На вастрыі чатырохграннага штыка

№ 23 (943) 05.06.2010 - 11.06.2010 г

Неўзабаве пасля публікацыі матэрыялаў “круглага стала”, які быў прысвечаны тэме аховы помнікаў спадчыны, датычных падзей Вялікай Айчыннай вайны (гл. “К”№ 16 за 2010 г.), у рэдакцыю звярнуўся вядомы скульптар, народны мастак Беларусі Іван Міско. Аўтар або сааўтар многіх знакавых манументальных пабудоў падзяліўся сваім болем на конт адной з іх — ці не самага прачулага помніка народнаму гераізму.

 

/i/content/pi/cult/268/4127/5-1.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

- Пабываўшы  ў Жодзіне і наведаўшы ма­ну­мен­т у го­нар  ма­ці-пат­ры­ёт­кі Нас­тас­сі Куп­ры­я­на­вай,  я са скрухай адзначыў, што пом­нік спаз­наў іс­тот­ныя зме­ны: ля яго ня­ма бо­лей квет­ні­ка, шты­кі він­то­вак - ука­ро­ча­ныя... - рас­па­вёў Іван Акі­ма­віч. - Як мне ска­за­лі, не­каль­кі га­доў та­му там бы­ла рэс­таў­ра­цыя. Але хто і ка­лі ёю зай­маў­ся - не ве­даю. Мне і яшчэ ад­на­му аў­та­ру ма­ну­мен­та - Ан­дрэю Зас­піц­ка­му (нашы пап­леч­нікі скульптар Мі­ка­лай Ры­жан­коў і архітэктар Алег Трафімчук, на жаль, ужо пай­шлі з жыц­ця) - ні­чо­га пра гэ­та не па­ве­дам­ля­лі. Мо­жа, вы  да­па­маг­лі б ра­заб­рац­ца? І ці не вар­та сён­ня вяр­нуць пом­ні­ку пер­шас­ны выг­ляд?..

Зра­зу­ме­ла, аб­мі­нуць да­дзе­ную тэ­му ўва­гай рэ­дак­цыя не маг­ла. Тым больш, у Год юбі­лею Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі, ка­лі эле­мен­тар­нае па­чуц­цё доў­гу аба­вяз­вае нас пра­явіць асаб­лі­вую ўва­гу да пом­ні­каў ге­ро­ям той вай­ны. Не­сум­нен­на, што гэ­тая ўва­га не па­він­на аб­мя­жоў­вац­ца толь­кі ўсе­а­гуль­най хва­ляй доб­раў­па­рад­ка­ван­ня, якая прайшла на­пя­рэ­дад­ні 9 мая.


Рэс­таў­ра­цыя, якой
не бы­ло

Мой зва­нок у ад­дзел ідэ­а­ла­гіч­най ра­бо­ты Жо­дзін­ска­га гар­вы­кан­ка­ма стаў для яго суп­ра­цоў­ні­каў поў­най не­ча­ка­нас­цю.

- Рэс­таў­ра­цыя? - здзіў­ле­на пе­ра­пы­та­ла мя­не па тэ­ле­фо­не на­чаль­нік ад­дзе­ла ідэалогіі Ва­лян­ці­на Шар­снё­ва. - Ве­да­е­це, мы апя­ку­ем гэ­ты пом­нік з 2005 го­да, і ні­я­кіх ра­бот, за вык­лю­чэн­нем доб­раў­па­рад­ка­ван­ня тэ­ры­то­рыі, там у гэ­ты час не пра­во­дзі­ла­ся. Але пры­язджай­це: бу­дзем раз­бі­рац­ца...

У тым, што жо­дзін­цы ша­ну­юць ма­ну­мент у го­нар сва­іх зем­ля­коў, сум­ня­вац­ца не вы­па­дае. Гэ­тая па­ша­на - на­ві­да­во­ку: чыс­ці­ня ля пом­ні­ка - ідэ­аль­ная, а квет­кі ту­ды пры­но­сяць не толь­кі да па­мят­ных дат. Не­па­да­лёк ад скульп­тур­най гру­пы заў­ва­жыў сто­сі­кі пліт­кі і гор­ку пяс­ку. Як па­ве­да­мі­ла Ва­лян­ці­на Шар­снё­ва, мяс­цо­выя ўла­ды што­год вы­дат­коў­ва­юць на доб­раў­па­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рыі ма­ну­мен­та лад­ную су­му гро­шай. Пры­кла­дам, сё­ле­та яна скла­ла 30 міль­ё­наў руб­лёў.

