Пагадненне, накіраванае на далейшае развіццё культурных сувязей паміж краінамі, было складзена ў рамках ініцыятывы "Усходняе партнёрства" Еўрапейскага Саюза. Старшыні нашага Рэспубліканскага Савета і літоўскай Асацыяцыі ў час падпісання пацвердзілі намер ажыццяўляць і развіваць доўгатэрміновае, добрасуседскае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва для выканання агульных праграм і праектаў у сферы музейнай дзейнасці.
Супрацоўніцтва прадугледжвае абмен выстаўкамі, арганізацыю і правядзенне сумесных навуковых канферэнцый, семінараў, "круглых сталоў" і сустрэч, абмен вопытам праз стажыроўкі музейных супрацоўнікаў, арганізацыю сумесных публікацый па праблематыцы музейнай дзейнасці, ажыццяўленне сумесных праектаў і праграм, а таксама аказанне навуковым супрацоўнікам практычнай дапамогі ў працы з архівамі і фондавымі матэрыяламі Беларусі і Літвы.
Сяргей АЗАРОНАК, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, старшыня Рэспубліканскага Савета дырэктараў музеяў