Імкненне да ўдасканалення

№ 22 (942) 29.05.2010 - 04.06.2010 г

Літаральна за некалькі гадзін да ўрачыстай сустрэчы ў Палацы Рэспублікі, у сценах Гарадской ратушы міністр культуры нашай краіны Павел Латушка і старшыня спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Ніна Мазай прывіталі маладых талентаў, якія вылучыліся ў мінулым годзе сваімі творчымі дасягненнямі.

/i/content/pi/cult/266/4086/2-4.jpg/i/content/pi/cult/266/4086/2-5.jpgА гэтых перамог было нямала: узнагародамі і заахвочваннямі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2009 годзе былі адзначаны 326 навучэнцаў і 38 калектываў мастацкай творчасці. Звесткі пра ўсіх іх занесены ў адпаведны банк даных .

Ва ўрачыстай атмасферы лаўрэатам былі ўручаны дыпломы, пасведчанні і нагрудныя знакі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. А ў сваім прывітальным слове міністр культуры падкрэсліў, што з гэтага моманту для іх пачынаецца новы жыццёвы этап, які будзе вымагаць пастаяннага імкнення да ўдасканалення і ўласнага развіцця - толькі так можна будзе годна падтрымліваць сваё высокае званне лаўрэатаў фонду.

Т.К.

На здымках:

у зале Гарадской Ратушы;

моладзь вітае Ніна Мазай.