Увага! Конкурс “сцэнарыстаў”!

№ 23 (943) 05.06.2010 - 11.06.2010 г

Рэдакцыя “Культуры” абвяшчае конкурс аўтарскіх сцэнарыяў для клубнага, бібліятэчнага, музейнага мерапрыемства — яркага, крэатыўнага і карыснага для любой установы культуры. У шматлікіх камандзіроўках нашы карэспандэнты пераканаліся: менавіта ў такім метадычным матэрыяле адчуваецца надзённая патрэба.

/i/content/pi/cult/268/4124/3-3.jpgУ конкурсе могуць браць удзел метадысты, клубнікі, бібліятэкары, музейшчыкі, выкладчыкі школ мастацтваў - карацей, усе работнікі культуры.

Лепшыя сцэнарыі будзем штомесяц змяшчаць у пастаянным дадатку да "К" - "Куфры-радцы" пад ужо знаёмай вам рубрыкай "Сцэнарны партфель". Крытэрыі адбору: якасць, выкарыстанне мясцовага матэрыялу, надзённасць, выхаваўчы і пазнаваўчы аспекты.

Узнагарода для лепшых аўтараў - публікацыя ў "К" пра крэатыўныя формы дзейнасці таго культработніка, што напісаў сцэнарый, пра работу ягонай установы і, канешне ж, гісторыю самой распрацоўкі. Вядома, як і ўсім сваім аўтарам, "сцэнарыстам" газета выплачвае ганарары, таму не забудзьцеся пазначыць неабходныя звесткі пра сябе (іх пералік - на стар. 16). Такім чынам, неўзабаве на газетных старонках будзе створана своеасаблівая "галерэя культработнікаў-крэатыўшчыкаў" праз рэпрэзентацыю іх твораў.