Інтанацыя лілеі

№ 22 (942) 29.05.2010 - 04.06.2010 г

У цэнтры Палескага краю — у Калінкавічах — усталяваны яшчэ адзін памятны знак аб Чарнобыльскай трагедыі: у памяць пра чалавечыя лёсы, пра мужнасць тых, хто баранiў ад наступстваў катастрофы на АЭС.

 

/i/content/pi/cult/266/4105/12-1.jpgАўтар помнiка - гомельскі скульптар Валерый Казлоўскі. Стаж яго творчай дзейнасці, удзелу ў абласных і рэ спубліканскіх выстаўках, ужо перавы шае трыццаць гадоў. Ён - таксама ўдзельнік шматлікіх пленэраў - рэспубліканскіх і міжнародных. Яго творы з дрэва, мармуру і граніту арганічна ўпісаліся ў гарадское і паркавае асяроддзе гарадоў Беларусі. За прапаганду сучаснага мастацтва Валерый Казлоўскі ўдастоены ганаровых грамат і дыпломаў выканаўчых камітэтаў Мiнска, Гомеля, Магілёва, Брэста, Мiра, Пiнска, Светлагорска, Астраўца...

За аснову скульптуры, якая ўвасабляе трагедыю Чарнобыля, былi ўзяты вобраз жанчыны і аблічча балотнай птушкі - бугая. Такое спалучэнне можа падацца на першы погляд незвычайным. Вядома, што птушка - адзін з самых паэтычных вобразаў як у народным, так і ў мастацкім пісьменстве. Але чаму менавіта гэты птах? У тых, хто ведае родную беларускую прыроду, такіх пытанняў не ўзнікае. З вясны да восені птушкі цешаць наша вока павольным палётам, наш слых - цудоўным спе вам. Але як жаўрук стаў у нашай свядо масці сімвалам узнёслых мрояў i па мкненняў, так бугай - выявай смутку, несуцешнай тугі. Сціплая па колеры апярэння, гэта птушка выдае дзіўны, асаблівы гук, падобны на плач - пра нізлівы, шчымлівы.

Трывожныя пачуцці, насцярожа насць, роздумы - усё гэта адпавядае характару памяцісмутку пра Чарнобы льскую бяду. Аблічча бугая, створанае скульптарам - з паднятай угару гала вой, - увасабляе драматычную iнтанацыю задумы. "Птушка, - лічыць аўтар, - паўстае як пасрэднік паміж светамі жывых і мёртвых, паміж све тамі духоўным і матэрыяльным".

Па-іншаму вырашана рэльефная постаць жанчыны на пярэдняй частцы скульптуры. Трэба адзначыць, што вобраз Жанчынымаці займае ў творчасці Валерыя Казлоўскага цэнтральнае месца. Тры гады таму ў Гомельскай галерэі Г.Х. Вашчанкі адбылася ягоная персанальная выстаўка, якая так і называлася: "Абліччы мацярынства".

У калінкавіцкай скульптуры-помніку вобраз журботнай жанчыны знiтава ны з сілуэтам сумнай птушкі, тым самым сімвалізуючы саўдзел, спачуванне Прыроды людскім бедам. Паліраваны граніт птушкі больш насычаны па тоне, а значыць, і больш змрочны, трагiчны па выглядзе. Барэльефная постаць чалавека наўмысна не падвяргалася шліфоўцы, захоўваючы светлую ауру. Ура жанне светласці ўзмацняе высечаная побач кветка лілеі, якая і ў хрысціянстве сімвалізуе чысціню і цноту. У гэтым кантэксце пластычная, як сумная мелодыя, выява жанчыны паўстае як абагульнены сiмвал крушэння планаў на матчына, сямейнае, чалавечае шчасце...

Адміністрацыя Калінкавіцкага райвыканкама не толькі выступіла ініцыятарам узнікнення помніка, фінансавала ўсе этапы яго стварэння, але i садзейнічала таму, каб праект адпавядаў задуме аўтара. У аснове пляцоўкі для пастамента - васьмікантовік. Да помніка вядуць шэсць прыступак. Гэтыя лічбы складаюць разам лiчбу года, калі адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Усе састаўныя часткі ўвасобленага праекта дазваляюць бачыць у ім прыклад сучаснага манументальнага мастацтва. Зямное і ўзнёслае, сiмвалы адвечных чалавечых каштоўнасцей, думы беларуса пра сённяшні час і будучыню гарманічна пераплятаюцца ў гэтым творы, заклікаюць суперажываць, асэнсоўваць...

Алег АНАНЬЕЎ, мастацтвазнаўца, адказны сакратар Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў"