З чаго пачынаецца фільм?

№ 24 (944) 12.06.2010 - 18.06.2010 г

Наша газета вяртаецца да праблемы сцэнарнага дэфіцыту ў нацыянальным кіно.

Пы­тан­не гэ­тае ў кі­на­ін­дус­трыі - ад­но з са­мых ба­лю­чых. Аб дэфіцыце якас­на­га сцэ­нар­на­га ма­тэ­ры­я­лу ка­жуць і на кі­нас­ту­дыі "Бе­ла­русь­фільм", і ў Дэ­пар­та­мен­це па кі­не­ма­таг­ра­фіі Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры. Між тым, не­да­хоп та­лен­таў у да­дзе­най сфе­ры на Бе­ла­ру­сі кан­ста­та­ваць не вы­па­дае: возь­мем у якас­ці свед­чан­ня ціт­ры тэ­ле­ві­зій­ных пра­ектаў, якія рых­ту­юц­ца на Бе­ла­ру­сі, а дэ­ман­стру­юц­ца на ўсёй рус­ка­моў­най пра­сто­ры. Пры­сут­ні­ча­юць про­зві­шчы бе­ла­ру­саў і ся­род аў­та­раў сту­жак, зня­тых на ра­ней­шых сту­ды­ях. Але, на жаль, не ўсе з ай­чын­ных та­лен­таў за­пат­ра­ба­ва­ны на ра­дзі­ме на 100%, пры­тым, што ма­юць не­аб­ход­ныя пра­фе­сій­ныя здоль­нас­ці і пад­рых­тоў­ку. Ка­рэс­пан­дэнт "К" вы­ра­шыў па­ці­ка­віц­ца "пад­вод­ны­мі ка­мя­ня­мі" сцэ­нар­най спра­вы на Бе­ла­ру­сі ў ад­на­го з яе пра­фе­сі­я­на­лаў, які шмат га­доў ства­рае лі­та­ра­тур­ныя ас­но­вы для сту­жак ды пе­ра­дач, на­ву­ча­ю­чы гэ­та­му но­вае па­ка­лен­не ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў.

Па­вел Іва­ноў пры­зна­ец­ца, што за­няў­ся лі­та­ра­тур­на-сцэ­нар­най твор­час­цю вы­му­ша­на, каб за­ра­біць на жыц­цё на ­па­чат­ку 1990-х. Яму, тэ­ат­раль­на­му ак­цё­ру і рэ­жы­сё­ру па аду­ка­цыі, уда­ло­ся зра­біць пра­фе­сі­яй яшчэ і сцэ­нар­нае ра­мяс­тво. Сцэ­на­рыі Паў­ла Іва­но­ва най­больш за­пат­ра­ба­ва­ны не ў нас: тэ­ле­ві­зій­ныя стуж­кі "Ваш пры­пы­нак, ма­дам" ды "На ўсіх шы­ро­тах" з пос­пе­хам ідуць на ра­сій­скіх тэ­ле­ка­на­лах і ма­юць пры­язныя вод­гу­кі са­май роз­най аў­ды­то­рыі.  У бе­ла­рус­кі тэ­ле­ві­зій­ны эфір вы­хо­дзяць зболь­ша­га да­ку­мен­таль­ныя пра­екты, ство­ра­ныя па сцэ­на­ры­ях Іва­но­ва. За­тое ён плён­на зай­ма­ец­ца пе­да­га­гіч­най спра­вай: вык­ла­дае на ня­даў­на ство­ра­ным фа­куль­тэ­це эк­ран­ных мас­тац­тваў БДАМ. Да­рэ­чы, яго­ны ву­чань Іг­нат Сі­дор­чык сё­ле­та ат­ры­маў га­лоў­ныя пры­зы на Рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се ма­ла­дых та­лен­таў "Зор­ка ўзыш­ла над Бе­ла­рус­сю" і на Фес­ты­ва­лі ка­рот­ка­мет­раж­на­га сту­дэн­цка­га кі­но "Кі­наг­рань".

