны­мі тэ­атра­мі, каб аб­одва ба­кі ме­лі маг­чы­масць па­зна­ёміц­ца і ад­шу­каць агу­ль­ную мо­ву ў спра­ве. Бо, як па­фас­на гэ­та ні гу­чыць, але то­ль­кі га­ран­тыі кан­крэт­най ра­бо­ты (і ў пэў­най сту­пе­ні - аб­авя­за­це­льс­твы як ад тэ­атраў, так і з бо­ку са­міх ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў) здо­ль­ныя за­бяс­пе­чыць пра­цэс пе­ра­хо­ду ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў з "тэ­арэ­ты­каў" у пра­кты­кі.