Трэйлер — за тыдзень, копіі — па чарзе?

№ 23 (943) 05.06.2010 - 11.06.2010 г

Як прадаваць найлепшым чынам айчынныя стужкі ва ўмовах сучаснага кінапракату? У вітрыне кніжнай крамы ў Санкт-Пеця бургу, дзе д в л ся пабываць, — заўважны плакат, з рэкламай кнігі Сяргея Смірнова “Брэсцкая крэпасць”. Кніга знакамітая, але выданне — новае: на вокладцы — вядомы расійскі акцёр Андрэй Мярзлікін у ваеннай форме ўзору 1941 года. Так, гэта адмысловы тыраж класічнага даследавання, прымеркаваны да выхаду аднайменнай стужкі Аляксан дра Котта. Доўгачаканая карціна сумеснай беларуска-расійскай вытворчасці, пра што ведаюць чытачы “Культуры”, будзе ўпершыню паказана 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці і Маскве, а ў шырокі пракат выйдзе на пачатку лістапада. Але кніга прадаецца, як даведаўся, з пачатку красавіка, і гэта не выпадкова: выданне стала адной з частак рэкламнай кампаніі стужкі.

 

Су­час­ная рэ­кла­ма фі­ль­ма не зво­дзіц­ца да пла­ка­таў на ўва­хо­дзе ў кі­на­тэ­атры і ро­лі­каў па тэ­ле­ба­чан­ні.  Кож­ны ты­дзень кам­па­ні­ямі-дыс­тры­б'ю­тэ­ра­мі для пра­ка­ту на вя­лі­кім экра­не пра­па­ну­ецца пяць-дзе­сяць сту­жак, ты­ся­чы кар­цін вы­стаў­ля­юцца на про­даж на спе­цы­ялі­за­ва­ных вы­стаў­ках тэ­ле­ві­зій­най прад­укцыі. Стан­дар­тны­мі фор­ма­мі і спо­са­ба­мі рэ­кла­мы тут не аб­ысці­ся: у су­час­ных умо­вах кан­ку­рэн­цыі вы­твор­цам і дыс­трыб'ютэ­рам да­во­дзіц­ца пры­кла­даць вя­лі­кія на­ма­ган­ні, каб пры­ва­біць гле­да­ча да сва­ёй прад­укцыі. Бе­ла­рус­кія кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты - не вы­клю­чэн­не. Бо­льш за тое: доў­гія ча­сы "ма­ла­кар­цін­ня", якія скон­чы­лі­ся то­ль­кі не­ка­ль­кі га­доў та­му, пры­вя­лі да сі­ту­ацыі, ка­лі на­шым вы­твор­цам трэ­ба зноў шу­каць сваё мес­ца на сус­вет­ным рын­ку про­да­жу кі­нап­ра­дук­цыі. А зна­чыць - рэ­кла­ма­ваць не то­ль­кі кан­крэт­ны рэ­ліз, але і кі­не­ма­таг­ра­фіч­ную Бе­ла­русь уво­гу­ле.

Ка­рэс­пан­дэнт "Ку­ль­ту­ры" вы­ра­шыў вы­свет­ліць, як па­стаў­ле­на рэ­клам­ная спра­ва ў су­час­ным бе­ла­рус­кім кі­но і якім чы­нам яна ўплы­вае на агу­ль­ны по­спех сту­жак.

 

Пла­ка­таў - ха­пае. Спра­ва - за ко­пі­ямі і гле­да­ча­мі

Ня­даў­няя прэм'ера стуж­кі Аляк­сан­дра Ка­на­но­ві­ча "Да­сціш фан­тас­ціш" шмат кім бы­ла за­пі­са­на ў шэ­раг "твор­чых ня­ўдач", але не­заў­важ­най яе прэм'ера ў лю­бым вы­пад­ку не пра­йшла. У пер­шую чар­гу - дзя­ку­ючы шмат­стай­най рэ­кла­ме: да роз­на­ба­ко­вай дру­ка­ва­най прад­укцыі да­во­лі не­стан­дар­тна­га выгляду да­даў­ся не­бла­гі рэ­клам­ны ро­лік, які кру­ці­лі пе­рад се­анса­мі, аўта­ры вы­сту­па­лі ў срод­ках ма­са­вай інфар­ма­цыі за­доў­га да прэм'еры, на­ват быў пра­ве­дзе­ны не­вя­ліч­кі фес­ты­валь з удзе­лам му­зы­кан­таў, што адзна­чы­лі­ся ў стуж­цы. Пра­кат фі­ль­ма яшчэ не скон­ча­ны, яго эка­на­міч­ныя вы­ні­кі пад­во­дзіць па­куль за­ра­на, але за рэ­клам­ную кам­па­нію "Да­сці­шу..." аўта­рам мож­на то­ль­кі падзя­ка­ваць.