Ка­рэс­пан­дэнт "Куль­ту­ры" вы­ра­шыў пры­цяг­нуць Паў­ла Ула­дзі­мі­ра­ві­ча ў якас­ці эк­спер­та, каб з яго да­па­мо­гай выс­вет­ліць са­мыя зла­ба­дзён­ныя пы­тан­ні сцэ­нар­най спра­вы.

 

Пы­тан­не пер­шае. Кі­ру­юць усім гро­шы?

Іс­нуе дум­ка (і яе раз-по­раз вы­каз­ва­юць не­ка­то­рыя асо­бы), што якасць сцэ­на­ры­я за­ле­жыць вык­люч­на ад па­ме­ру га­на­ра­ру. Маў­ляў, рас­цэн­кі на бе­ла­рус­кіх сту­ды­ях - не­вы­со­кія, та­му і ім­кнуц­ца на­шы сцэ­на­рыс­ты за мя­жу, да га­на­рар­ных ве­да­мас­цей, дзе ста­яць ліч­бы з вя­лі­кай коль­кас­цю ну­лёў. За пры­кла­да­мі да­лё­ка ха­дзіць не трэ­ба: вы­пад­кі, ка­лі айчынныя сцэ­на­рыс­ты па­каз­ва­юць свае тво­ры ра­сій­скім прад­зю­се­рам, а толь­кі пас­ля пра­па­ну­юць у Мін­ску сцэ­нар­ныя "рэш­ткі", ня­рэд­кія. Не дзі­ва, што і стаў­лен­не са­міх кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў да пра­ектаў, якія ства­ра­юц­ца па та­кіх сцэ­на­ры­ях, ад­па­вед­нае.

Буй­ныя па­ме­ры бю­джэ­таў ра­сій­скіх сту­жак, у па­раў­нан­ні з ку­ды больш сціп­лы­мі бе­ла­рус­кі­мі, і за­бяс­печ­ва­юць тамтэйшым сцэ­на­рыс­там пры­бы­так. Ві­да­воч­на, што на­шаму кі­но сёння не пад сі­лу кож­ны раз даз­ва­ляць са­бе бю­джэ­ты ў не­каль­кі міль­ё­наў до­ла­раў.

 Па­вел Іва­ноў лі­чыць, што спра­ва - да­лё­ка не толь­кі ў фі­нан­са­вым ас­пек­це, і пра­фе­сій­ны сцэ­на­рыст пры вы­ба­ры сту­дыі ка­рыс­та­ец­ца цэ­лым шэ­ра­гам ма­ты­ві­ро­вак.

- Гро­шы вель­мі час­та ста­яць на дру­гім мес­цы пас­ля асоб тых, хто бу­дзе зай­мац­ца выт­вор­час­цю кар­ці­ны. Ча­сам пра­па­но­ва бы­вае вель­мі пры­ваб­ная: вы­со­кі га­на­рар, буй­ныя маш­та­бы зды­мак, але ка­лі выс­вят­ля­ец­ца, што зды­маць бу­дзе ча­ла­век без мі­ні­маль­на не­аб­ход­на­га во­пы­ту, да­во­дзіц­ца ад­маў­ляць у суп­ра­цоў­ніц­тве.

Шмат што за­ле­жыць ад са­мой ар­га­ні­за­цыі пра­цэ­су, а ён наў­прост звя­за­ны з агуль­ным уз­роў­нем кі­на­куль­ту­ры, - ка­жа эк­сперт. - Той жа, у сваю чар­гу, вель­мі  моц­на за­ле­жыць ад стаў­лен­ня да сцэ­на­рыс­та. Вы­яў­ля­ец­ца гэ­та на­ват у бы­та­вых "дро­бя­зях", па якіх, ад­нак, гэ­ты са­мы ўзро­вень і выз­на­ча­ец­ца.