У звяз­ку з гэ­тым, зга­даў ад­ну з заў­ваг са­аў­та­ра пом­ні­ка: квет­ні­ка ля ўзнож­жа ма­ну­мен­та больш ня­ма. Ад­нак у ад­дзе­ле ідэ­а­ла­гіч­най ра­бо­ты гар­вы­кан­ка­ма на гэ­ты конт ма­юць свае ар­гу­мен­ты. Яны пад­ма­ца­ва­ны пра­ектна-каш­та­рыс­най да­ку­мен­та­цыі ма­ну­мен­та ў го­нар ма­ці-пат­ры­ёт­кі.

- Як ба­чы­це, аб'ект апі­са­ны тут дас­ка­на­ла - без ува­гі не зас­та­ла­ся ні­вод­ная дро­бязь, - але ж пра квет­нік або клум­бу ні­дзе ні­чо­га не паз­на­ча­на, - пра­ка­мен­ці­ра­ва­лі суп­ра­цоў­ні­кі ад­дзе­ла, дэ­ман­стру­ю­чы уні­каль­ны да­ку­мент 1975 го­да. - Та­му мож­на ўсум­ніц­ца ў тым, што гэ­ты квет­нік з'яў­ляў­ся склад­ні­кам пом­ні­ка спад­чы­ны, а не про­ста эле­мен­там доб­раў­па­рад­ка­ван­ня тэ­ры­то­рыі, які мо­жа быць з ча­сам за­ме­не­ны на ін­шы...

Зрэш­ты, Ва­лян­ці­на Шар­снё­ва тут жа пад­крэс­лі­ла, што ў той час, ка­лі ад­дзел рас­па­чаў апе­ка­ць пом­ні­к, квет­ні­ка ўжо не бы­ло. Ды і гіс­то­рыя са шты­ком бы­ла за­вер­ша­на.

А па­ча­ла­ся яна з...  "по­дзві­гу", які вар­ты асоб­на­га аб­за­ца ў сус­вет­най ан­та­ло­гіі глуп­ства. Га­доў пят­нац­цаць та­му ней­кі ван­дал, ры­зы­ку­ю­чы ўлас­ным зда­роў­ем, ус­ка­рас­каў­ся на са­мы верх ма­ну­мен­та і здо­леў зла­маць адзін з яго брон­за­вых шты­коў. Хто, як і, га­лоў­нае, на­вош­та гэ­та зра­біў? На жаль, тыя пы­тан­ні зас­та­лі­ся без ад­ка­зу.

- На­коль­кі я ра­зу­мею, за­мест та­го, каб ад­на­віць зла­ма­ны штык, бы­ло вы­ра­ша­на пай­сці па про­стым шля­ху: аб­рэ­заць ас­тат­нія, - вы­ка­заў свае прэ­тэн­зіі Іван Міс­ко. - Ні­чо­га са­бе рэс­таў­ра­цыя!..

Ці то ад ван­да­лаў, ці то ад зло­дзе­яў па­цяр­пе­лі і брон­за­выя аб'ём­ныя лі­та­ры, якія ўтва­ра­лі ча­ты­рох­рад­коўе з вер­ша Мі­ха­і­ла Іса­коў­ска­га: ад іх і сле­ду не зас­та­ло­ся. Але, на дум­ку скульп­та­ра, пад час рэс­таў­ра­цыі над­піс  пат­рэб­на бы­ло ад­на­віць - як не­ад'ем­ную час­тку ма­ну­мен­та.

- Я бя­ру ста­рыя фо­таз­дым­кі пом­ні­ка і па­ра­ноў­ваю іх з ця­пе­раш­ні­мі. Роз­ні­ца - ві­да­воч­ная, - ка­жа Іван Міс­ко.