Ды і на­огул, тое, што спра­ва рэ­кла­ма­ван­ня бе­ла­рус­ка­га кі­но за апош­ні час зру­шы­ла­ся з мёр­твай кроп­кі, па­цвяр­джа­юць айчын­ныя пра­кат­чы­кі.

- "Бе­ла­ру­сь­фі­льм" усё актыў­ней прада­стаў­ляе нам па­трэб­ныя ма­тэ­ры­ялы, - ка­жа Аляк­сандр Лаў­ры­нен­ка, ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар КУП "Го­ме­ль­кі­на­ві­дэ­апра­кат". - Што да та­го ж "Да­сці­шу...", рэ­клам­ных пла­ка­таў нам бы­ло да­дзе­на сто­ль­кі, ко­ль­кі мы маг­лі за­браць з са­бой з Мін­ска ў Го­мель. Быў прад­стаў­ле­ны і рэ­клам­ны ро­лік для па­ка­зу пе­рад се­анса­мі. Та­кім чы­нам, скар­дзіц­ца на рэ­клам­ную служ­бу на­шай сту­дыі не­ль­га: пра­ца там пры­кмет­на па­леп­шы­ла­ся за апош­нія два-тры га­ды. Зра­зу­ме­ла, да ідэ­алу яшчэ да­лё­ка: ха­це­ла­ся б, каб рэ­клам­ны ро­лік, так зва­ны трэй­лер, мы атрым­лі­ва­лі як ма­га ра­ней. Гэ­тая фор­ма най­бо­льш эфек­тыў­ная, ка­лі па­чы­нае вы­ка­рыс­тоў­вац­ца не за ты­дзень да вы­ха­ду стуж­кі, а за ме­ся­цы...

Сло­вы го­ме­льс­ка­га пра­кат­чы­ка па­цвяр­джае і На­тал­ля Па­та­пен­ка, на­ча­ль­нік рэ­клам­на­га ад­дзе­ла УП "Кі­на­ві­дэ­апра­кат" Мін­гар­вы­кан­ка­ма:

- Прэм'еры "Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма" ця­пер су­пра­ва­джа­юцца знач­най ко­ль­кас­цю дру­ка­ва­най прад­укцыі. Вось і да кар­ці­ны "Ваў­кі" рэ­жы­сё­ра Аляк­сан­дра Кол­бы­ша­ва, чый пра­кат па­чы­на­ецца 17 чэр­ве­ня, рэ­клам­ныя ма­тэ­ры­ялы ўжо атры­ма­ны. Ко­ль­кас­ці іх цал­кам да­стат­ко­ва  для пра­ка­та гэ­та­га фі­ль­ма...

За­ўва­жым, ад­нак, што па­ўна­вар­тас­ным пра­кат бе­ла­рус­кіх сту­жак у на­шых кі­на­тэ­атрах на­зваць па­куль не­ль­га. Сціп­лыя па­каз­чы­кі на­вед­ван­ня се­ансаў з но­вы­мі кар­ці­на­мі "Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма" па­куль не да­зва­ля­юць дру­ка­ваць бо­льш чым ад­ну ко­пію мас­тац­кай ігра­вой стуж­кі на рэ­гі­ён, та­му ко­піі ван­дру­юць па Мін­ску, аб­лас­ных ды ра­ённых цэн­трах, па чар­зе пе­ра­хо­дзя­чы з кі­на­тэ­атра ў кі­на­тэ­атр. Тым са­мым рэ­клам­ная кам­па­нія рас­цяг­ва­ецца па ча­се, з кож­ным тыд­нем губ­ля­ючы сваю моц. Гля­дач, за чыю ўва­гу зма­га­юцца іншыя стуж­кі, па­спя­вае за­быц­ца на прэм'ерныя рэ­цэн­зіі і рэ­пар­та­жы ў СМІ. А ў вы­пад­ку, ка­лі кар­ці­на не пад­аба­ецца пер­шым гле­да­чам, па­чы­нае пра­ца­ваць так зва­нае "са­ра­фан­нае ра­дыё". І шан­цы на да­лей­шы па­спя­хо­вы пра­кат аказ­ва­юцца пе­ра­крэс­ле­ны­мі...