За пры­кла­да­мі ха­дзіць не трэ­ба: ка­лі я пры­язджаю да ра­сій­ска­га прад­зю­се­ра, мя­не заў­сё­ды сус­тра­кае аў­та­ма­біль, пры­язныя ад­но­сі­ны аб­слу­гоў­ва­ю­ча­га пер­са­на­лу... Але са­мае га­лоў­нае - ка­лі пра­цу­еш з тым жа ра­сій­скім прад­зю­се­рам, пра­ві­лы гуль­ні выз­на­ча­ны дак­лад­на і па­вод­ле ўмоў, і па­вод­ле тэр­мі­наў. З бо­ку бе­ла­рус­кіх сту­дый, у тым лі­ку пры­ват­ных, іс­нуе пэў­ная не­а­ба­вяз­ко­васць, іх­нія суп­ра­цоў­ні­кі быц­цам бы не ад­каз­ва­юць за свае сло­вы: нап­рык­лад, мо­гуць па­а­бя­цаць рас­па­чаць здым­кі па тва­ім сцэ­на­рыі, пап­ра­сіць не пра­па­ноў­ваць яго ін­шым кам­па­ні­ям, але так і не вы­кон­ва­юць свай­го абя­цан­ня. У вы­ні­ку сцэ­на­рый ля­жыць "на па­лі­цы", і стуж­ка на свет не з'яў­ля­ец­ца. Пра­фе­сі­я­нал па­ві­нен ца­ніць свой час, та­му пі­саць "у стол" - вя­лі­кая рас­ко­ша.

 

Пы­тан­не дру­гое. Хто га­лоў­ны на сцэ­нар­ным кан­ве­е­ры?

Асо­бы сцэ­на­рыс­та, рэ­жы­сё­ра бы­лі заў­сё­ды вель­мі знач­ны­мі ў кі­нап­ра­цэ­се.  Але апош­нім ча­сам мас­тац­тва кі­но ўсё больш пад­вяр­га­ец­ца дык­та­ту рын­ку, а зна­чыць, на пер­шы план у ім вы­хо­дзіць асо­ба не твор­цы, а біз­нес­ме­на, прад­зю­се­ра, які, ні­бы­та, мо­жа ўмеш­вац­ца ў твор­чы пра­цэс ад­па­вед­на ка­мер­цый­най мэ­таз­год­нас­ці. Ці з'яў­ля­ец­ца сцэ­на­рыст на су­час­ным эта­пе паў­на­вар­тас­ным аў­та­рам стуж­кі? І ці бы­вае так, што ка­лі кі­над­ра­ма­тург гля­дзіць стуж­ку, зроб­ле­ную па яго сцэ­на­рыі, то не паз­нае сва­ёй за­ду­мы?

- Са­мы вя­лі­кі ўплыў на сцэ­на­рыс­та, так­са­ма, як і на ін­шых аў­та­раў і прад­зю­се­ра, аказ­вае фар­мат, пад які робіцца стуж­ка. Ад­па­вед­на па­чат­ко­вай за­ду­ме і па­ві­нен ства­рац­ца сцэ­на­рый. Ка­лі прад­зю­сер цвёр­да ве­дае што, як і для ка­го зды­мае, то і сцэ­на­рыст з са­ма­га па­чат­ку ат­рым­лі­вае кан­крэт­нае за­дан­не, доб­ра ўсведамляючы, якая ра­бо­та ад яго пат­ра­бу­ец­ца. Та­му вы­пад­каў, ка­лі сцэ­на­рыст "не паз­нае сваёй задум­ы" на эк­ра­не, мож­на лёг­ка паз­бег­нуць. Га­лоў­нае, каб ён з са­ма­га па­чат­ку разумеў, з кім і дзе­ля ча­го пра­цуе. А так­са­ма - ці­ка­віўся нюансамі аў­тар­ска­га да­га­во­ра: у апош­нім па­він­на быць паз­на­ча­на, коль­кі пра­цэн­таў ад пер­ша­па­чат­ко­ва­га ва­ры­ян­ту сцэ­на­рыя мо­гуць змя­ніць пад час зды­мак рэ­жы­сёр з прад­зю­се­рам.