Апошняе слова -

за аўтарам

/i/content/pi/cult/268/4127/5-2.jpgЗа тыя сут­кі, па­куль я вы­піс­ваў ка­ман­дзі­роў­ку і ехаў да Жо­дзі­на, Ва­лян­ці­на Пі­ме­наў­на ўжо пас­пе­ла пра­вес­ці сво­е­а­саб­лі­вае служ­бо­вае рас­сле­да­ван­не. Па ўсім бы­ло ві­даць: гэ­тая пры­края сі­ту­а­цыя ска­ла­ну­ла яе да глы­бі­ні ду­шы.

Як вы­я­ві­ла­ся, у 2003 - 2004 гг. пом­нік зве­даў адзі­ны ў сва­ёй 35-га­до­вай гіс­то­рыі ка­пі­таль­ны ра­монт. Праўда­па­доб­на: ме­на­ві­та та­ды шты­кі і бы­лі "пад­ка­ро­ча­ны". Праўда­па­доб­на - бо да­ку­мен­та, што пад­ра­бяз­на ад­люс­троў­ваў бы ход ра­бот, у "дасье" пом­ні­ка ня­ма.

- У ад­дзе­ле куль­ту­ры, які та­ды ад­каз­ваў за ма­ну­мент, даў­но змя­ніў­ся на­чаль­нік, - рас­па­вя­ла Ва­лян­ці­на Пі­ме­наў­на. - Мы звяр­ну­лі­ся так­са­ма і ў ЖКГ, але ж там ды­рэк­та­ры за гэ­ты час змя­ня­лі­ся ўжо трой­чы...

Па­вод­ле ло­гі­кі і бе­ла­рус­ка­га за­ка­на­даў­ства,  "кан­цы" ў да­дзе­ным вы­пад­ку вы­па­да­ла шу­каць ва ўпраў­лен­ні па ахо­ве гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны і рэс­таў­ра­цыі Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь: лю­быя ра­мон­тныя ра­бо­ты на пом­ні­ку спад­чы­ны (а ма­ну­мент ма­ці-пат­ры­ёт­цы, зра­зу­ме­ла, мае та­кі ста­тус) па­він­ны вес­ці­ся з даз­во­лу Мі­ніс­тэр­ства.

На мой за­пыт суп­ра­цоў­ні­кі ўпраў­лен­ня ад­рэ­а­га­ва­лі апе­ра­тыў­на. Як вы­я­ві­ла­ся, та­кі даз­вол і сап­раў­ды быў вы­дадзе­ны. Ад­па­вед­на, за­каз­чык ра­бот - УКБ Жо­дзін­ска­га гар­вы­кан­ка­ма - за­ка­на­даў­ства ў гэ­тым пла­не не па­ру­шыў. Не вы­клі­кае сум­не­ваў і тое, што му­ні­цы­па­ль­ныя ўла­ды кі­ра­ва­лі­ся вы­ключ­на доб­ры­мі на­ме­ра­мі, па­прос­ту не над­аўшы тым, зда­ва­ла­ся б, дро­бя­зям, асаб­лі­вай ува­гі.

Ад­сюль вы­ні­кае за­ка­на­мер­ная вы­сно­ва. Пры­кра­га для ўсіх не­па­ра­зу­мен­ня мож­на бы­ло па­збег­нуць у тым вы­пад­ку, ка­лі б за­каз­чык і вы­ка­наў­цы ра­мон­тных ра­бот сво­еча­со­ва ўзгад­ні­лі ўсе работы з аўта­ра­мі ма­ну­мен­та. Без сум­не­ву, у ацэн­цы важ­нас­ці тых ці іншых ка­рэк­ты­ў аб­ліч­ча по­мні­ка - у тым лі­ку і да­ўжы­ні шты­коў - апош­няе сло­ва ме­ла за­стац­ца за імі. Гэ­та­га па­тра­буе і за­ка­на­даў­ства, што ахоў­вае пра­ва на аўтар­ства, і, урэш­це, эле­мен­тар­ная эты­ка. Змя­няць мас­тац­кія воб­ра­зы, ство­ра­ныя іншы­мі, пра­ва ні­ко­му не да­дзе­на. 