 

Фор­му­ла по­спе­ху - якас­нае кі­но

Ідэ­аль­най фор­му­лы рэ­кла­мы кі­нас­туж­кі, зра­зу­ме­ла, не існуе. Во­пыт­ныя пра­кат­чы­кі лі­чаць, што по­спех той ці іншай кар­ці­ны, які вы­ра­жа­ецца ў ка­са­вых збо­рах, за­ле­жыць ад мнос­тва раз­на­стай­ных фак­та­раў, не­ка­то­рыя з іх - на­прык­лад, над­вор'е - ні аўта­рам, ні тым, хто за­йма­ецца пра­ка­там, не пад­уладныя. Тым не менш, існуе мер­ка­ван­не: маў­ляў, гля­дач ігна­руе бе­ла­рус­кае кі­но, то­ль­кі та­му што яно... бе­ла­рус­кае, і ні­якія, на­ват са­мыя да­ра­гія, рэ­клам­ныя кам­па­ніі тут не да­па­мо­гуць.  Маў­ляў, спра­ва - у са­мім імі­джы "Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма" і айчыннага кі­но ўво­гу­ле.

Аляк­сандр Ця­луш­ка, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла рэ­алі­за­цыі і рэ­кла­мы На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі, упэў­не­ны, што з імі­джам не ўсё так кеп­ска.

- Ка­лі трап­ля­еш на між­на­род­ныя вы­стаў­кі і кір­ма­шы, дзе прад­аец­ца кі­нап­ра­дук­цыя, то ад­чу­ва­еш го­нар за сту­дыю, бо спе­цы­яліс­ты па дыс­тры­б'ю­цыі, пра­кат­чы­кі доб­ра ве­да­юць бе­ла­рус­кае кі­но і ве­ль­мі яго па­ва­жа­юць. Яны за­ўсё­ды з вя­лі­кай ці­ка­вас­цю зна­ёмяц­ца з на­шы­мі но­вы­мі ра­бо­та­мі. Не­ма­ле­нь­кая за­слу­га ў гэ­тым - кла­сі­каў на­цы­яна­ль­на­га кі­но, чые імё­ны час­та мож­на па­чуць з вус­наў за­меж­ных кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў. Лі­чу, кла­сі­ка экра­на ства­ры­ла нам ве­ль­мі доб­ры імідж, якім трэ­ба ка­рыс­тац­ца.

Гэ­ту дум­ку пад­трым­лі­вае і раз­ві­вае Аляк­сандр Лаў­ры­нен­ка:

- Час­ця­ком, каб ця­бе па­лю­бі­лі на ра­дзі­ме, трэ­ба доб­ра па­ка­заць ся­бе за мя­жой. Мяр­кую, шмат хто з айчын­ных скеп­ты­каў па-інша­му бу­дзе ста­віц­ца да на­цы­яна­ль­най кі­нап­ра­дук­цыі, ка­лі да­ве­да­ецца пра за­меж­ныя по­спе­хі на­шых сту­жак. Га­лоў­нае, каб гэ­тых по­спе­хаў ста­на­ві­ла­ся як ма­га бо­льш, каб бе­ла­ру­сы актыў­ней удзе­ль­ні­ча­лі ў між­на­род­ных фо­ру­мах!..

Вы­ні­кі са­цы­яль­ных апы­тан­няў жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі, якія не­адной­чы пра­во­дзі­лі ка­рэс­пан­дэн­ты "Ку­ль­ту­ры", так­са­ма свед­чаць: не­га­тыў­на­га стаў­лен­ня да мар­кі "Бе­ла­ру­сь­фі­льм" ня­ма. Ды і су­час­нае стаў­лен­не гле­да­чоў да вы­ба­ру стуж­кі га­во­рыць аб тым, што ўстой­лі­вых брэн­даў, якія га­ран­ту­юць стоп­ра­цэн­тны по­спех, у све­це кі­но пра­ктыч­на не за­ста­ло­ся. Гэ­та зна­чыць, карціны зна­ных мэт­раў з кра­ін з вя­лі­кай кі­не­ма­таг­ра­фіч­най гіс­то­ры­яй мо­гуць ісці сён­ня пры пус­тых за­лах, і, на­адва­рот, ма­ла­вя­до­мы дэ­бю­тант з экза­тыч­най кра­іны атры­мае га­лоў­ны прыз най­прэс­тыж­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю, а по­тым ста­не лі­дэ­рам пра­ка­ту. Але гэ­та - у сус­ве­тным маш­та­бе. Што да мясц­ова­га пра­ка­ту, то шы­ро­ка вя­до­мы фе­но­мен так зва­ных "на­цы­яна­ль­ных хі­тоў" - сту­жак, якія ста­на­ві­лі­ся аб­са­лют­ны­мі лі­дэ­ра­мі ў сва­іх кра­інах, за­ста­ючы­ся пры гэ­тым амаль не­вя­до­мы­мі ў іншых.