Трэ­ба доб­ра ўсве­дам­ляць: су­час­ная кі­на­выт­вор­часць - сво­е­а­саб­лі­вы кан­ве­ер, пры­ду­ма­ны і з пос­пе­хам іс­ну­ю­чы ў Га­лі­ву­дзе. Сцэ­нар­ны кан­ве­ер уяў­ляе з ся­бе бры­га­ду дра­ма­тур­гаў, кож­ны з якіх зай­ма­ец­ца тым, што ў яго ат­рым­лі­ва­ец­ца лепш за ўсё: адзін пры­дум­ляе сю­жэт і пі­ша сцэ­нар­ную за­яў­ку, дру­гі ства­рае пад­ра­бяз­ны сцэ­на­рый, трэ­ці - ды­я­ло­гі пер­са­на­жаў... Та­кая пра­кты­ка аб­са­лют­на ап­раў­да­на, асаб­лі­ва - ва ўмо­вах тэ­ле­ві­зій­най выт­вор­час­ці, на шмат­се­рый­ных стуж­ках, так зва­ных тэ­ле­на­ве­лах. Па­га­дзі­це­ся, на­пі­саць ад­на­му ча­ла­ве­ку сцэ­на­рый трох­сот се­рый не­маг­чы­ма на­ват фі­зіч­на.

 

Пы­тан­не трэ­цяе. На­коль­кі эфек­тыў­ныя сцэ­нар­ныя кон­кур­сы?

У на­шай кра­і­не пе­ры­я­дыч­на пра­во­дзяц­ца сцэ­нар­ныя кон­кур­сы. Вы­ні­кі іх час­ця­ком не са­мыя ап­ты­міс­тыч­ныя. Бы­вае і так, што вар­тыя Пер­шай прэ­міі ра­боты кам­пе­тэн­тнае жу­ры не здоль­нае вы­лу­чыць. З чым звя­за­на та­кая па­сіў­насць ай­чын­ных сцэ­на­рыс­таў? Ці не з ма­лой дас­вед­ча­нас­цю па­тэн­цый­ных аў­та­раў аб пра­хо­дзя­чых кон­кур­сах? Бо па­ве­рыць у тое, што на Бе­ла­ру­сі ма­ла та­ле­на­ві­тых  асоб з ары­гі­наль­ны­мі за­ду­ма­мі, цяж­ка.

- Так, пра­бле­ма не­дас­тат­ко­вай ін­фар­ма­ва­нас­ці ёсць. На­зі­раю яе па сва­іх сту­дэн­тах: мно­гія вя­дуць ся­бе па­сіў­на, ча­сам да­во­дзіц­ца рас­па­вя­даць ім аб іс­ну­ю­чых кон­кур­сах і фес­ты­валь­ных маг­чы­мас­цях. Але га­лоў­ная пры­чы­на - ва ўмо­вах са­міх кон­кур­саў: па­вод­ле іх па­ла­жэн­няў, сцэ­на­рыі-пе­ра­мож­цы не ма­юць пра­ва быць эк­ра­ні­за­ва­ны на ін­шых сту­ды­ях, што аў­та­ма­тыч­на аб­мя­жоў­вае пра­вы дра­ма­тур­гаў. Та­му тыя і не спя­ша­юц­ца прадстаўляць свае леп­шыя тво­ры на кон­курс: ка­лі рап­там яны вый­гра­юць ней­кую прэ­мію, на­ват за­ах­воч­валь­ную, то стра­цяць ін­шыя маг­чы­мас­ці. Та­кія ўмо­вы па­ды­хо­дзяць толь­кі для па­чат­коў­цаў, а не для пас­пя­хо­вых, за­пат­ра­ба­ва­ных аў­та­раў.

 

Пы­тан­не чац­вёр­тае. Як шу­каць сцэ­на­рый?