Сло­вы, што сцер­лі­ся

з па­мя­ці

Дык ці та­кое ўжо вя­лі­кае зна­чэн­не мае даў­жы­ня шты­коў на брон­за­вых "трох­лі­ней­ках" сы­ноў Куп­ры­я­на­вай? Мо­жа, пры­нцы­по­васць скульп­та­ра, які звяр­нуў ува­гу на гэ­тую тэ­му, - тро­хі пра­змер­ная? Тым бо­лей, і ча­су ўжо ня­ма­ла прайшло.

Да­мо сло­ва са­мо­му Іва­ну Акі­ма­ві­чу:

- Ства­ра­ю­чы пом­нік, мы дат­клі­ва пра­пра­цоў­ва­лі кож­ную дэ­таль: нап­рык­лад, крой шы­ня­ля або ма­дэль бо­таў. Кож­ная драб­ні­ца па­він­на быць да­рэ­чы, дак­лад­на ад­па­вя­даць сва­ёй эпо­се.  Зра­зу­ме­ла, гэ­та ты­чы­ла­ся і зброі. Мы прад­ума­лі лі­та­раль­на ўсё. Ча­му пом­нік ста­іць ля да­ро­гі? Бо гэ­тая да­ро­га так­са­ма з'яў­ля­ец­ца пом­ні­кам: па ёй у абод­ва ба­кі прайшла вай­на. Ча­му п'едэс­тал та­кі ніз­кі? Бо мы не ха­це­лі ад­ры­ваць скульп­тур­ныя пос­та­ці ад зям­лі. Ні­чо­га вы­пад­ко­ва­га і дру­га­рад­на­га ў гэ­тым тво­ры ня­ма.

Мо­жа, ме­на­ві­та на гэ­тай дат­клі­вай праўда­па­доб­нас­ці і грун­ту­ец­ца кра­наль­ная, ба­дай бя­злі­тас­ная рэ­а­ліс­тыч­насць скульп­тур­най кам­па­зі­цыі, ад якой - му­раш­кі па ску­ры. Ві­да­воч­цы ад­крыц­ця пом­ні­ка, якое ад­бы­ло­ся ў час пра­вя­дзен­ня ў Мін­ску Між­на­род­на­га кан­грэ­са жан­чын, свед­чаць: мно­гія яго ўдзель­ні­цы з роз­ных кра­ін све­ту не здо­ле­лі стры­маць слёз. А са­ма Нас­тас­ся Фа­мі­ніч­на на­ват не ве­ры­ла ў тое, што фі­гу­ры яе сы­ноў зроб­ле­ны з брон­зы: нас­толь­кі моц­ным быў эфект ідэн­ты­фі­ка­цыі з рэ­ча­іс­нас­цю...

- Не­як, сто­я­чы ля пом­ні­ка, яна пра­мо­ві­ла: "Ця­пер жа ўжо ха­лод­на, а мой ма­лод­шань­кі Пе­ця - без шап­кі...  Ён увесь час на мя­не гля­дзіць, ні­бы не хо­ча іс­ці. Ідзі, бо твае бра­ты ўжо пай­шлі"... - згад­вае Іван Міс­ко. -  Чу­ю­чы гэ­та, мы ле­дзь­ве стрым­лі­ва­лі слё­зы...

...Зат­ры­маў­ся ля пом­ні­ка на пэў­ны час - ужо не як жур­на­ліст, а як "про­сты  смя­рот­ны". Гэ­ты ма­ну­мент нель­га паг­ля­дзець мі­ма­хо­дзь, звяр­нуў­шы на яго ўва­гу хі­ба кра­ем во­ка, - ля яго хо­чац­ца спы­ніц­ца і пас­та­яць у за­ду­мен­ні ха­ця б коль­кі хві­лін. Аў­та­ры пом­ні­ка не толь­кі ства­ры­лі наз­дзі­ва пра­чу­лыя, пра­нік­лі­выя воб­ра­зы - яны здо­ле­лі вы­бу­да­ваць сво­е­а­саб­лі­вую сэн­са­вую пра­сто­ру, якая лі­та­раль­на паг­лы­нае гле­да­ча. 