Тут мож­на ўзга­даць не то­ль­кі зня­тыя ў за­баў­ля­ль­ным рэ­чыш­чы "Да­зо­ры" Ці­му­ра Бек­мам­бе­та­ва і "9 ро­ту" Фё­да­ра Бан­дар­чу­ка (па­сля іх з'яўлен­ня на­ват уз­нік­ла сло­ва­злу­чэн­не "рус­кі блок­бас­тэр"), але і стуж­кі "Жу­дас­нае ле­та" і "Аб­арон­цы Ры­гі" ла­ты­ша Айдар­са Гра­убе, "Імё­ны ў гра­ні­це" эстон­ца Элма Ню­га­не­на, што па­гля­дзе­ла ў кі­на­тэ­атрах, без пе­ра­бо­льш­ван­ня, усё да­рос­лае на­се­ль­ніц­тва ад­па­вед­ных бал­тый­скіх кра­ін. І пры­чы­на по­спе­ху не то­ль­кі ў рэ­кла­ме, а - у да­клад­на аб­ра­най тэ­ме (ге­ра­ічнае гіс­та­рыч­нае мі­ну­лае кра­іны) і якас­ным яе вы­ка­нан­ні. Як тут зноў не ўзга­даць "Анас­та­сію Слуц­кую" Юрыя Ялхо­ва, ад­на тэ­ма­ты­ка якой вы­зва­ла вя­лі­кую ці­ка­васць бе­ла­рус­ка­га гле­да­ча і са­ма па са­бе па­слу­жы­ла доб­рай рэ­кла­май?..

 

Вы­стаў­ка - леп­шая рэ­кла­ма

- Ва­енная тэ­ма ка­рыс­та­ецца ста­бі­ль­ным по­пы­там на знеш­нім рын­ку! - сцвяр­джае Аляк­сандр Ця­луш­ка. - Удзел "Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма" ў най­буй­ней­шым на по­стса­вец­кай пра­сто­ры тэ­ле­фо­ру­ме "Moscow TeleShow", які ад­быў­ся на­пры­кан­цы мая, па­ка­заў, што ад нас па-ра­ней­ша­му ча­ка­юць кі­но на ва­енную тэ­ма­ты­ку. Па­цвяр­джае гэ­та і по­спех бе­ла­рус­ка­га тэ­ле­кі­но аб вай­не: мі­ні-се­ры­ял Аляк­сан­дра Яфрэ­ма­ва "Снай­пер. Зброя помсты" быў паказаны на ад­ным з цэн­тра­ль­ных ка­на­лаў Рас­ійска­га тэ­ле­ба­чан­ня. Рэ­йтынг па­ка­зу быў 40%, што вы­шэй за рэ­йтынг вя­до­май інфар­ма­цый­най пе­рад­ачы "Вре­мя"! Но­вая ра­бо­та рэ­жы­сё­ра - ва­сь­мі­се­рый­ны "За­мах" - про­йдзе на Рас­ійскім тэ­ле­ба­чан­ні да кан­ца чэр­ве­ня.

Па сло­вах Аляк­сан­дра Ця­луш­кі, по­пы­там у рас­ійскіх тэ­ле­кам­па­ній ка­рыс­та­ецца і іншая прад­укцыя "Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма". Пер­спек­тыў­нымі кі­раў­нік ад­дзе­ла рэ­алі­за­цыі і рэ­кла­мы сту­дыі лі­чыць яе да­ку­мен­та­ль­ную і, асаб­лі­ва, ані­ма­цый­ную час­ткі. Спра­ва - у актыў­ным "пра­соў­ван­ні" сту­жак на знеш­нія рын­кі, га­лоў­ным з якіх і са­мым пер­спек­тыў­ным для айчынных кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў су­раз­моў­ца лі­чыць рас­ійскі.