Іс­нуе дзве стра­тэ­гіі на­быц­ця сту­ды­я­мі сцэ­на­ры­яў - па­сіў­ная і ак­тыў­ная. Па­сіў­ная, да якой ад­но­сяц­ца тыя ж кон­кур­сы, заключаецца ў тым, што рэ­дак­та­ры ча­ка­юць, па­куль да іх прыйдуць аў­та­ры і пры­ня­суць свае тво­ры. Ак­тыў­ная - рэ­дак­та­ры і прад­зю­се­ры са­мі ці­ка­вяц­ца сцэ­нар­ны­мі пар­тфе­ля­мі дра­ма­тур­гаў, за­маў­ля­юць ім тэ­мы. Якая са стра­тэ­гій най­больш плён­ная ў на­шых умо­вах?

- Доб­ры рэ­дак­тар заў­сё­ды зна­хо­дзіц­ца ў по­шу­ку аў­та­раў, тэм, ідэй. Шмат хто ўпэў­не­ны ў тым, што па­доб­ны сцэ­на­рыст на сту­дыі зай­ма­ец­ца толь­кі праўкай тэк­сту. А гэ­та ку­ды больш скла­да­ная пра­фе­сія, яна вель­мі ад­роз­ні­ва­ец­ца ад пра­фе­сіі дра­ма­тур­га. Та­му га­лоў­ная якасць доб­ра­га рэ­дак­та­ра - не зай­мац­ца сцэ­нар­най твор­час­цю, каб не кан­ку­ры­ра­ваць з аўтарамі, чые сцэ­на­ры­і раз­гля­дае.

Асо­ба рэ­дак­та­ра на сён­няш­ні дзень - ад­на з га­лоў­ных у кі­нап­ра­цэ­се. Аду­ка­ва­ны, пра­фе­сій­ны спе­цы­я­ліст та­ко­га кштал­ту, нап­рык­лад, у Ра­сі­і, ­ат­рым­лі­вае на­ват больш за са­міх аў­та­раў сцэ­на­рыя. Ён - пер­шы па­моч­нік кі­нап­ра­дзю­се­ра, бо фак­тыч­на ад­каз­вае за тэ­ма­тыч­ны план сту­дыі. Та­му ад асо­бы рэ­дак­та­ра, яго ўмен­ня працаваць з аў­та­ра­мі, шмат у чым за­ле­жыць пас­пя­хо­вая дзей­насць сту­дыі.

 

Пы­тан­не пя­тае. З ча­го па­чы­наць сцэ­на­рыс­ту?

Зай­мац­ца сцэ­нар­най спра­вай з кож­ным го­дам хо­ча ўсё больш лі­та­ра­тур­на адо­ра­ных асоб. Але кі­над­ра­ма­тур­гія - вель­мі спе­цы­фіч­ная з'ява. Ка­лі ра­ман або апо­весць пры­зна­ча­ны для шы­ро­ка­га ко­ла чы­та­чоў, то сцэ­на­рый - тым больш, сі­ноп­сіс або за­яў­ка - пры­зна­ча­ны толь­кі для не­каль­кіх ча­ла­век: прад­зю­се­ра, рэ­жы­сё­ра, апе­ра­та­ра, ак­цё­раў. Як па­чат­коў­цу пра­ве­рыць свой та­лен­т у кі­над­ра­ма­тур­гіі і якім чы­нам га­да­ваць но­вых сцэ­на­рыс­таў?

- Па­чы­наць трэ­ба з апа­вя­дан­ня - ка­рот­кай на­ве­лы на не­каль­кі ста­ро­нак. Гэ­та вы­ток і ма­ёй лі­та­ра­тур­най кар'еры: на за­нят­ках па дра­ма­тур­гіі трэ­ба бы­ло на­пі­саць апа­вя­дан­не "пад Чэ­ха­ва". У мя­не ат­ры­ма­ла­ся вель­мі доб­ра, і вык­лад­чык у якас­ці жар­ту ска­заў: "Ну, на хлеб ты са­бе лі­та­ра­тур­най спра­вай за­ро­біш!" Так і ад­бы­ло­ся ў 1990-я, ка­лі да­во­дзі­ла­ся за­раб­ляць гро­шы, у тым лі­ку, на­пі­сан­нем ра­ма­наў "пад псеў­да­ні­мам". Та­кім чы­нам, па­чы­наць заў­сё­ды трэ­ба з ма­лой фор­мы. Для сцэ­на­рыс­та гэ­та асаб­лі­ва важ­на, бо даз­ва­ляе зра­зу­мець сут­насць спра­вы, дыс­цып­лі­нуе, ву­чыць вы­дум­ляць сю­жэт і апіс­ваць яго на не­вя­лі­кай коль­кас­ці ста­ро­нак.