І як да­рэ­чы ў та­кі мо­мант бы­ло б нат­ра­піць по­зір­кам на  рад­кі Іса­коў­ска­га: "Да раз­ве об этом рас­ска­жешь - // В ка­кие ты го­ды жи­ла!// Ка­кая без­мер­ная тя­жесть// На жен­ские пле­чи лег­ла". Але пра­чы­таць гэ­ты верш ля пом­ні­ка мож­на хі­ба на па­мяць.

За­пы­таў­ся ў не­каль­кіх жо­дзін­цаў: што ж бы­ло на­пі­са­на ля ма­ну­мен­та? Ніх­то не па­мя­тае на­ват і пры­бліз­на.

***

Чар­го­вае свед­чан­не та­го, што гіс­то­рыя з ра­мон­там пом­ні­ка  "за­ча­пі­ла" не толь­кі вя­до­ма­га скульп­та­ра, але і га­рад­скія ўла­ды Жо­дзі­на, не пры­му­сі­ла ся­бе ча­каць. Рэ­дак­цыя не пра­сі­ла да­ваць афі­цый­ны ад­каз з на­го­ды пра­блем­най сі­ту­а­цыі, але неў­за­ба­ве пас­ля на­вед­ван­ня ка­рэс­пан­дэн­там "Куль­ту­ры" го­ра­да ён прыйшоў на наш ад­рас - за под­пі­сам першага на­мес­ні­ка стар­шы­ні гар­вы­кан­ка­ма Юрыя Шарыя. Ра­зам з ужо пры­ве­дзе­ны­мі вы­шэй фак­та­мі, у ліс­це пад­крэс­ле­на, што Іван Міс­ко, не­ад­на­ра­зо­ва на­вед­ва­ю­чы Жо­дзі­на, ні­я­кіх прэ­тэн­зій да ра­мон­тных ра­бот не вы­каз­ваў.

-- Я неаднаразова звяртаў увагу на гэтую тэму, але ж ніхто мяне асабліва не слухаў, -- парыраваў скульптар.

...Пра­цяг­ваць "шу­каць ві­на­ва­тых" у да­дзе­ным вы­пад­ку - спра­ва няў­дзяч­ная. І та­му ў зва­ро­це ша­ноў­на­га Іва­на Акі­ма­ві­ча най­важ­ней­шай па­да­ла­ся ме­на­ві­та дру­гая час­тка: пра­па­но­ва ад­на­віць пом­нік у пер­шас­ным выг­ля­дзе.  Ба­ла­зе, для гэ­та­га па­чы­ну - пры­нцы­по­ва­га, але не над­та зат­рат­на­га - бу­дзе доб­рая на­го­да. Сё­ле­та вы­дат­ны ўзор бе­ла­рус­ка­га ма­ну­мен­таль­на­га мас­тац­тва, чый аў­тар­скі ка­лек­тыў у свой час быў адзна­ча­ны Дзяр­жаў­най прэ­мі­яй СССР, ад­свят­куе 35-га­до­вы юбі­лей.

Пом­ні­кі ге­ра­із­му бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны вы­ма­га­юць ува­гі не толь­кі з на­го­ды тых або ін­шых круг­лых да­таў. І на брак гэ­тай ува­гі з бо­ку мяс­цо­вых ула­даў скар­дзіц­ца не вы­па­дае. Але тут пры­гад­ва­ец­ца дум­ка на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка уп­раў­лен­ня па ах­ове гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны і рэс­таў­ра­цыі Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сан­дра Лян­ко­ва, агу­ча­ная на зга­да­ным ужо "круг­лым ста­ле" у рэ­дак­цыі "К": ня­рэд­ка бы­вае так, што са­мыя леп­шыя пам­кнен­ні не пры­во­дзяць да ідэ­аль­на­га вы­ні­ку. Бо эс­тэ­тыч­нае аб­ліч­ча пом­ні­ка спад­чы­ны мож­на сап­са­ваць уся­го ад­ной неп­ра­ду­ма­най дро­бяз­зю. І та­му тут на­дзвы­чай ак­ту­аль­ны вя­до­мы пры­нцып: сем ра­зоў ад­мер, адзін - ад­рэж...