Да­рэ­чы, двух-трох­ра­зо­вым па­ка­зам па Рас­ійскім фе­дэ­ра­ль­ным тэ­ле­ба­чан­ні "Снай­пер" цал­кам аку­піць за­тра­ты на сваю вы­твор­часць. Гэ­ты факт на­во­дзіць рэ­кла­міс­таў на пэў­ныя дум­кі. Спра­ва ў тым, што на­ват пры са­мым леп­шым рас­кла­дзе кі­на­тэ­атра­ль­ны пра­кат з-за сва­іх не­вя­лі­кіх аб'ёмаў у Бе­ла­ру­сі не га­ран­туе сту­дыі на­ват зва­ро­ту срод­каў, а па­цяс­ніць га­лі­вуд­скіх вы­твор­цаў  у пра­ка­це Рас­іі і Укра­іны на сён­няш­ні дзень - нездзяйсняльная за­да­ча. Іншая спра­ва - тэ­ле­кі­но. Але і рэ­клам­ныя пры­ёмы тут - іншыя, бо раз­лі­ча­ны не на кан­крэт­на­га гле­да­ча, а на ган­для­роў оптам і не­пас­рэд­на на буй­ныя тэ­ле­ка­на­лы. Аляк­сандр Ця­луш­ка лі­чыць, што са­мым плён­ным з'яўля­ецца ўдзел у ме­рап­ры­емствах кштал­ту вы­шэй­зга­да­на­га тэ­ле­фо­ру­му. Да­рэ­чы, на на­ступ­ным "Moscow TeleShow" у "Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма" па­ві­нен з'явіц­ца свой па­ўна­вар­тас­ны стэнд.

Актыў­на раз­ві­ва­юць на На­цы­яна­ль­най сту­дыі і іншыя фор­мы рэ­клам­на-інфар­ма­цый­най пра­цы: рас­сыл­кі па­ве­дам­лен­няў для СМІ, прэс-пра­гля­ды, арга­ні­за­ва­ныя ві­зі­ты на зды­мач­ную пля­цоў­ку, падрыхтоўку інтэрв'ю са ства­ра­ль­ні­ка­мі сту­жак. Ці­ка­вым вы­гля­дае і сайт айчын­най кі­нас­ту­дыі: ця­пер тут мож­на знай­сці і на­ві­ны, і ро­лі­кі фільмаў, якія то­ль­кі рых­ту­юцца да пра­ка­ту.

 

Хто зой­мец­ца дыс­трыб'юцы­яй?

У све­це кі­но да­ўно скла­ла­ся трох­час­ткавая схе­ма рэ­алі­за­цыі прад­укцыі: вы­твор­ца - дыс­тры­б'ю­тэр - пра­кат­чык. Бе­ла­русь - ба­дай, адзі­ная кра­іна, дзе вы­твор­ца - На­цы­яна­ль­ная кі­нас­ту­дыя - на­ўпрост кан­так­туе з па­куп­ні­ка­мі, бе­ру­чы на са­бе рэ­клам­ныя фун­кцыі дыс­тры­б'ю­тэ­ра. Але апош­ні ня­се на са­бе яшчэ шмат іншых, фак­тыч­на прадзю­сер­скіх, фун­кцый, у тым лі­ку раз­ліч­вае по­пыт на ад­ну або дру­гую тэ­ма­ты­ку, арга­ні­зуе пра­кат бу­ду­чай стуж­кі, цал­кам або час­тко­ва фі­нан­суе яе ства­рэн­не. Так­са­ма аказ­вае знач­ны ўплыў на сту­дыю: той, хто ве­дае і на­ват уплы­вае на ры­нак, мае на гэ­та пра­ва.

- Трэ­ба ска­заць, што рэ­клам­ны ад­дзел па­ві­нен мець уплыў на твор­чы пра­цэс, - ка­жа Аляк­сандр Ця­луш­ка. - Тым пра­сцей нам бу­дзе прад­аваць га­то­выя стуж­кі. Ме­на­ві­та тыя, хто пра­кат­вае стуж­кі і іх прад­ае, ве­да­юць кан'юнкту­ру рын­ку.

- За­пы­ты гле­да­чоў збо­ль­ша­га вя­до­мыя, - сцвяр­джае Аляк­сандр Лаў­ры­нен­ка. - Але не па­шко­дзі­ла б і нам бо­льш пі­ль­на са­чыць за на­стро­ем на­шых на­вед­ва­ль­ні­каў. Мяр­кую, та­кое да­сле­да­ван­не мо­жа да­па­маг­чы зра­зу­мець, ча­го бе­ла­рус­кі гля­дач ча­кае ме­на­ві­та ад айчын­ных кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў.

 

***

Сап­раў­ды, бе­ла­рус­ка­му кі­но сён­ня па­трэб­на не то­ль­кі но­вае аб­ста­ля­ван­не і та­ле­на­ві­тыя твор­цы, але і тыя, хто змо­жа злу­чыць усе склад­ні­кі лан­цуж­ка айчын­на­га кі­нап­ра­цэ­су ў адзі­нае цэ­лае і пры­му­сіць іх пра­ца­ваць на ста­ноў­чы вы­нік. Як ба­чым, рэ­клам­ная пра­ца на "Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ме" на­ла­джва­ецца. Зрэш­ты, чым леп­шае зды­ма­ецца кі­но, тым ляг­чэй яго рэ­кла­ма­ваць...