Са­мае га­лоў­нае пры пры­ёме ва ўста­но­ву, дзе ву­чаць на сцэ­на­рыс­та, - пра­ве­рыць мыс­лен­не кан­ды­да­та. Ка­лі ча­ла­век мыс­ліць дра­ма­тур­гіч­на, што як­раз і ві­даць па ка­рот­кай на­ве­ле, то з ім мож­на пра­ца­ваць да­лей.

 

Пы­тан­не  шос­тае. Дзе і ў ка­го ву­чыц­ца?

Апош­нім ча­сам з'яў­ля­ец­ца ўсё больш пра­па­ноў на­ву­чыцца "зды­маць кі­но". Ад­кры­ва­юц­ца ка­мер­цый­ныя кур­сы, дзе ах­вот­ных за пэў­ную пла­ту абя­ца­юць за не­каль­кі ме­ся­цаў зра­біць "фільм­мей­ке­ра­мі": рэ­жы­сё­ра­мі, прад­зю­се­ра­мі, сцэ­на­рыс­та­мі. Зра­зу­ме­ла, што на­ват ка­рот­ка­ча­со­выя зно­сі­ны з пра­фе­сі­я­на­ла­мі пры­но­сяць свой плён. Ад­нак ці мож­на лі­чыць та­кіх "кур­сан­таў" цал­кам здоль­ны­мі для ня­лёг­кай сцэ­нар­най пра­цы?

- На­пі­саць адзін-два сцэ­на­рыі не­вы­со­ка­га ўзроў­ню мож­на і пас­ля за­кан­чэн­ня кур­саў. Ка­заць аб паў­на­вар­тас­най аду­ка­цыі, бе­зу­моў­на, нель­га. Сцэ­на­рыст па­ві­нен ве­даць наш­мат больш, чым мо­жа па­дац­ца на пер­шы пог­ляд, быць глы­бо­ка і шмат­ба­ко­ва аду­ка­ва­ным ча­ла­ве­кам. Та­му про­філь­ная вы­шэй­шая аду­ка­цыя яму про­ста не­аб­ход­на.

 

Пы­тан­не сё­мае, га­лоў­нае. Як на­пі­саць доб­ры сцэ­на­рый?

У Га­лі­ву­дзе фун­кцы­я­нуе цэ­лая ін­дус­трыя для сцэ­на­рыс­таў. Вы­да­юц­ца  пад­руч­ні­кі па сцэ­нар­ным ра­мяс­тве, збор­ні­кі га­то­вых сі­ноп­сі­саў, іс­ну­юць на­ват кам­п'ю­тэр­ныя пра­гра­мы, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юць ней­кія стан­дар­тныя дра­ма­тур­гіч­ныя схе­мы...

- Упэў­не­ны, коль­кі пра­ві­лаў і рэ­ка­мен­да­цый не іс­на­ва­ла б, адзі­най фор­му­лы на­пі­сан­ня пас­пя­хо­ва­га сцэ­на­рыя пап­рос­ту не іс­нуе. Ве­даю ка­лег, якія зды­ма­юць асоб­ную ква­тэ­ру, каб на час пра­цы аб­стра­га­вац­ца ад сямейных клопатаў ды апы­нуц­ца ў ці­шы­ні і спа­коі. У той час як я час­та пра­цую, па­ра­лель­на зай­ма­ю­чы­ся яшчэ не­чым ін­шым... Га­лоў­нае, не ста­віц­ца да сцэ­на­рыя вель­мі сур'ёз­на: гэ­та пе­ра­шка­джае!